19 кастрычніка ў катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася Імша падзякі за пастырскае служэнне біскупа Аляксандра Кашкевіча. Ён быў першым біскупам Гродзенскай дыяцэзіі, якую ўзначальваў больш за 33 гады – з часу яе ўтварэння ў 1991 г. У сувязі з дасягненнем 75-гадовага ўзросту іерарх згодна з кан. 401 § 1 Кодэкса кананічнага права быў звольнены Папам Францішкам з пасады ...
Читать далее »Архив меток: біскуп Аляксандр Кашкевіч
Папа прыняў адстаўку біскупа Аляксандра Кашкевіча
30 верасня Папа Францішак прыняў адстаўку біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча ў сувязі з дасягненнем іерархам 75-годдзя. Як паведаміла ў гэты дзень Апостальская нунцыятура ў Мінску, новым біскупам Гродзенскім стаў біскуп Уладзімір Гуляй, да гэтага часу каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі. “Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Святы Айцец Францішак прыняў адмову ад пасады дыяцэзіяльнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Яго Эксцэленцыі Аляксандра Кашкевіча ...
Читать далее »Юбілей 75-годдзя біскупа Аляксандра Кашкевіча адзначылі ў Гродзенскай катэдры
23 верасня, ва ўспамін св. Айца Піа з П’етрэльчыны, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч адзначыў юбілей 75-годдзя. З гэтай нагоды ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя адбылася ўрачыстая Эўхарыстыя. Імшу ўзначаліў юбіляр, на ёй прысутнічалі каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй, які днём раней вярнуўся з Рыма, дзе ўдзельнічаў у фармацыйным курсе для новых біскупаў, святары дыяцэзіі, якія 23 верасня ўдзельнічалі ...
Читать далее »Дыякан Андрэй Юхнік прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне
23 верасня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт пасвячэння ў ступені прэзбітэрату дыякану Андрэю Юхніку. Урачыстасць, якая сабрала шматлікае духавенства і свецкіх вернікаў, у тым ліку бацькоў, родных і сяброў новага прэзбітэра, адбылася ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. Прыбылі вернікі лідскіх парафій Святой Сям’і, адкуль паходзіць малады святар, і Узвышэння Святога Крыжа, дзе ён нядаўна праходзіў літургічна-душпастырскую ...
Читать далее »Біскуп Кашкевіч благаславіў сутаны студэнтаў гродзенскай семінарыі і ўдзяліў ім паслугу лектарату
16 верасня на св. Імшы ў гродзенскім касцёле Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскі) шасцёра студэнтaў трэцяга курса Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне атрымалі духоўнае адзенне – сутаны. Трое семінарыстаў сталі лектарамі, a адзін – кандыдатам да пасвячэнняў дыяканату і прэзбітэрату. Ва ўрачыстай Эўхарыстыі з гэтай нагоды ўзялі ўдзел мадэратары семінарыі на чале з яе рэктарам ксяндзом канонікам Віталіем Вайцяхоўскім, студэнты гэтай ...
Читать далее »У гродзенскай катэдры вернікі павіншавалі біскупа Аляксандра Кашкевіча з імянінамі
3 мая, у дзень імянін біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча, у катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася ўрачыстая Імша ў яго інтэнцыі. На Эўхарыстыі сабраліся запрошаныя святары, асобы кансэкраванага жыцця і вернікі, молячыся за свайго пастыра. Узначаліў цэлебрацыю Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Арцыбіскуп, звяртаючыся да прысутных, сказаў, што ў гэты дзень яны прыбылі ў святыню, якая з’яўляецца маці ...
Читать далее »Біскуп гродзенскі асвяціў фундамент будучага касцёла ў Абухаве
22 красавіка біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч асвяціў фундамент будучага касцёла благаслаўлёнага кс. Міхала Сапоцькі ў Абухаве недалёка ад Гродна (дэканат Гродна-Усход). Таксама іерарх асвяціў і ўмураваў у фундамент будучай святыні два вуглавых каменя. Яны былі прывезены з радзімы апекуна парафіі бл. Міхала Сапоцькі – вёскі Навасады Валожынскага раёна: адзін камень – з дома, дзе ён нарадзіўся, другі – з прыступак ...
Читать далее »У гродзенскай катэдры біскуп Кашкевіч цэлебраваў Імшу за супакой душы Бэнэдыкта XVI
У катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне 5 студзеня, у дзень пахавання Бэнэдыкта XVI, адбылася Імша за супакой яго душы. Цэлебрацыю ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Іерарх разам са шматлікімі прысутнымі – духавенствам і вернікамі – узносіў малітву аб вечным жыцці для спачылага Папы эмерыта, які кіраваў Паўсюдным Касцёлам з 2005 па 2013 год. На пачатку Эўхарыстыі біскуп падкрэсліў, ...
Читать далее »У Гродзенскай дыяцэзіі прайшла XII парафіяда дзяцей і моладзі
Парафіяда Гродзенскай дыяцэзіі праходзіла з 27 па 28 чэрвеня. Другі дзень ХІІ Парафіяды дзяцей і моладзі пачаўся святой Імшой у гродзенскім касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці (Аўгустовак). На Эўхарыстыі, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, сабраліся ўдзельнікі рэлігійна-культурна-спартыўнага мерапрыемства. У гаміліі дэкан Мастоўскага дэканату кс. Віктар Ханько казаў пра тое, што Езус Хрыстус хоча перамяніць сэрца кожнага з ...
Читать далее »Успамін апекуна айцоў паўлінаў урачыста адзначыла парафія ў Карэлічах
Патранальная ўрачыстасць св. Паўла Першага Пустэльніка, Патрыярха Ордэна паўлінаў, адбылася 15 студзеня ў Карэлічах (Гродзенская дыяцэзія) у касцёле Маці Божай Нястомнай Дапамогі. У літургіі бралі ўдзел шматлікія парафіяне з Карэліч і Варончы, дзе ўжо на працягу 29 гадоў нясуць служэнне айцы паўліны. Да ўрачыстасці на працягу дзевяці дзён манаская супольнасць разам з парафіянамі рыхтавалася праз Навэнну да св. Паўла Першага ...
Читать далее »