Сустрэча «Вінаградніка» адбудзецца ў Оршы

«Старыя мяхі». Магчыма, не раз для многіх з нас гучала гэтая тэма, і нехта не пачуе нічога новага, тым не менш, у духоўным жыцці гэта тэма мае асаблівае значэнне і таму ёсць неабходнасць пра яе гаварыць. Справа ў тым, што многае, што запланаваў для нас Бог, што падрыхтаваў і чаго ад нас чакае, не мае перспектывы пакуль мы не прымем канкрэтныя рашэнні пакідаць свае «старыя мяхі», каб прыняць «новае віно» ад Госпада.

Усіх сардэчна запрашаем на чарговую сустрэчу «Вінаградніку», якая адбудзецца 19 студзеня. Як заўсёды, чакае нас не толькі канферэнцыя, але і малітва, і споведзь, і, спадзяюся, шмат нечаканых падарункаў ад Госпада. Для людзей здалёк ёсць магчымасць начлегу.

Запіс для ўсіх абавязковы і трывае да 17.01.2019 (чацвер).

Тэлефон для запісу: +375 29 5004088 (МТС)

РАСКЛАД:

9.00 — сняданне;
10.00 — ранішняя малітва;
10.30 — канферэнцыя I;
11.30 — канференцыя II;
12.45 — абед, вольны час;
13.30 — адарацыя, споведзь, размовы;
16.30 — святая Імша;
17.30 — вячэра;
18.30-21.00 — малітва заступніцтва.

а. Аляксандр Жарнасек МІС

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі