Свет працы павінен навучыцца новаму стылю, — заўважыў Святы Айцец падчас аўдыенцыі для маладых французскіх прадпрымальнікаў. Яна прайшла 2 снежня 2019 г. у Ватыкане. Папа Францішак заўважыў, што сумяшчаць хрысціянскае жыццё з сур’ёзнай адказнасцю ў грамадскай ці эканамічнай сферы ніколі не было лёгка. “Канфліктаў сумлення ў штодзённых рашэннях, якія трэба прымаць, думаю, шмат: з аднаго боку, гэта абавязак клапаціцца пра ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
У Мінску прайшоў конкурс на лепшы Адвэнтавы каляндар
З 1 па 31 лістапада ў парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску праходзіў конкурс на лепшы Адвэнтавы каляндар, паведамляе sdb.by. Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 13 сем’яў. Лепшыя працы маглі вызначыць усе жадаючыя праз галасаванне. У першым туры галасавання ў парафіі на свята Хрыста Валадара былі высветленыя першыя пераможцы: I месца — сям’я Чуйко (36 галасоў); II месца — сям’я ...
Читать далее »Чыгуначнікі Гродзенскай дыяцэзіі наведалі Будслаў
30 лістапада прадстаўнікі Душпастырства чыгуначнікаў Гродзенскай дыяцэзіі наведалі Нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе. Паездка была прымеркавана да літургічнага ўспаміну св. Кацярыны Александрыйскай, апякункі чыгуначнікаў, які адзначаўся 25 лістапада. У будслаўскім касцёле знаходзяцца рэліквіі гэтай святой. У праграме былі святая Імша, канферэнцыя на тэму сакраманту Эўхарыстыі і супольны абед. Кусташ санктуарыя кс. Дзмітрый Дубовік пазнаёміў гасцей з гісторыяй агульнабеларускай святынi ...
Читать далее »3 снежня: першы тыдзень Адвэнту
У той час узрадаваўся Езус у Духу Святым і сказаў: Праслаўляю Цябе, Ойча, Пане неба і зямлі, што Ты ўтоіў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў дзецям. Так, Ойча, бо такое было Тваё ўпадабанне. Усё перададзена мне Айцом Маім, і ніхто не ведае, хто ёсць Сын, апроч Айца, і хто ёсць Айцец, апроч Сына і таго, каму Сын хоча ...
Читать далее »«Я змог прыслухацца да свайго сэрца і адчуў, што Бог са мной». Як моладзь весялілася на «Андрэйках» у Глыбокім
У апошні дзень восені, 30 лістапада, моладзь з Віцебскай дыяцэзіі сабралася разам, каб у малітве, спевах, праслаўленні і танцах падрыхтавацца да радаснага чакання прыйсця Збаўцы. «Андрэйкі» ў «вішнёвай сталіцы» Беларусі, Глыбокім, ладзяцца ўжо пяты год запар. Сёлета тэма гучала так: «Welcome to the Касцёл». Падзяліцца радасцю ад еднасці з сям’ёй Касцёла прыехала больш за 250 чалавек. Вясёлае мерапрыемства ў глыбоцкім ...
Читать далее »7 снежня — пасвячэнне дыяканату ў Глыбокім
7 снежня 2019 года біскуп Віцебскі Алег Буткевіч удзеліць дыяканскае пасвячэнне клерыку Яўгену Шымановічу. Урачыстасць адбудзецца ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім. Пачатак у 12 гадзін. Яўген Шымановіч нарадзіўся 8 студзеня 1991 года, паходзіць з парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса i св. Андрэя Баболі ў Мінойтах (Гродзенская дыяцэзія). Навучанне праходзіў у духоўнай семінарыі ў Хайлігенкройцы (Аўстрыя). Марына Сінкевіч
Читать далее »Абнародаваны ліст Папы Францішка пра значэнне ясляў Божага Нараджэння
1 снежня 2019 года быў абнародаваны Апостальскі ліст Святога Айца “Admirabile signum”, прысвечаны значэнню ясляў Божага Нараджэння. Папа Францішак падпісаў яго падчас візіту ў Грэча. “Сузіранне сцэны Божага Нараджэння запрашае нас выйсці ў духоўны шлях, будучы прывабленымі пакорай Таго, які стаў чалавекам, каб сустрэць кожнага чалавека. Мы бачым, што Ён любіць нас аж да з’яднання з намі, каб таксама і ...
Читать далее »2 снежня: першы тыдзень Адвэнту
У той час: Калі Езус увайшоў у Кафарнаум, падыйшоў да Яго сотнік і прасіў Яго, кажучы: Пане! Слуга мой ляжыць дома спаралізаваны і страшэнна пакутуе. Езус кажа яму: Я прыйду і вылечу яго. Сотнік жа сказаў у адказ: Пане, я не варты, каб Ты ўвайшоў пад дах мой, але скажы толькі слова, і ачуняе слуга мой. Бо і я чалавек ...
Читать далее »Папа Рымскі скіраваў пасланне да Патрыярха Канстантынопальскага
“Запэўніваю ў непахісным намеры Каталіцкага Касцёла і сваім асабістым, працягваць наша імкненне працаваць над аднаўленнем поўнай камуніі паміж хрысціянамі Усходу і Захаду”, — адзначыў Францішак. Святы Айцец напісаў ліст да Патрыярха Барталамея І з нагоды свята св. Андрэя – апекуна Канстантынопальскага Патрыярхату, якое адзначаецца 30 лістапада. Пасланне перадаў кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству і кіраўнік афіцыйнай ...
Читать далее »1 снежня: першы тыдзень Адвэнту
У той час: Езус сказаў сваім вучням: Як было ў дні Ноя, так будзе і ў час прыйсця Сына Чалавечага. Бо, як у дні перад патопам елі, пілі, жаніліся і выходзілі замуж аж да таго дня, калі Ной увайшоў у каўчэг, і не ведалі, пакуль не прыйшоў патоп і не забраў усіх: так будзе і ў час прыйсця Сына Чалавечага. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!