Архив меток: Біскуп Алег Буткевіч

«Няхай гэты “росіцкі вірус” ніколі не знікае»: урачыстасці апоўначы ў Росіцы

Пачатак жніўня адзначаецца ўшанаваннем мучанікаў з Росіцы – бласлаўлёных Юрыя і Антонія, айцоў марыянаў, якія прыкладам сваёй адданасці, мужнасці ў веры прыцягваюць вернікаў да гэтага святога месца, нягледзячы на розныя перашкоды. Адчуваецца тут Божая прысутнасць, так як праз гэтых двух святароў людзі на трагічным заканчэнні свайго жыцця адчувалі праз іх прысутнасць Бога. І гэта давала ім сілы да вытрывання, давала ...

Читать далее »

Біскуп Буткевіч у Гудагаі: мы патрабуем перамен

Падчас урачыстасцяў Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі, што праходзілі 17–18 ліпеня, уначы адбылася святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Эўхарыстыі папярэднічала прэзентацыя сясцёр кармэлітак Дзіцяткі Езуса, якія сёлета адзначаюць стагоддзе з моманту заснавання сваёй кангрэгацыі. Дакладна апоўначы з касцёла выйшла працэсія з цудадзейным абразом Маці Божай Гудагайскай. Праходзячы па ахінутых цёплай летняй ноччу вуліцах мястэчка, удзельнікі працэсіі з ...

Читать далее »

Казанне біскупа Алега Буткевіча ў Будславе

Мой родны кут, як ты мне мілы! Забыць цябе не маю сілы! Не раз, утомлены дарогай, Жыццём вясны мае ўбогай, К табе я ў думках залятаю І тут душою спачываю. Якуб Колас. Паэма “Новая зямля”. Вашы Эксцэленцыі, шаноўныя святары, браты і сёстры манаскіх супольнасцяў, дарагія пілігрымы, браты і сёстры ў Хрысце. Пагадзіцеся, што гэтыя радкі з паэмы Якуба Коласа “Новая ...

Читать далее »

Сакрамант канфірмацыі і развітанне з пробашчам у Параф’янаве

Падзея адбылася ў нядзелю 20 чэрвеня. Святая Імша распачалася а 11-й гадзіне з урачыстага ўваходу біскупа Алега Буткевіча, пробашча ксяндза Рамана Мурзіча і міністрантаў у храм. Напачатку вернікі ўрачыста прывіталі біскупа Алега і паднеслі яму каравай. Біскуп у адказ выказаў словы падзякі, а таксама падзякаваў Богу за добрае сонечнае надвор’е. Сакрамант канфірмацыі прынялі 36 чалавек Пасля Літургіі слова пробашч ксёндз ...

Читать далее »

У Браславе развіталіся з татам біскупа Алега Буткевіча

17 мая ў Браславе адбылося развітанне з Чаславам Буткевічам — бацькам старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча і сясцёр эўхарыстак Алы Буткевіч SJE і Ганны Буткевіч SJE. Часлаў Буткевіч адышоў у вечнасць 15 мая ва ўзросце 76 гадоў ад пнеўманіі ў Віцебскім абласным шпіталі. Падтрымаць сям’ю ў жалобе ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у ...

Читать далее »

Біскуп Буткевіч віншуе праваслаўных вернікаў Беларусі з Пасхай Хрыстовай

Напярэдадні свята Пасхі Хрыстовай, якое вернікі Беларускай Праваслаўнай Царквы сёлета адзначаюць 2 мая, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч кіруе святочнае віншаванне і пажаданні праваслаўным братам і сёстрам. У лісце, адрасаваным Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Веніяміну, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі, кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату піша: Ваша Высокапраасвяшчэнства! Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў і ўсіх вернікаў Каталіцкага Касцёла ...

Читать далее »

Велікодны выпуск тэлеперадачы «Вечерний Витебск»

У святочныя дні тэлеканал «Віцебск» прапанаваў гледачам прамую трансляцыю Пасхальнай Вігіліі з Віцебску, а таксама арганізаваў велікодную сустрэчу з біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам і з кс.  канонікам Віктарам Місевічам у прамым эфіры. Прапануем запіс праграмы «Вечерний Витебск», у якой размова ішла пра: свята Уваскрасення Добрага Пастыра; грэх, яго матэрыю і наступствы; «не раздражняйце сваіх дзяцей»; дабрачыннасць і права на прыватную ...

Читать далее »

Абраны новы старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

14 красавіка ў Мінску прайшло 80-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, прымеркаванае да 30-годдзя адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў нашай краіне. У пасяджэнні ўзялі ўдзел усе беларусія іерархі і Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч. Прысутнічаў таксама арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які пасля выхаду на пенсію і адыходу ад пастырскага кіраўніцтва Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй працягвае выконваць шэраг функцый ...

Читать далее »

Віншаванне біскупа Алега Буткевіча на Вялікдзень-2021

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, шаноўныя суайчыннікі! “Так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае” Ян 3,16 Свята Пасхі мае свой пачатак у гісторыі вызвалення Абранага Богам народа з егіпецкай няволі. Пасха, перажытая Езусам Хрыстом, распачала новую гісторыю – гісторыю вызвалення ўсяго свету з няволі граху ...

Читать далее »

Казанне біскупа Віцебскага Алега Буткевіча на святой Імшы Хрызма

Шаноўныя святары, кансэкраваныя асобы, дарагія браты і сёстры ў Хрысце! Вялікі чацвер, які распачынае Святы Пасхальны Трыдуум — гэта дзень, калі асаблівым чынам мы звяртаем нашую ўвагу на Хрыстовае Святарства, у якім кожны з нас, як святары, кансэкраваныя асобы так і свецкія вернікі, кожны паводле свайго паклікання і акрэсленага нам у Касцёле месца, бяром удзел. Момант устанаўлення служэбнага святарства будзем ...

Читать далее »