Прапануем увазе нашых чытачоў дзіцячую гульню-самаклейку на Адвэнт. Яе iдэя ў тым, каб заахвоціць дзяцей да больш руплівага перажывання часу чакання Божага Нараджэння. Гульня выканана, як мазаіка. Дзеткам неабходна запоўніць малюнак, наклейваючы каляровыя элементы на шаблон з контурамі малюнка.
Гульня-пазл на Адвэнт вельмі папулярная ў парафіях падчас раратаў, калі дзеці прыходзяць у касцёл і атрымліваюць ад сясцёр або святара яе элементы. Напрыканцы тыя, каму ўдалося сабраць увесь малюнак гульнi, атрымліваюць падарункі.
Але адвэнтовую гульню-самаклейку можна выкарыстаць і дома. Напрыклад, бацькі могуць патлумачыць дзецям аб неабходнасці зрабіць нейкі добры ўчынак: атрымаць добрую адзнаку ў школе, памыць посуд, выгуляць сабаку ці памагчы з урокамі браціку або сястрычцы. За кожны добры ўчынак дзіця атрымлівае элемент-самаклейку і запаўняе гульню. Такім чынам, зрабіўшы добрыя ўчынкі напрацягу Адвэнту і сабраўшы ўсе пазлы, дзеці атрымліваюць асалоду ад гульні, разумеюць патрэбу дабра і канешне могуць разлічваць на падарунак ад мамы і таты.
Гульня-самаклейка на Адвэнт памерам А4 распрацавана ў рэдакцыі “Каталіцкага Весніка”. Мастачка – Вольга Будкіна з Глыбокага.
Як замовіць гульню-самаклейку?
- Патэлефанаваць па нумары +37529 736-53-07 (з 10 да 17 гадзін, акрамя суботы і нядзелі).
- Напісаць нам на э-мэйл: katalickivesnik@gmail.com У загалоўку ліста, калі ласка, пазначце тэму «Адвэнтовая гульня».
- Напісаць праз сацсеткі ў паведамленнях: ВКонтакте>> альбо Instagram>>
Кошт гульнi-пазла 1 руб 60 кап. У камплект гульні ўваходзіць: шаблон з контурамі на цвёрдым картоне і каляровы малюнак-пазл на паперы-самаклейцы.
Гульня-самаклейка высылаецца праз пошту, калі ласка, у замове пазначце адрасата і адрас з індэксам. Замоўцы неабходна будзе аплаціць выдаткі па перасылцы. Высылацца заказ будзе пасля 18 лістапада.
Спяшайцеся замовіць гульню на Адвэнт. Наклад гульні абмежаваны!
Рэдакцыя “Каталіцкага Весніка” усім жадае плённага Адвэнту!
для друку