Авторские архивы: catholic_admin

Сужэнскія рэкалекцыі пройдуць у Браславе

Кожную сужэнскую пару, якая імкнецца да развіцця сумеснага жыцця і паўнаты сямейнага шчасця запрашаюць на рэкалекцыі, якія адбудуцца з 23 па 25 лістапада 2018 года ў Браславе.  Праводзiць iх i дзялiцца сваiм вопытам будуць cужэнскiя пары. Тэма — «Узаемапаразуменне памiж мужам і жонкай». Удзельнiкамi рэкалекцый могуць быць усе жадаючыя сужэнствы, нягледзячы на канфесiйную прыналежнасць i наяўнасць шлюба ў храме, узрост і ...

Читать далее »

Фотарэпартаж з дня духоўных сустрэч у Расонах

12 лістапада 2018 года, ва ўспамін святога біскупа і мучаніка Язафата Кунцэвіча, адбылася сустрэча духавенства і кансэкраваных асоб у Расонах. Памяць царкоўнага і грамадскага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага Язафата Кунцэвіча ўшанавалі сваёй прысутнасцю на спатканні прадстаўнікі Грэка-каталіцкай Царквы. Будучы святы быў Полацкім арцыбіскупам, умацоўваў грэка-каталіцтва ў гэтым краі і лічыўся прыхільнікам еднасці Заходняй і Усходняй Цэркваў. З гэтай нагоды гамілію ...

Читать далее »

Папа Францішак пра тое, якім павінен быць біскуп

Стаўленнем біскупа павінна быць служэнне, і без гэтага ў Касцёле не можа існаваць парадку, перакананы Папа Францішак. Ён узначаліў 12 лістапада ранішнюю Эўхарыстыю ў капліцы Дому св. Марты. У сваёй гаміліі Святы Айцец спаслаўся на літургічнае чытанне з Паслання св. Паўла да Ціта (Ціт 1,1-9), у якім апостал кажа аб рысах пастыра Касцёла: “Таму біскуп павінен быць бездакорны, як Божы ...

Читать далее »

Пра сучасных хрысціян разважала моладзь у Полацку

10 лістапада маладыя людзі з Віцебскай дыяцэзіі прыехалі на моладзевую сустрэчу ў Полацк, якая праходзіла ў касцёле святога Андрэя Баболі. Тэма сустрэчы гучала так: «Сучасны хрысціянін». Вядома ж, у самым пачатку развіцця падзей, была рэгістрацыя, а пасля яе ўсё былі запрошаныя на канферэнцыю, якую праводзіў айцец Андрэй Юхневіч з Шуміліна. Святар закрануў праблему пакутніцтва ў 21 стагоддзі, а таксама пытанне аб ...

Читать далее »

Санктуарый Маці Божай Тракельскай аб’яўляе конкурс на лепшы верш, песню і відэа

Хвала Хрысту! Паважаныя шанавальнікі культу Маці Божай Тракельскай! Ад 11 лістапада 2018 года, дня ўспаміну святога Марціна Турскага (ад пятага стагоддзя з гісторыі літургіі гэта быў пачатак Адвэнту) і да 2 лютага 2019 года (Маці Божай Грамнічнай), санктуарый Маці Божай Тракельскай аб’яўляе конкурс лепшых вершаў, песень, відэаролікаў на тэму “Маці Божая Тракельская, вядзі нас за сабой…”. Удзельнікі конкурсу падзелены на ...

Читать далее »

На Сусветныя дні моладзі ў Панаму прыедуць пілігрымы са 135 краін

У цэлым чакаецца прыезд больш за 150 тысяч пілігрымаў, прыме ўдзел у СДМ і Куба. Да каталіцкіх Сусветных дзён моладзі ў Панаме-2019 засталося каля 70 дзён. Аргкамітэт апублікаваў статыстыку па ўдзельніках форуму, якія ўжо завяршылі сваю рэгістрацыю. У цэлым чакаецца прыезд больш за 150 тысяч пілігрымаў са 135 краін. Найбольш масава свае дзяржавы прадставяць маладыя католікі з Коста-Рыкі (каля 6 ...

Читать далее »

У Расіі адкрылі мемарыял памяці святароў – ахвяраў савецкага рэжыму

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 8 лістапада ўзяў удзел у святкаваннях юбілею заснаванай ім у 1993 годзе каталіцкай духоўнай семінарыі «Марыя — Каралева апосталаў» у Санкт-Пецярбургу. Арцыбіскуп Кандрусевіч узначаліў адкрыццё мемарыяла з прозвішчамі вядомых 425 каталіцкіх святароў, якія загінулі падчас атэістычнага рэжыму ў савецкіх лагерах, а таксама святую Імшу ў касцёле святога Станіслава. Разам з ім Эўхарыстыю канцэлебравалі Апостальскі нунцый ...

Читать далее »

Засяроджанне над Божай міласэрнасцю прайшло ў Гродзенскай семінарыі

8-9 лістапада ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыўся дзень засяроджання – асаблівы час роздуму над сваім пакліканнем і сустрэчы з жывым Хрыстом. Традыцыйна дзень засяроджання распачаўся гімнам да Святога Духа “Veni Creator Spiritus” і Камплетай, падчас якой духоўны кіраўнік – кс. Павел Беланос, пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Макараўцах (дэканат Вялікая Бераставіца), – звярнуўся да семінарыстаў са словамі: ...

Читать далее »

Святы Айцец да палякаў: добра карыстацца дарам свабоды

“Прашу Бога аб ласцы веры, надзеі і любові для ўсіх палякаў, каб яны ў адзінстве і міры добра карысталіся такім каштоўным дарам свабоды”, — напісаў Папа з нагоды векавога юбілею незалежнасці Польшчы. Спецыяльны ліст быў накіраваны старшыні епіскапату краіны, арцыбіскупу Станіславу Гандэцкаму. Пантыфік нагадаў, што польскі народ “ствараў гісторыю хрысціянскай Еўропы, прапануючы ўсё багацце сваёй высакароднай культуры і духоўнасці”. Ён ...

Читать далее »

ХІБ’а на Андрэйкі. Запрашэнне на гульню

Каманда “Радыё Марыя” сумесна з аніматарамі салезіянскага араторыя запрашаюць усіх жадаючых разам правесці “Андрэйкі”. “Хрысціянскі інтэлектуальны батл” пройдзе 1 снежня ў мінскім араторыі парафіі св. Яна Хрысціцеля на Серабранцы (вул. Пляханава 28/1). “ХІб’а” — хрысціянская камандная гульня, дзе можна не толькі добра правесці вольны час, але і паглыбіць свае веды, даведацца больш пра Бога і Касцёл. Паглядзець, як прайшла першая ...

Читать далее »