Авторские архивы: catholic_admin

Сёстры Змёртвыхпаўстанкі запрашаюць моладзь на рэкалекцыі (зменена дата)

З 16 па 18 лістапада ў кляштары сясцёр Змёртвыхпаўстанак у Наваполацку адбудуцца рэкалекцыі для моладзі (узрост ад 14 гадоў). Калі прагнеш даведацца «ХТО я?» у вачах Бога, знайсці адказ на пытанне: «ДЗЕ я ёсць?», і «КАЛІ я…?» магу адшукаць Бога, то запрашаем менавіта цябе на рэкалекцыі для моладзі Адрас: г. Наваполацк, вул. Я. Коласа, 52 Запіс трывае да 13 лістапада. ...

Читать далее »

Хор святароў Гродзенскай епархіі ўшанаваў памяць ахвяр палітычных рэпрэсій

20 кастрычніка ўрочышча Курапаты пад Мінскам, вядомае як месца масавага пахавання ахвяр сталінскага тэрору, наведаў хор праваслаўных святароў Гродзенскай епархіі пад кіраўніцтвам протадыякана Дзмітрыя Шэпелева. Клірыкі ўзнеслі малітвы аб нявінна забітых, здзейсніўшы памінальную літанію. У першай палове дня хор прыняў удзел у XVIII Пакроўскім міжнародным фестывалі “Державный глас”. Нагадаем, што хор святароў Гродзенскай епархіі — прызнаны вакальны калектыў, лаўрэат шэрагу ...

Читать далее »

“Мы моцна абмежаваны заканадаўствам”: арцыбіскуп Кандрусевіч пракаментаваў асаблівасці душпастырства інвалідаў і хворых

У інтэрв’ю Catholic.by іерарх распавёў пра асаблівасці душпастырства людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Беларусі. Гэта тэма знайшла свой водгук на Сінодзе Біскупаў. “Вернікі з абмежаванымі магчымасці — гэта найперш інваліды і хворыя, — адзначыў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. — На Сінодзе Біскупаў ішла гаворка пра арганізацыю і інтэнсіфікацыю душпастырства ў шпіталях, вязніцах, дамах інвалідаў і належную падрыхтоўку капеланаў. У Беларусі мы ...

Читать далее »

МУС адмовілася ад падрыхтоўкі закона “Аб супрацьдзеянні хатняму гвалту”

Ведамства адказала на ліст пралайфераў і прадаставіла статыстыку правапарушэнняў на сямейна-бытавой глебе. 20 кастрычніка аргкамітэт па зборы подпісаў за перагляд канцэпцыі законапраекта “Аб супрацьдзеянні хатняму гвалту” Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі атрымаў адказ з МУС на калектыўна зварот. У лісце паведамляецца, што МУС лічыць мэтазгодным адмовіцца ад падрыхтоўкі самастойнага закона, а свае прапановы прапрацоўваць ў рамках карэкціроўкі заканадаўчых актах краіны, якія ...

Читать далее »

Кітайскія біскупы хочуць бачыць Пантыфіка ў сваёй краіне

Два кітайскіх іерархі, удзельнікі пасяджэнняў Сінода, запрасілі Папу наведаць Кітай. У Рым прыехалі: біскупы Джон Бапціста Янг Сяоцінг i Джозэф Гуо Джынкай. Так адбылося ўпершыню ў гісторыі Асамблеі. Прысутнасць прадстаўнікоў кітайскага епіскапату стала магчымай дзякуючы нядаўняму ватыкана-кітайскаму пагадненню, у выніку чаго ўсе біскупы ў Кітаі ў цяперашні час знаходзяцца ў камуніі з Папам. Біскуп Го даў інтэрв’ю італьянскай каталіцкай газеце ...

Читать далее »

Фотафакт. Канцэрт «Tekla Klebetnica» ў Глыбокім

19 кастрычніка ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім адбыўся канцэрт з нагоды 40-й гадавіны абрання Яна Паўла II на пасад св. Пятра. Рэлігійныя і народныя песні выканаў польскі гурт «Tekla Klebetnica» («Вясковая пляткарка»), запрошаны Пасольствам Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Польскім інстытутам у Мінску. Гучалі ўлюбёныя песні святога Яна Паўла ІІ, гуральскія народныя мелодыі і ўласныя кампазіцыі гурта. Марына ...

Читать далее »

Павіншуй сваю бабулю з дапамогай паштоўкі ад «Радыё Марыя»!

28 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень бабуль. Гэта добрая нагода даслаць словы падзякі, любові і пяшчоты нашым бабулям. І прапануем гэта зрабіць праз “Паштоўкі Радыё Марыя”! Як гэта працуе? Да 25 кастрычніка (уключна) Вы можаце даслаць на пошту “Радыё Марыя”: radiomariaby@gmail.com сваю заяўку, якая павінна ўключаць: Імя і прозвішча Вашай бабулі. Паштовы адрас Вашай бабулі. Ваша імя і кантактны нумар тэлефона для зваротнай сувязі. ...

Читать далее »

#Synod2018: Касцёл павінен узброіць моладзь трывалай верай

Першапачатковае заданне Касцёла – перадача веры моладзі: толькі так можна ўзброіць яе на супрацьстаянне шматлікім выклікам і выхаваць сапраўдных будаўнікоў грамадства любові і справядлівасці. Гэтая пазіцыя стала лейтматывам дыскусій падчас Генеральнага пасяджэння ўдзельнікаў Сінода Біскупаў, якое адбылося 20 кастрычніка 2018 года ў Ватыкане і стала завяршальным этапам аналізу трэцяй часткі Працоўнага дакумента “Instrumentum Laboris”. На ім былі прадстаўлены справаздачы рабочых ...

Читать далее »

Семінар «Выхаванне дзяцей» пройдзе ў Цэнтры сям’і ў Мінску

17-18 лістапада Цэнтр сям’і ў Мінску (касцёл Маці Божай Будслаўскай) запрашае на семінар для бацькоў, настаўнікаў і выхаваўцаў «Выхаванне дзяцей». Лекцыі прачытае прафесар Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта доктар псіхалагічных навук Гражына Сошыньска. Адрас: Мінск, вул. Прытыцкага, 107а (ст.м. Каменная Горка). Папярэдні запіс па тэлефонах: +375 33 625 14 61;  +375 29 625 14 61 Праграма: 17 лістапада: 10.00 — святая Імша; 11.00 ...

Читать далее »

Сінод Біскупаў скіруе адмысловы Ліст да моладзі ўсяго свету

На Сінодзе было вырашана падрыхтаваць адмысловы Ліст да моладзі ўсяго свету. З гэтай нагоды Папа заснаваў спецыяльную Камісію па падрыхтоўцы тэксту, які затым разгледзіць Асамблея. Яе склад 18 кастрычніка 2018 г. быў агучаны на брыфінгу ў Зале Друку Святога Пасаду. У рэдакцыйную групу ўвайшлі чатыры Сінадальныя Айцы: кардынал Д’ёдонэ Нзапалаінга з ЦАР, французскі біскуп Эманюэль Габіяр, аўстралійскі арцыбіскуп Энтані Колін ...

Читать далее »