Разважанне на ХХXІIІ звычайную нядзелю. Год А

Евангелле Мц 25, 14–15. 19–21

У той час:

Езус расказаў сваім вучням гэтую прыпавесць:

Пэўны чалавек, ад’язджаючы, паклікаў слуг сваіх і даручыў ім маёмасць сваю. Аднаму даў пяць талантаў, другому — два, іншаму — адзін, кожнаму паводле ўласных магчымасцяў, і ад’ехаў.

Па доўгім часе прыходзіць гаспадар слугаў гэтых і патрабуе ад іх рахунку.

Той, які атрымаў пяць талантаў, падышоў і прынёс яшчэ пяць талантаў і кажа: Гаспадар, пяць талантаў ты даў мне; вось яшчэ пяць талантаў я зарабіў на іх. Гаспадар ягоны сказаў яму: Добра, слуга добры і верны, у малым ты быў верны: над многім цябе пастаўлю. Увайдзі ў радасць гаспадара твайго.

Слова “талант” у прыпавесці сённяшняга Евангелля – найвялікшая грашовая адзінка, якая складала каля 30 кілаграм срэбра альбо золата. У евангельскія часы талант адпавядаў шасцідзясяці мінам. Міна была роўная ста дынарыям. У часы зямнога жыцця Хрыста радавы працоўны зарабляў адзін дынар у дзень.

Відавочна, што срэбны талант, які згадваецца ў сённяшняй прыпавесці — гэта дар. Вернік усведамляе талант як дар ад Бога. Няверуючы лічыць, што талант — гэта дар прыроды альбо дар, атрыманы ў спадчыну ад бацькоў. Але ў любым выпадку слова “талант” нагадвае нам аб тым, што кожны з нас атрымаў і атрымлівае дары і, што калі-небудзь усе мы дадзім адказ за тое, як распарадзіліся гэтымі дарамі.

Жыццё, здароўе, разумовыя і фізічныя здольнасці, духоўныя здольнасці — усё гэта таланты, якія Бог уручае чалавеку. Аднаму большыя, іншаму меншыя, але ўсім яны дадзены для прымнажэння. Аднак, каб прымножыць талант, чалавеку трэба прыкласці значную працу і намаганні. Такім чынам, закапаўшы талант у зямлю — гэта той чалавек, які не пажадаў прыкласці падобных намаганняў. Таму ў прыпавесці ён і атрымаў дакор ад гаспадара — быў названы хітрым і лянівым. У шматлікіх мовах яго прыклад у перасцярогу ўсім нам захаваўся ў выглядзе выраза “закапаць талант у зямлю”.

Мы ўсе атрымалі скраб ад Бога, які паўзыходзіць любыя грашовыя адзінкі. Як вучні Хрыста, мы атрымалі веру, Евангелле, Духа Святога, сакраманты… Гэтыя заможнасці павінны выкарыстоўвацца і памнажацца праз нашы добрыя ўчынкі, службу Богу і нашым бліжнім. Мы можам прыняць сутнасць гэтай прыпавесці ў тым, што мы павінны мець паняцце пра Бога, які падштурхоўвае нас паўзыходзіць саміх сябе, які заахвочвае нас жыць у свабодзе Валадарства Божага.

Даючы нам жыццё, Бог таксама даў нам пэўныя магчымасці — малыя ці вялікія — для асабістага і этычнага ды рэлігійнага развіцця. Незалежна ад таго, шмат ці мала ў кагосьці дароў, важна, каб ён ведаў, як выкарыстоўваць тое, што атрымаў. Чалавек з нашай прыпавесці, які хавае свой талант з-за страху перад гаспадаром, не ўмее рызыкаваць, закопвае свой дар: “а той, хто атрымаў, пайшоў, закапаў у зямлю і схаваў грошы гаспадара свайго”.

Бог добра нас ведае, ведае, што мы не аднолькавыя, не хоча аддаваць нікому перавагу на шкоду іншым, але даручае кожнаму капітал, адпаведны яго здольнасцям, памнажаючы які сваёй працай і вялікімі намаганнямі, мы зможам пачуць у канцы свайго жыцця: “увайдзі ў радасць гаспадара твайго”.

Разважанне падрыхтаваў кс. д-р Сяргей Сурыновіч

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі