Фінал дыяцэзіяльнага Конкурсу на веданне Святога Пісання — 2022 прайшоў 23 красавіка ў Віцебскай катэдры. Гэта быў зусім не «сухі» іспыт, а сапраўды цудоўнае святочнае спатканне дзяцей, катэхетаў, сясцёр, святароў з 19 парафій Віцебскай дыяцэзіі і 6 парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Тут была і супольная малітва, і цёплая атмасфера, і смачны пачастунак, і вясёлая забава, і падарункі, і, вядома ж, цікавыя заданні, каверзныя пытанні і выдатнае веданне Святога Пісання, якое паказалі нашы дзеткі і моладзь.
Шчыра віншуем пераможцаў Конкурсу:
- у малодшай катэгорыі (да 11 год уключна):
- Аўрэлія Каралькова, парафія Святога Казіміра ў Маладзечне, катэхет: с. Фаўстына Адамовіч;
- Дар’я Якубовіч, парафія Нараджэння Маці Божай у Браславе, катэхет: с. Ірына Папакуль;
- Маргарыта Макавецкая, парафія Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску, катэхет: с. Юлія Клевец;
- у старэйшай катэгорыі (12-14 год):
- Вераніка Пяткевіч, парафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста ў Наваполацку, катэхет: с. Магдалена Дзевульска;
- Ганна Чабоха, парафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста ў Наваполацку, катэхет: с. Магдалена Дзевульска;
- Анастасія Бярдоўская, парафія Езуса Міласэрнага ў Віцебску, катэхет: с. Сэрафіна Мацулевіч.
Карытас Віцебскай дыяцэзіі, які з’яўляецца арганізатарам Конкурсу, шчыра дзякуе ўсім дзецям і дарослым за ўдзел, партнёрам Карытас Лінц (Аўстрыя) за фінансавую падтрымку, валанцёрам за працу па забеспячэнні мерапрыемства, біскупу Віцебскаму Алегу Буткевічу і кацлеру кс. Віктару Місевічу. І асаблівая падязка валанцёрцы Карытас Лаліце Арлоўскай, якая напрацягу некалькіх месяцаў таварышыла каардынатару Конкурсу ў арганізацыі і складанні пытанняў.
Больш фота з фіналу па спасылцы >>.
с. Дар’я Галубкова OV, каардынатар конкурсу
caritasvitebsk.by