8 мая 2024 года санктуарый Маці Божай Фацімскай у Шуміліне сабраў прэзбітэрый Віцебскага касцёла разам з манаскімі асобамі на чарговую сустрэчу з Пастырам дыяцэзіі. Па традыцыі, якая склалася, духавенства напачатку вырашае розныя свае справы і пытанні паміж сабой, з прадстаўнікамі дыяцэзіяльнай курыі і біскупам, каталіцкімі выдавецтвамі, а пасля ўсе збіраюцца на тэматычныя канферэнцыі і малітоўную частку. Манахіні разам з а. ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Абраны новы Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
На 91-м пазачарговым Пленарным пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, якое прайшло 7 мая ў Мінску, новым Старшынёй епіскапату быў абраны Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Паведвмленне з 91-а пазачарговага Пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі: 7 мая 2024 года ў Мінску прайшло 91-е пазачарговае Пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Падчас пасяджэння, згодна са Статутам ККББ, у сувязі ...
Читать далее »Святы Айцец: сучасны свет патрабуе цноты надзеі
Тыя, хто натхнёны надзеяй і цярплівыя, здольныя перажыць нават самыя цёмныя ночы, — адзначыў Пантыфік падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 8 мая 2024 года ў Ватыкане. Папа Францішак прысвяціў сваю катэхезу надзеі, нагадаўшы, што Катэхізіс Каталіцкага Касцёла называе яе тэалагальнай цнотай, якая дапамагае імкнуцца да Нябеснага Валадарства і прагнуць вечнага жыцця, спадзеючыся не на ўласныя сілы, а на абяцанні Хрыста ...
Читать далее »Дзень маці адзначылі ў санктуарыі ў Тракелях
5 мая, у першую нядзелю Марыйнага месяца, калi ў Гродзенскай дыяцэзiі адзначаецца Дзень мацi, санктуарыі Каралевы нашых сем’яў у Тракелях дзякавалі за дар мацярынства і маліліся за ўсіх маці – жывых і памерлых. Тракельскія парафіяне рыхтаваліся да гэтага дня загадзя. У атмасферы адзінай сям’і яны прыбіралі ў касцёле, на тэрыторыі каля яго, у Марыйным садзе. На малітве прысутнічалі жанчыны-маці з ...
Читать далее »У Рыме пройдзе Сусветная сустрэча #BeHuman
10-11 мая 2024 года ў Рыме пройдзе Другая сусветная сустрэча па пытаннях чалавечага братэрства пад дэвізам #BeHuman (Быць чалавекам). У мерапрыемствы, арганізаваным ватыканскім Фондам Fratelli tutti, прымуць удзел 30 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі. У рамках ініцыятывы адбудуцца 12 круглых сталоў з удзелам навукоўцаў, эканамістаў, дзеячаў культуры і спорту, мэраў, менеджараў, рабочых і простых грамадзян з усяго свету. Яны будуць шукаць альтэрнатывы ...
Читать далее »Фінал VI Дыяцэзіяльнага конкурсу на веданне Святога Пісання прайшоў у Віцебску
4 мая ў Віцебску прайшоў фінал конкурсу на веданне Святога Пісання. Месцам правядзення конкурсу ўжо традыцыйна стаў катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага. У гэтым годзе была абрана наступная тэма конкурсу: “Цуды Езуса Хрыста ў Евангеллях”, а старэйшая катэгорыя была пашырана да 17 год. “Неаднойчы катэхеты прасілі пашырыць узроставую катэгорыю ўдзельнікаў. Што датычыць тэмы конкурсу, цуды Езуса паказваюць дзейнасць Езуса Хрыста на ...
Читать далее »Пад’ём у 3:30, маўчанне і ніякіх гаджэтаў. Адзіны ў свеце беларус камельдул наведаў родны горад
Адзіны ў свеце беларус камельдул наведаў свой родны горад – Ваўкавыск. Камельдулы – малараспаўсюджаная каталіцкая кангрэгацыя з найбольш строгім ладам жыцця. Сустрэць манахаў гэта ордэна амаль немагчыма – яны пакідаюць кляштар толькі ў выключных выпадках і жывуць адасобленым жыццём. Усяго ва ўсім свеце цяпер толькі каля 50 камельдулаў, і адзін з іх – айцец Ян з Беларусі. Гэта выхадзец з ...
Читать далее »Юбілейны 2025 год: у Рыме чакаецца каля 32 мільёнаў пілігрымаў
Святы Пасад чакае ў Рыме каля 32 мільёнаў пілігрымаў у Святы 2025 год, — сказаў арцыбіскуп Рына Фізікела, прапрэфект Дыкастэрыя па евангелізацыі, якому Папа даручыў арганізацыю Юбілею. Падчас прэс-канферэнцыі ў Рыме іерарх паведаміў, што ўжо паступілі тысячы заявак. Чакаецца 2,5 мільёна пілігрымаў з ЗША, 900 тысяч – з Германіі і шмат з Паўднёвай Амерыкі. Святы Год – гэта сусветная пілігрымка ...
Читать далее »На Алімпіядзе ў Парыжы спартсменам-католікам будуць дапамагаць святары
Менш за тры месяцы засталося да пачатку Алімпійскіх гульняў у Парыжы. Да іх рыхтуюцца не толькі спартсмены, але і святары. Для спартсменаў Алімпіяда — гэта складаныя і вырашальныя моманты. «Шмат з іх знаходзяць падтрымку ў веры», — сказаў дыякан Джэйсан Ніока, адказны за падрыхтоўку святароў Алімпіяды. Паводле рэкамендацый МАК, у Алімпійскай вёсцы будзе мультырэлігійны цэнтр для прадстаўнікоў пяці асноўных рэлігій. ...
Читать далее »Байкеры з супольнасці NO LIMITS з Астраўца адкрылі мотасезон наведваннем каталіцкіх святынь
Група ўдзельнікаў супольнасці матацыклістаў NO LIMITS з Астраўца адкрыла мотасезон наведваннем каталіцкіх святынь. 27 красавіка байкеры сабраліся на святой Імшы ў Нарачы, дзе атрымалі благаслаўленне на новы сезон, паведамляецца на старонцы парафіі. А затым – прыехалі на экскурсію ў капліцу святой Філамены ў Вароне і касцёла святога Юрыя ў Варнянах. Экскурсію для групы матацыклістаў правёў кс. Віктар Захарэўскі, пробашч парафіі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!