Авторские архивы: catholic_admin

Святы заступнік Інтэрнэту

4 красавіка Каталіцкі Касцёл успамінае святога Ізыдора, біскупа і доктара Касцёла. Святы лічыцца заступнікам інтэрнэту і інтэрнэт-карыстальнікаў. Прапануем вам пазнаёміцца з асобаю cвятога Ізыдора крыху бліжэй.   Чаму святы Ізыдор –заступнік інтэрнэту і інтэрнэт-карыстальнікаў? Міжнародны дзень Інтэрнэту адзначаецца 4 красавіка у многіх краінах планеты. Дата 4.04 вельмі падобная да памылкі HTTP 404, з якой часам могуць сустрэцца карыстальнікі Сеціва. Акрамя ...

Читать далее »

Смаргонскі араторый імя св. Яна Боска арганізаваў вясенні адпачынак для дзяцей

29-31 сакавіка ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боска, які дзейнічае пры парафіі св. Міхала Арханёла, адбыўся вясенні адпачынак для дзяцей. На працягу адпачынку кс. Павел Шчарбіцкі SDB, с. Валянціна Кот FMA, кл. Міхаіл Вішнеўскі, аніматары і памочнікі дапамагалі дзецям лепш падрыхтавацца да свята Пасхі. З дапамогай працы ў групах, прагляду відэа, розных дынамік, падабраных у залежнасці ад узросту групы, ...

Читать далее »

Поездка Папы Франциска на Мальту в цифрах

В эти выходные, 2-3 апреля, Папа Франциск совершает свою первую международную поездку в 2022 году. Первоначально она была запланирована на май 2020 года, но была отложена из-за пандемии. Эта поездка стала 36-м апостольским путешествием его понтификата, а Мальта — 56-м посещенным государством. Папа Франциск стал третьим Папой, посетившим остров, после Иоанна Павла II, посетившего Мальту в 1990 и 2001 годах, ...

Читать далее »

Таямніца Касцёла

У гэтым матэрыяле айцец Юрый Кулай OCD прапануе паразважаць аб выпрабаваннях, з якімі сутыкаецца Касцёл на працягу сваёй гісторыі. У малітве Анёл Панскі мы просім Бога праз заступніцтва Панны Марыі дапамагчы і нам выканаць, як Яна, волю Божую і прыняць Ягонае слова. Гэтая практыка дапаможа нам умацаваць сапраўдную любоў да таямніцы Уцелаўлення. Як святару мне давялося шмат гадзінаў прысвяціць вывучэнню ...

Читать далее »

Разважанне на V Нядзелю Вялікага посту. Год С. 3 красавіка

Евангелле Ян 8, 1–11 У той час: Езус пайшоў на Аліўную гару, а раніцай зноў з’явіўся ў святыні. І ўсе людзі ішлі да Яго, а Ён сеў і вучыў іх. Прывялі тады кніжнікі і фарысеі да Яго жанчыну, якую злавілі на чужаложстве. Паставілі яе пасярэдзіне і сказалі Яму: Настаўнік, гэтую жанчыну злавілі на чужалостве. А Майсей наказаў нам у Законе ...

Читать далее »

Пантыфік не выключае візіту ў Кіеў

Вітаючы журналістаў на борце самалёта на шляху ў Мальту, Папа Францішак прызнаўся, што разглядае магчымасць паездкі ў Кіеў. Як звычайна, падчас палёту Папа адзін за адным прывітаў больш за 70 журналістаў, якія суправаджаюць яго ў паездцы, і абмяняўся з імі некалькімі словамі. Супрацоўнік амерыканскага тэлебачання NBC NEWS Клаўдыё Лаванга задаў Пантыфіку пытанне аб магчымасці яго візіту ў Кіеў. Святы айцец ...

Читать далее »

У красавіку зноў стартуюць «Вечары для закаханых» для пабудовы трывалых адносін

Рух «Сужэнскія Сустрэчы» запрашае закаханых з ўсёй Беларусі прыняць удзел у «Вечарах для закаханых» у фармаце анлайн. Пачатак сустрэч — 19 красавіка ў 19.00. «Вечары для закаханых» — гэта 9 сустрэч па ўнікальнай аўтарскай праграме. Яны даюць шанц зрабіць вялікі крок у бок узаемаразумення, даверу, глыбіні адносін у штодзённасці, а таксама адкрыць адно аднаго у тых сферах і пытаннях, якія, ...

Читать далее »

Тэатралізаваны Крыжовы шлях прайшоў у гудагайскай парафіі

У парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гудагаі (Астравецкі дэканат) адбыўся тэатралізаваны Крыжовы шлях. Набажэнства правялі наймалодшыя парафіяне, якіх падрыхтавала да гэтага катэхетка Алена Міхалевіч. Сцэнар велікапоснага набажэнства перанёс прысутных у час мукі Пана Езуса і Яго крыжовага шляху да смерці на Галгоце і моманту, калі Яго паклалі ў грабніцу. Маладыя акцёры дасканала ўвасобіліся ў ролі ў сцэнах крыжовага шляху ...

Читать далее »

У Віцебскай дыяцэзіі адмяняецца дыспенса ад абавязку ўдзелу ў св. Імшы ў нядзелю і ўрачыстасці

У сувязі з паляпшэннем сітуацыі ў Беларусі з эпідэміяй каранавірусу, пачынаючы з Пальмовай нядзелі 2022 г., біскуп Алег Буткевіч адмяняе дыспенсу ад абавязку ўдзелу ў святой Імшы ў нядзелю і абавязковыя ўрачыстасці, якая дзейнічала ў Віцебскай дыяцэзіі з 17 кастрычніка 2020 года. Такім чынам, усе вернікі Віцебскай дыяцэзіі абавязаны асабіста, а не анлайн, браць удзел у святой Імшы ў нядзелі ...

Читать далее »

З 8 па 10 красавіка ў Оршы адбудзецца біблійны курс “Эмаус”

Біблійны курс «Эмаус» – гэта не рэкалекцыі, а, хутчэй, заняткі па вывучэнні Бібліі. Апроч лекцый на курсе ёсць таксама практыка малітвы Божым словам. Курс прызначаны найперш для працы па вывучэнні Бібліі, таму неабходна мець з сабой усё тое, што бяруць студэнты на заняткі (Біблію, сшытак). Пажадана, каб удзельнікі найперш прачыталі ў Старым Запавеце 1-2 Кнігі Макавеяў. Пачатак: пятніца, 18.00. Заканчэнне: ...

Читать далее »