Авторские архивы: catholic_admin

Адышоў у вечнасць кс. Уладзіслаў Мрувка, які раней нёс служэнне ў Віцебскай дыяцэзіі

Курыя дыяцэзіі ў Тарнаве (Польшча) паведаміла, што 24 лютага 2020 г. памёр кс. Уладзіслаў Мрувка, святар гэтай жа дыяцэзіі. Кс. Уладзіслаў нарадзіўся 24 мая 1944 г. у Альшане ў сям’і Яна і Разаліі з дому Гэймей. Вучыўся ў духоўнай семінарыі ў Тарнаве і 30 мая 1971 г. прыняў пасвячэнні прэзбітэрату. Працаваў у розных парафіях дыяцэзіі, а ад 1996 года да ...

Читать далее »

Новы сакратар Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў

25 лютага 2020 г. Францішак прызначыў сакратара Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў. Пасада была вакантнай з 20 студзеня, калі яе пакінуў славацкі архіепіскап Кірыл Васіль. Новапрызначаным сакратаром ватыканскай дыкастэрыі стаў епіскап Джорджа Дэметрыа Галара, пастыр сіцылійскай епархіі П’яна-дэлі-Албанэзі, якая прыналежыць да Італа-Албанскай Каталіцкай Царквы. Ён нарадзіўся ў 1948 г. у горадзе Пацала, на Сіцыліі. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1972 г. ...

Читать далее »

Ці магу я прыняць сакрамант бежмавання, калі жыву ў другім шлюбе без вянчання?

«Хвала Хрысту! Ці магу я прыняць сакрамант бежмавання, калі жыву ў другім шлюбе без вянчання? (Была вянчаная ў першым шлюбе, развялася дзесяць гадоў назад).» Юлія  – Хвала Хрысту, паважаная Юлія! Разважаючы над Сакрамантамі Касцёла, мы сутыкаемся з многімі вельмі важнымі пытаннямі, якія патрабуюць канкрэтных адказаў. На пытанне, што неабходна, каб прыняць сакрамант бежмавання, нам можа дапамагчы адказаць канон 889 §1 ...

Читать далее »

Папа Францішак скіраваў пасланне на Вялікі пост

Вялікі пост – спрыяльны час для падрыхтоўкі да святкавання Таямніцы смерці і ўваскрасення Езуса, асновы асабістага і супольнага хрысціянскага жыцця. Да яе трэба рыхтавацца пастаянна, розумам і сэрцам. Аб гэтым Папа Францішак кажа ў сваім Пасланні на Вялікі пост, абнародаваным 24 лютага 2020 года. У ім Пантыфік нагадаў, што слухаць і прымаць Добрую навіну пра смерць і ўваскрасенне Езуса – ...

Читать далее »

Касцёл Італіі прымае меры супраць каронавіруса

У сувязі з выяўленнем у Італіі выпадкаў каронавіруса, дзве дыяцэзіі прынялі першыя меры, каб знізіць рызыку заражэння – Міланская архідыяцэзія і суседняя дыяцэзія Лодзі. Біскупская курыя першай касцёльнай адзінкі загадала ўдзяляць св. Камунію толькі на руку. У касцёлах дзесяці мястэчак дыяцэзіі Лодзі спынілі набажэнствы, бо дзяржаўныя ўлады ў якасці меры бяспекі загадалі жыхарам заставацца дома. Старшыня Канферэнцыі Біскупаў Італіі, кардынал ...

Читать далее »

У Віцебскай дыяцэзіі абвешчаны конкурс дзіцячых малюнкаў “Святы Ян Павел ІІ – Слуга Міласэрнасці”

Polska Macierz Szkolna Oddział w Witebsku і «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі абвяшчаюць конкурс малюнкаў “Святы Ян Павел ІІ – Слуга Міласэрнасці”. Хто можа прыняць удзел? Дзеці з усіх парафій Віцебскай дыяцэзіі ва ўзросце 5-11 гадоў. Што трэба зрабіць? Выканаць малюнак у фармаце A4 у любой тэхніцы (акрамя выпуклых прац, напрыклад, з пластэліну) на тэму “Святы Ян Павел ІІ – Слуга Міласэрнасці”. ...

Читать далее »

«На ринге с Богом» — история обращения известного боксера Тима Генара

Человек может изменить свою судьбу. История боксера, который насилие поменял на прощение У меня 27 раз сломан нос Моя жизнь так же изуродована, как и мое лицо. По моим подсчетам, только на носу у меня 27 переломов. Двадцать три из них из-за бокса, четыре – от моего отца. Самые тяжелые удары мне достались от того, кто должен был взять меня ...

Читать далее »

Папа Францішак пра хрысціянскі экстрэмізм

Адзіны дазволены хрысціянскі экстрэмізм, гэта экстрэмізм любові, — падкрэсліў Папа Францішак падчас св. Імшы, якую 23 лютага 2020 года цэлебраваў у італьянскім горадзе Бары. У гаміліі Пантыфік спаслаўся на старажытны закон: “Вока за вока, зуб за зуб”. Ён азначаў: у таго, хто забірае нешта ў цябе, ты забярэш тое ж самае. Пантыфік падкрэсліў, што насамрэч, гэты закон быў вялікім прагрэсам, ...

Читать далее »

“Кожны дзень – гэта маленькае паміранне”. У Росіцы ўшанавалі памяць ахвяраў трагедыі

22 лютага 2020 года ўшанаваць памяць блаславёных айцоў марыянаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры ў росіцкім касцёле Святой Тройцы сабраліся не толькі мясцовыя вернікі і пілігрымы з Беларусі, а святары і манахіні з усёй Віцебскай дыяцэзіі. Да гэтага дня было прымеркаванае агульнадыяцэзіяльнае спатканне духавенства. На жаль біскуп Віцебскі Алег Буткевіч не змог прысутнічаць на ўрачыстасці, таму ўрачыстую Эўхарыстыю ўзначаліў Генеральны ...

Читать далее »

Першая нядзеля Вялікага посту ў Касцёле на Беларусі абвешчана днём пакаяння і перапрашэння за знявагі Бога

Па рашэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, Першая нядзеля Вялікага посту, якая сёлета прыпадае на 1 сакавіка, абвешчана ў Касцёле на Беларусі днём пакаяння і перапрашэння за ўсе знявагі Бога, учыненыя сынамі і дочкамі нашага народа. У гэты дзень ва ўсіх касцёлах нашай краіны будуць цэлебравацца святыя Імшы ў гэтай інтэнцыі і ўзносіцца малітвы пакаяння і перапрашэння. У Звароце да ...

Читать далее »