“Дакрануцца да Божай міласэрнасці”: біскуп Алег Буткевіч правёў катэхезу для моладзі ў Кракаве

SDM-2016_Krakay_katexeza02Чарговы дзень прабывання моладзі з Беларусі на Сусветных днях моладзі ў Кракаве распачаўся з малітвы да Духа Святога і катэхэзы на тэму “Дакрануцца да Божай Міласэрнасці”, якую правёў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.

Іерарх на самым пачатку задаў для разважання пытанне: “Што можа стаць перашкодай, каб мы змаглі дакрануцца да таго дару Божай любові, які нас збаўляе?” Разважаючы далей былі выдзеленыя тры асноўныя пункты адказу:

1. Чалавек павінен першапачаткова адказаць самому сабе на пытанне “Хто для мяне Бог?”. Вельмі часта дзеці і моладзь, якія выхоўваліся без бацькі ў сям’і, з большасці баяцца даверыцца і адкрыцца Нябеснаму Айцу.

2. Няздольнасць прабачыць самому сабе. А для гэтага нам проста неабходна выконваць першую запаведзь любові.

3. Пераняць і захаваць веру ад продкаў – гэтага мала, і ў той час, не трэба быць фанатыкамі, але глыбока веруючымі людзьмі.

Пасля катэхезы хлопцы і дзяўчаты дзяліліся сведчаннямі, як Бог дзейнічае праз Сваю Міласэрнасць у іх жыцці.

SDM-2016_Krakay_katexeza19

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч далучыўся да сведчанняў і распавёў некалькі выпадкаў са свайго жыцця.

“Мы часта не заўважаем простыя моманты і сітуацыі, калі Божая Міласэрнасць дзейнічае, але памятайце, яны ёсць у нашым жыцці і здараюцца вельмі часта”, — падкрэсліў мітрапаліт Кандрусевіч.

Падчас св. Імшы, якую ўзначаліў біскуп Віцебскі, іерарх Алег Буткевіч заклікаў беларускую моладзь паназіраць за сведчаннем маладых людзей з іншых краін Гэта добрая магчымасць пазнаць жыццё Касцёла на розных кантынентах зямлі, але таксама і падзяліцца сваім досведам веры.

SDM-2016_Krakay_katexeza23

На заканчэнне ардынарый Віцебскай дыяцэзіі пажадаў вярнуцца ў свае гарады, дамы і акружэнні больш руплівымі супрацоўнікамі Бога ў сучасным свеце.

Марына Сінкевіч, тэкст і фота

Глядзі таксама:
Папа Францішак узначаліў начное чуванне і св. Імшу на заканчэнне СДМ на Полі міласэрнасці ў Кракаве
Беларуская моладзь прыняла ўдзел у Крыжовым шляху з Папам Францішкам
Удзельнікі СДМ задаюць пытанні біскупам
Моладзь прывітала Святога Айца (+відэа)
Катэхеза і танец ад біскупа Юзафа Станеўскага ў Кракаве (+відэа)
Дні ў дыяцэзіях скончыліся. Кракаў сустракае пілігрымаў
Беларусы прымаюць актыўны ўдзел у дыяцэзіяльных днях моладзі ў Польшчы
«Моладзь для Хрыста» прыбыла ў Міхалавіцы на дыяцэзіяльныя дні моладзі напярэдадні СДМ

для друку для друку