Біскуп Юрый Касабуцкі заахвочвае ўсіх неабыякавых людзей, а перадусім святароў, да малітвы за ксяндза Андрэя Вашчука, сальватарыяніна з Віцебска, які знаходзіцца за кратамі. Ксёндз Андрэй Вашчук SDS з’яўляецца пробашчам парафіі Святога Духа ў Віцебску. Святар быў затрыманы 15 ліпеня па абвінавачванні ў парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў чаканні суду, які павінен адбыцца на пачатку ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
ЗША: біскуп прадае палац, каб дапамагчы цяжарным жанчынам
Такое рашэнне звязана з нядаўнім рашэннем Вярхоўнага суда ЗША па справе аб абортах. Ардынарый дыяцэзіі Бельвіль біскуп Майкл Макговэрн вырашыў прадаць 160-гадовы палац, які належыць Курыі. Гэты будынак на працягу апошніх 74 гадоў быў рэзідэнцыяй мясцовых біскупаў. Грошы ад продажу аб’екта будуць прызначаныя на дапамогу маці, якія чакаюць нараджэнне дзіця, а таксама, у далейшым, на мэты, звязаныя з адукацыяй і ...
Читать далее »Разважанне на XVI Звычайную Нядзелю. Год С. 17 ліпеня
Евангелле Лк 10, 38–42 У той час: Прыйшоў Езус у адну вёску. І жанчына, якую звалі Марта, прыняла Яго. У яе была сястра па імені Марыя, якая села каля ног Езуса і слухала Ягоныя словы. Марта ж была занятая многімі паслугамі. Яна, падышоўшы, сказала: Пане, ці Табе ўсё адно, што сястра мая пакінула мяне адну прыслугоўваць? Таму скажы ёй, каб ...
Читать далее »Святы Пасад: адзначыць Дзень пажылых ва ўсіх дыяцэзіях свету
Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця абнародавала падрабязнасці адносна ІІ Сусветнага дня дзядуль, бабуль і пажылых людзей, які будзе адзначацца 24 ліпеня 2022 года. У ватыканскай базыліцы святога Пятра ў гэты Дзень ўрачыстую Эўхарыстыю узначаліць Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі, кардынал Анджэла Дэ Данаціс. Ён правядзе цэлебрацыю па даручэнні Пантыфіка, які ў гэты час будзе знаходзіцца з Апостальскім візітам ...
Читать далее »Пасля якога граху можна прыступаць да св. Камуніі, а пасля якога трэба спачатку прыступіць да сакраманту паяднання?
Усе праблемы, якія тычацца нашай веры, шырока і вычарпальна каментуюцца ў Катэхізісе Каталіцкага Касцёла. “Грахі трэба ацэньваць паводле іх цяжару. Адрозненне паміж смяротным грахом і лёгкім, якое ўжо бачна ў Святым Пісанні, было прынята ў традыцыі Касцёла. Досвед людзей яго пацвярджае. Смяротны грэх знішчае ў нас любоў з-за сур’ёзнага парушэння Божага закону; прапануючы чалавеку ніжэйшыя даброты, ён адварочвае яго ад ...
Читать далее »Пажар у Люрдзе. Згарэлі чатыры капліцы Святла
Раптоўны пажар здарыўся ноччу 10 ліпеня ў люрдскім санктуарыі Найсвяцейшай Багародзіцы на ўзроўні капліц Святла, дзе пілігрымы пакідаюць запаленыя свечкі. Нягледзячы на тое, што пажарныя, выкліканыя санітарнымі службамі святыні, хутка патушылі агонь, чатыры капліцы былі пашкоджаныя, тры згарэлі цалкам. Ахвяр няма. Нягледзячы на гэта, пілігрымы па-ранейшаму змогуць запальваць свечкі ў чатырох іншых адкрытых для іх капліцах, якія не пацярпелі ад ...
Читать далее »Ты сапраўды хрысціянін?
Чым адрозніваецца жыццё хрысціяніна ад нехрысціяніна? Няўжо толькі паходамі па нядзелях у касцёл ці царкву? Ці святкаваннем Божага нараджэння і Вялікадня? Або, можа, строгім выкананнем усталяваных прадпісанняў? Што такое хрысціянства? Калі прыглядзецца, то ў наш час выразных адрозненняў паміж вернікамі і нявернікамі не ўбачыш. Лад жыцця такі самы. А часам здараецца, што “гэтыя няверуючыя” маюць большы парадак ва ўсіх сферах ...
Читать далее »Папа заклікаў законнікаў да братэрства і выказаў блізкасць Украіне
Мець нулявую талерантнасць да злоўжыванняў і не забываць пра трагедыю Украіны, якая перажывае сапраўднае мучаніцтва, — заклікаў 14 ліпеня 2022 года Святы Айцец. Папа Францішак правёў аўдыенцыю для ўдзельнікаў генеральных капітулаў трох манаскіх супольнасцей: Ордэна рэгулярных клерыкаў Маці Божай, Ордэна Базыльянаў святога Язафата і Кангрэгацыі місій. На самым пачатку сустрэчы, Папа з гумарам заўважыў, што для таго, каб прыняць законнікаў, ...
Читать далее »Твой, мой і наш Касцёл…
Інтэрактыўнае разважанне ў двух эксперыментах. У сваім артыкуле айцец Яўген Голуб OFMConv піша аб тым, як на агульную карысць злучаюцца ў Касцёле пакліканні да свецкага і духоўнага жыцця. Пра святарскае жыццё ніхто не скажа прыгажэй за парафіянаў, асабліва падчас віншаванняў у Вялікі чацвер. Усе радасці і ўзнёсласць сужэнства ніхто не апіша больш паэтычна, чым душпастыр на курсах падрыхтоўкі да гэтага ...
Читать далее »У ліпені ў Івянцы пройдзе «Музычная майстэрня» для ўсіх, хто жадае праслаўляць Бога праз музыку
З 27 па 31 ліпеня ў Івянцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) пройдзе «Музычная Майстэрня» для ўсіх, хто жадае адкрыць прыгажосць Бога праз музыку, Літургію і супольнасць. Удзельнікаў чакаюць харавыя заняткі, майстар-класы, канферэнцыі, канцэрты і малітоўныя вечары, магчымасць засяродзіцца ў цішыні старога францішканскага кляштара і сустрэча з аднадумцамі. Усё гэта ў супрацоўніцтве з маладой прафесійнай камандай музыкаў і выкладчыкаў, якія жадаюць падзяліцца сваімі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!