3 студзеня адышла ў дом Айца маці ксяндза Міхала Сапеля і бабуля ксяндза Аляксандра Сапеля. Развітальная святая Імша адбылася ў Браслаўскім Санктуарыі Маці Божай, якую ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
Сваё слова біскуп Алег скіраваў да прысутных, пачынаючы словамі з Евангелля: “Чаму вы шукаеце жывога сярод мёртвых? Яго тут няма; Ён уваскрос.” Біскуп падкрэсліваў веру і вернасць Богу Леакадзіі, маці ксянза Міхала Сапеля, асабліва ў цяжкія часы і у хрысціянскім выхаванні сваіх дзяцей і ўнукаў.
На святую Імшу прыйшлі памаліцца і развітацца з ёй сваякі і вернікі парафіі.
Спадарыня Леакадзія пражыла 92 гады і была пахаваная на могілках у Браславе, побач са сваім сынам, ксяндзом Міхалам.
