Авторские архивы: catholic_admin

Новыя бласлаўлёныя і святыя з’явяцца ў Каталіцкім Касцёле

Папа Францішак ухваліў дэкрэты аб кананізацыйных і беатыфікацыйных працэсах. 15 студзеня 2019 года ён прыняў на аўдыенцыі прэфекта Кангрэгацыі па справах кананізацыі, кардынала Анджэла Бэчу. Першы дэкрэт тычыцца прызнання цуда, здзейсненага праз заступніцтва бл. Маргарыты Бэйз, швейцарскай свецкай верніцы, панны, члена Трэцяга францішканскага ордэна. Францішак ухваліў таксама дэкрэт аб прызнанні мучаніцтва Марыі-Дэль-Кармэн і трынаццаці яе паплечніц, законніц, забітых з нянавісці ...

Читать далее »

Музычны фэст «Дастукацца да нябёсаў» пройдзе ў Баранавічах

9 лютага ў Баранавічах у чарговы, ужо восьмы раз адбудзецца музычны фэст «Дастукацца да нябёсаў» (#ddn19). Пачатак у 18.00. Уваход вольны. Адрас правядзення: Баранавічы, вул. Кірава, 62 (будынак ДКТ «Тэкстыльшчыкаў»). Арганізатар — парафія Божай Міласэрнасці і Маці Божай Вастрабрамскай. Адказны — кс. Павел Рудзьман. Для таго, каб рабіць відэа ці фота на фэсце, патрэбна акрэдытацыя ад арганізатараў. Распаўсюджванне ўсялякай інфармацыі ...

Читать далее »

Пробашчу касцёла ў Салігорску забаранілі служыць у Беларусі

Польскі святар-францішканін 20 гадоў служыць у парафіі, удзельнічаў у будаўніцтве храма. Як паведамляе katolik.life, у рыма-каталіцкую парафію святога Францішка ў Салігорску прыйшла сумная навіна — аб забароне пробашчу айцу Сабеславу Тамале OFM, паляку, ажыццяўляць рэлігійную дзейнасць з 31 студзеня. — Навіна ашаламіла многіх людзей. Прычына такога рашэння невядомая, яе проста не называюць. Зараз парафіяне збіраюць подпісы пад зваротам у Савет ...

Читать далее »

Сустрэча «Вінаградніка» адбудзецца ў Оршы

«Старыя мяхі». Магчыма, не раз для многіх з нас гучала гэтая тэма, і нехта не пачуе нічога новага, тым не менш, у духоўным жыцці гэта тэма мае асаблівае значэнне і таму ёсць неабходнасць пра яе гаварыць. Справа ў тым, што многае, што запланаваў для нас Бог, што падрыхтаваў і чаго ад нас чакае, не мае перспектывы пакуль мы не прымем ...

Читать далее »

Манеты з фантана Трэві і далей будуць дапамагаць Caritas

Грошы, якія турысты кідаюць у фантан Трэві ў Рыме, і ў далейшым будзе атрымліваць рымскі Caritas. Гэта пацвердзіла мэр італьянскай сталіцы Вірджынія Раджы на старонках ватыканскай газеты «L’Osservatore Romano». Некалькі дзён таму Беларуская рэдакцыя VaticanNews паведамляла, што прыкладна 1,5 мільёна страціць праз два месяцы (ад 1 красавіка 2019 года) – па рашэнні ўладаў італьянскай сталіцы – Caritas Рымскай дыяцэзіі. Дабрачынцы ...

Читать далее »

У Шчучыне айцы-піяры падзяліліся аплаткам са сваімі бацькамі

Сустрэча распачалася 14 студзеня ў хатняй капліцы айцоў Вяночкам Дванаццаці Зорак. Гэта малітва, якая была складзена самім Заснавальнікам Ордэна Піяраў св. Юзафам Каласансам. Адной з інтэнцый, у якой маліліся прысутныя, была просьба аб жыцці вечным для тых бацькоў, хто ўжо адышоў з гэтага свету. Найбольш важным момантам спаткання стала ўзаемнае дзяленне аплаткам сыноў-святароў са сваімі бацькамі. Айцец Вітольд Пяцельчыц SP ...

Читать далее »

Як у Глыбокім 95 гадоў таму сустракалі віленскага арцыбіскупа

Артыкул пра гэта змешчаны ў №256 газецы “Кур’ер Віленскі” за 1926 год. Нататка мае назву “Візіт арцыбіскупа”, яе аўтар – жыхар Глыбокага Шукевіч. Прапануем яе вашай увазе ў перакладзе на беларускую мову. Візіт арцыбіскупа Дзень 28 кастрычніка надоўга захаваўся ў памяці жыхароў Глыбокага. У гэты дзень наш горад наведаў ксёндз арцыбіскуп Ялбжыкоўскі, які прыехаў з візітацыяй у Глыбоцкі дэканат. Пры ...

Читать далее »

Пра касцёл у Камаях распавядае Генавефа Дубіловіч (відэа)

Гэты фільм быў зняты год таму, у сакавіку 2018 года, ён называецца “Знакамітая святыня Пастаўшчыны”. Камайскі касцёл з’яўляецца самыя старым храмам Віцебскай дыяцэзіі, пабудаваны ён яшчэ ў самым пачатку XVII стагоддзя. Праз паўстагоддзя святыня моцна пацярпела ад пажару. Пасля абудовы храм быў паўторна асвечаны ў 1673 годзе. У 1778 годзе да касцёла была прыбудаваная вялікая прамавугольная ў плане капліца з ...

Читать далее »

Пантыфік у Панаме: абед з моладдзю і кедравае крэсла

У Панаме, як і падчас папярэдніх Сусветных дзён моладзі, Папа Францішак будзе абедаць разам з маладымі прадстаўнікамі ўсіх кантынентаў. Па словах арганізатараў, ежа будзе тыповай для краіны. У абедзе з Папам прымуць удзел 10 маладых людзей, якія прадстаўляюць 5 кантынентаў, а таксама, магчыма, два прадстаўнікі Панамы, краіны, што прымае Дні моладзі. Падрыхтоўкай ежы будзе займацца вядомая ў Панаме і рэгіёне ...

Читать далее »

Аплаткавая сустрэча са студэнтамі і выкладчыкамі “Міждыяцэзіяльных курсаў сямейнага жыцця” прайшла ў Гродне

12 студзеня ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне адбылася аплаткавая сустрэча біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча з навучэнцамі і выкладчыкамі «Міждыяцэзіяльных курсаў сямейнага жыцця». На пачатку сустрэчы біскуп звярнуў увагу, што навучэнцы курсаў маюць асаблівую магчымасць пазнаваць і паглыбляць каталіцкую навуку ў сферы сям’і і сужэнства. Потым навучэнцы 1 курса прадставілі тэатральную сцэнку пра Божае Нараджэнне. Падчас выступлення прагучалі вядомыя калядныя ...

Читать далее »