Аплаткавая сустрэча са студэнтамі і выкладчыкамі “Міждыяцэзіяльных курсаў сямейнага жыцця” прайшла ў Гродне

12 студзеня ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне адбылася аплаткавая сустрэча біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча з навучэнцамі і выкладчыкамі «Міждыяцэзіяльных курсаў сямейнага жыцця».

На пачатку сустрэчы біскуп звярнуў увагу, што навучэнцы курсаў маюць асаблівую магчымасць пазнаваць і паглыбляць каталіцкую навуку ў сферы сям’і і сужэнства.

Потым навучэнцы 1 курса прадставілі тэатральную сцэнку пра Божае Нараджэнне. Падчас выступлення прагучалі вядомыя калядныя песні, у якіх узгадвалася аб тым, што Бог пасяліўся сярод людзей на зямлі.

Пасля святочнай праграмы адбылося дзяленне аплаткай, калі ўсе мелі магчымасць скласці адзін аднаму віншаванні. Сустрэча прайшла ў вельмі адкрытай і радаснай атмасферы, калі кожны мог падзяліцца аплаткай і пачуць у свой адрас шмат добрых пажаданняў.

Пасля ў сабраных быў час на размовы, на абмеркаванне хвалюючых пытанняў, на жарты – проста на тое, каб адчуць святочную атмасферу па-хрысціянску.

Iрына Мялешка, тэкст; 
кс. Юрый Марціновіч, фота; 
www.grodnensis.by

для друку для друку