Фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў» пройдзе ў Баранавічах

Ці ведаеце, што значыць гэтая навіна? Ці не затрымцела вашае сэрца з думкай «Ну, нарэшце!»? Так, даражэнькія, сэрца ніколі не зманвае, нарэшце!

Апошнія два гады, з вядомых усім прычын, праходзілі ў сваеасаблівай пустыні з тугой па недасяжных сустрэчах, у тым ліку духоўных, ды надзеяй на хутчэйшае паляпшэнне абставін. І вось, час ідзе, пачалі аднаўляцца ў поўную моц пілігрымкі, фестывалі, розныя моладзевыя сустрэчы і рэкалекціі. Хіба што, нават, у большым ліку чым раней. Ці маглі і мы абмінуць гэтую адлігу і заставіць Вас без магчымасці ізноў у адзіным духу еднасці праславіць Бога? Канешне не! Таму з вялікай радасцю ў сэрцы і вялікай ўдзячнасцю Богу паведамляем, што юбілейнаму 10-му фестывалю хрысціянскай музыкі #DDN22 быць!

Дзясяты фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў» пройдзе 27 жніўня 2022 года па адрасе: г. Баранавічы, вул. Кірава 62, ДК Тэкстыльшчыкаў. Пачатак а 18 гадзіне.

Каманда ДДН просіць аб падтрымцы і малітве за арганізатараў і музыкантаў. А калі ты не можаш усядзець на месцы і жадаеш дапамагчы яшчэ і фізічна, альбо маеш ідэю, як зрабіць фестываль яшчэ больш цікавым і штосьці палепшыць у ім – запаўняй форму па спасылцы ТУТ >>.

Чакаем на цябе!

Каб сачыць за апошнімі навінамі і першым даведвацца аб актуальнай інфармацыі, запрашаем далучыцца да нашай старонкі ў Instagram, а больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць ў кс. Паўла Рудзьмана, па тэлефону: +37529 709 00 93.

 Даведаўся сам – распавядзі сябру, не трымай добрыя навіны пры сябе!

З малітвай, каманда ДДН.

Павел Слізевіч, тэкст;
Даніла Ліцкевіч, фота

для друку для друку