Авторские архивы: catholic_admin

Урачыстасць св. Яна Боска адзначылі ў Бараўлянах

31 студзеня з’яўляецца асаблівым для салезіянскай сям’і. У гэты дзень адзначаецца літургічны ўспамін заступніка моладзі і заснавальніка таварыства святога Францішка Сальскага святога Яна Боска. Адзначылі ўрачыстасць і ў салезіянскай парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, паведамляе sdb.by. Узначаліў святую Імшу рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства на Беларусі ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB. У казанні святар падзяліўся з прысутнымі парадамі Яна Боска людзям, ...

Читать далее »

Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі адносна Дактрынальнай дэкларацыі Дыкастэрыі Веравучэння Fiducia supplicans

18 снежня 2023 года была апублікавана Дактрынальная дэкларацыя Дыкастэрыі Веравучэння Fiducia supplicans, якая разважае і тлумачыць пра пастырскае значэнне благаслаўленняў. Гэты дакумент разглядае магчымасць больш шырокага іх выкарыстання перадусім у пазалітургічным вымярэнні. У дакуменце падкрэсліваецца, што літургічнае благаслаўленне можа быць удзелена толькі ў выпадку, калі «тое, што благаслаўляецца, адпавядае Божай задуме, заключанай у стварэнні і цалкам аб’яўленай Хрыстом Панам» (FS 11). Нягледзячы ...

Читать далее »

Кс. Зянон Якуць. Да 100-годдзя адыходу ў вечнасць

9 студзеня 1924 года ў Шаркаўшчыне ва ўзросце 29 гадоў памёр кс. Зянон Якуць. Ён быў адным з нямногіх святароў, якія сто гадоў таму ўжывалі беларускую мову ў казаннях. “Няведама, што вышэй было ў асобе Кс. З.: яго пастырства духоўнае, яго беларускасьць, ці яго важкасьць, як чалавека. Усе гэтыя тры ўласнасьці нябожчыка станавілі адзін суцэльны, адзін ідэальны, адзін нязвычайны характар”, ...

Читать далее »

2 лютага — Свята Ахвяравання Пана

2 лютага ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца свята Ахвяравання Пана, якое традыцыйна называюць яшчэ святам Маці Божай Грамнічнай, або Грамніцамі. У гэты дзень у літургіі ўспамінаецца прынясенне Дзіцятка Езуса ў святыню для выканання абраду ахвяравання, прадпісанага законамі Старога Запавету (гл. Лк 2, 22-39). Такім чынам, ужо ў самым пачатку зямнога жыцця Збаўцы Бог сведчыць, што Езус прыйшоў у свет не парушыць ...

Читать далее »

“Але найбольшая з іх – любоў”. Сям’я Кісель: хвароба, вера і каханне

Для многіх з нас крыж атаясамліваецца з цярпеннем, болем, выпрабаваннямі, цяжкасцямі. Аднак крыж гэта не толькі пра цярпенне, але яшчэ і пра любоў, ахвярную і чыстую. Езус, паміраючы на крыжы, не толькі цярпеў невымерны боль, але яшчэ і адчуваў бясконцую любоў да чалавека. У жыцці кожнай асобы ёсць пэўны крыж: хваробы, непрыняцця, адкінутасці, беднасці, чакання. Гэты пералік можна працягваць бясконца. ...

Читать далее »

Запрашаем наведваць «Біблійную школу “Профэтос”» анлайн

На працягу амаль двух гадоў, з 2021 па 2022-і, пры касцёле святога Міхала Арханёла ў Навагрудку праходзіла «Біблійная школа “Профэтос”» (з гр. — прарок). Мэтай гэтых заняткаў была дапамога хрысціянскім вернікам лепш разумець і глыбей пазнаць Божае слова, каб навучыцца штодзённа жыць ім. Біблійная школа ў Навагрудку — гэта падставовы курс, які ўводзіць слухачоў у пазнанне і разуменне тэкстаў Старога ...

Читать далее »

Удзельніцы руху «Маці ў малітве» з розных мясцовасцей Віцебскай дыяцэзіі сустрэліся ў Браславе

28 студзеня ў санктуарыі Маці Божай Браслаўскай сабраліся прадстаўнікі руху «Маці ў малітве» з розных парафій дыяцэзіі, паведамляе waladarka.by. Нагодай сталі традыцыйныя для супольнасці малітоўныя дні. Жанчыны з Глыбокага, Шаркаўшчыны, Паставаў, Відзаў, Далёкіх, Пагошчы, Камаяў і Варапаева маліліся разам са сваіх дзяцей і ўнукаў. Спачатку на святой Імшы, затым ― падчас малітвы супольнасці. Сустрэча стала добрай нагодай для ўдзельніц лепш ...

Читать далее »

«Усеагульныя, непарушныя і неад’емныя». Як Касцёл укараняў правы чалавека

Тэма правоў чалавека часта ўспрымаецца як неўласцівая каталіцтву. З такім поглядам часам пагаджаюцца як праціўнікі Касцёла, так і зацятыя яго апалагеты з традыцыяналісцкага лагеру. Тым не менш, цягам усёй гісторыі Касцёл не толькі не цураўся гэтай тэмы, але і, наадварот, усяляк прасоўваў яе ў грамадска-палітычнае жыццё. Важнасць таго, што можна цяпер акрэсліць як правы чалавека, для першых хрысціянаў паходзіла з ...

Читать далее »

Святы Айцец заклікае маліцца за невылечна хворых людзей

Папа Францішак заклікаў маліцца на працягу лютага 2024 года за невылечна хворых людзей. Сваю інтэнцыю ён агучыў і патлумачыў у відэароліку Папскай сусветнай сеткі малітвы. “Калі кажуць пра смяротныя хваробы, часта блытаюць два паняцці: немагчыма вылечыць і немагчыма дапамагчы. Але гэта два розныя паняцці. Нават калі шанцы на выздараўленне мінімальныя, усе хворыя маюць права на медыцынскае, псіхалагічнае, духоўнае і чалавечае ...

Читать далее »

Реконструкция кальварии в Минске: когда и что будет сделано

Костёл, часовни и браму будут реконструировать на протяжении двух лет – на это выделят около 1 миллиона рублей. Администрация Фрунзенского района Минска опубликовала уведомление о проведении общественного обсуждения концепции по реконструкции костела Воздвижения Святого Креста, шести часовен-усыпальниц и центральных входных ворот на территории Кальварийского кладбища. Заказчик проекта – КУП «Минская спадчина». Общественное обсуждение пройдет с 5 по 19 февраля. В ...

Читать далее »