Авторские архивы: catholic_admin

Папа Францішак: кожнае пакліканне мае сужэнскае вымярэнне

Кожнае хрысціянскае пакліканне – сужэнскае, бо з’яўляецца плёнам лучнасці любові з Хрыстом, падкрэсліў Папа падчас агульнай аўдыенцыі, якая 31 кастрычніка прайшла ў Ватыкане. Працягваючы цыкл катэхез аб Дэкалогу, Пантыфік заўважыў, што запаведзь “Не чужалож” тычыцца сужэнскай вернасці, але з’яўляецца таксама “бацькоўскім словам Бога, скіраваным да кожнага мужчыны і жанчыны”. “Будзем памятаць, што працэс чалавечага сталення – гэта шлях любові, якая ...

Читать далее »

Расклад набажэнстваў на ўрачыстасць Усіх Святых і дзень задушны ў Мосары

1 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых. У гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і аддаюць пашану ўсім святым, якія дасягнулі вечнай хвалы і прабываюць з Богам у небе. Наступны дзень, 2 лістапада, прысвечаны ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. Згодна з традыцыяй, у гэты дзень прынята наведваць могілкі і асаблівым чынам маліцца за памерлых. Расклад набажэнстваў на ўрачыстасць ...

Читать далее »

“Адбіраць дзяцей за беднасць недапушчальна!” Рабін Ягудзі звярнуўся ў Адміністрацыю Прэзідэнта

Вядомы пралайфер заклікае перагледзець крытэрыі, па які дзяцей «ставяць у сацыяльна-небяспечнае становішча» (па-руску СОП – социально-опасное положение). Вядомы беларускі равін Ігаэл Ягудзі — палітолаг, аналітык па пытаннях дэмаграфічнага суверэнітэту і сямейнай палітыкі беларускіх пралайф-арганізацый, звярнуўся да намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Мікалая Снапкова. Ігаэл Ягудзі заклікае чыноўніка зрабіць усё, што ад яго залежыць, уключаючы асабісты зварот да прэзідэнта, “для спынення ...

Читать далее »

Гісторыя Касцёла. Эпоха Адраджэння — час новай велічы Рыма

Як Рым стаў сусветным цэнтрам культуры і мастацтва і якую ролю ў гэтым адыгралі Папы эпохі Адраджэння — у нашым сённяшнім матэрыяле. Пасля завяршэння Авіньёнскага палону Папаў (1309–1378) і Вялікай Схізмы (1378–1417), калі адразу некалькі прэтэндэнтаў аб’яўлялі сябе сапраўднымі Папамі, Марцін V вярнуўся ў Рым. Гэтая падзея адкрыла новы перыяд — перыяд т.зв. “рэнесанснага папства”. Завершыцца ён толькі ў 1527 ...

Читать далее »

Святы Пасад катэгарычна асуджае насілле супраць жанчын

У наш час, калі рабства ўспрымаецца як трагічны ўспамін мінулага, існуе больш нявольнікаў, чым калі-небудзь раней, заўважыў Пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы ў ААН. Арцыбіскуп Бернардзіта Ауса выступіў на пасяджэнні, прысвечаным правам жанчын, якое прайшло ў Нью-Ёрку ў рамках 73-й сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Ён заўважыў, што большасць ахвяр гандлю людзьмі складаюць жанчыны і заклікаў міжнародную супольнасць прыкласці ўсе ...

Читать далее »

У Глыбокім у сёмы раз прайшла дабрачынная акцыя “Мы разам”

Яе арганізавалі каталіцкае дабрачыннае таварыства “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі і парафія Святой Тройцы ў Глыбокім, дзякуючы падтрымцы спонсараў і працы валанцёраў. Мэта мерапрыемства – нагадаць грамадству пра праблемы інвалідаў і іх правы. Удзел у ім прынялі людзі з абмежаванымі магчымасцямі, іх апекуны і прадстаўнікі сацыяльных цэнтраў як з Глыбокага, так і з усёй Віцебскай дыяцэзіі. Па традыцыі, спачатку ўдзельнікі сабраліся ў ...

Читать далее »

Як часта вы наведваеце могілкі сваіх блізкіх? Апытанне

Лістапад – гэта цудоўная магчымасць атуліць малітвай не толькі памерлых родных і блізкіх, але і ўсіх тых, хто адышоў да дому Айца. Калі мы верым, што разам са смерцю жыццё чалавека не закончыцца, а толькі зменіцца, то павінны таксама ўсведамляць, наколькі вялікая наша адказнасць за памерлых. Мы ўжо не можам сустрэцца з імі фізічна, але маем магчымасць спаткацца ў знаку веры – у малітве, у святых Сакрамантах, ва ўчынках міласэрнасці для бліжніх. А ...

Читать далее »

Віна. Што па чым?

У мінулы раз мы пазнаёміліся з эмоцыяй віны. Мае кліенты рэгулярна звяртаюцца па кансультацыі з праблемамі моцнай і/ці хранічнай віны. Я вырашыла разгледзець гэтую тэму больш уважліва, бо яна вельмі важная і актуальная, асабліва сярод людзей рэлігійных. Узгадаем, віна – гэта эмоцыя, якая з’яўляецца як рэакцыя на зробленую памылку, нанесеную шкоду ці недасканаласць. Яна можа дапамагаць рэгуляваць стасункі, а можа ...

Читать далее »

Начная Адарацыя. Пытанне

“Пахвалёны Езус Хрыстус! Мне вельмі неабходна атрымаць адказ на пытанне: ці абавязкова павінен знаходзіцца святар у касцёле падчас Адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту? Напрыклад, пры правядзенні начной Адарацыі? Ці мог бы святар зрабіць выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту, напрыклад, а 21.00, а затым прыйсці раніцай, скажам, а 6.00 гадзіне? Вернікі ўвесь гэты час маліліся б у цішыні самі. Мне святар сказаў, што так нельга. ...

Читать далее »