Авторские архивы: catholic_admin

Парафіяльны фэст у гонар Маці Божай Анёльскай адзначылі ў Друі

2 жніўня ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі адзначылі парафіяльны адпуст у гонар Маці Божай Анёльскай. Урачыстую Літургію цэлебраваў дэкан Мёрскі ксёндз Андрэй Кулік. Адметнасцю сёлетняга фэсту стала музычная гасцёўня, якая адбылася пасля святой Імшы. Успамін Маці Божай Анёльскай зараз адсутнічае ў літургічным календары, але народная традыцыя, якая звязана з гісторыяй друйскага касцёла, моцна трывае і сёння. У гаміліі пробашч ...

Читать далее »

“Вы – соль зямлі!”: Леў XIV заклікаў моладзь несці надзею ўсяму свету

На заканчэнне святой Імшы і малітвы “Анёл Панскі”, якія сталі кульмінацыйнымі момантамі Юбілею моладзі, Папа Леў XIV развітаўся з маладымі пілігрымамі, заклікаўшы іх натхняць свет сваім энтузіязмам і верай. Святы Айцец падзякаваў юнакам і дзяўчатам за ўдзел у Юбілеі, а таксама ўсім, хто спрычыніўся да яго арганізацыі. Асаблівым чынам Пантыфік прывітаў моладзь з Карэі, якая ў 2027 годзе будзе прымаць ...

Читать далее »

Тры парады ад святога, як любіць бліжняга

4 жніўня Каталіцкі Касцёл адзначае успамін святога апекуна ўсіх парафіяльных святароў — пробашча з Арса, святога Яна Марыі Віянэя, сельскага святара. Больш за сорак гадоў ён быў настаяцелям вельмі маленькай вясковай парафіі, селяніна па паходжанні, як і большасць яго парафіян, які гаварыў са сваімі духоўнымі дзецьмі на ясным і простай мове, які павучаў іх і іх дзяцей катэхізісу на зразумелых ...

Читать далее »

Святы Айцец на Юбілеі моладзі: слухайце сэрца і шукайце Езуса

Каля мільёна маладых пілігрымаў узялі ўдзел у святой Імшы, якую Папа Леў XIV цэлебраваў раніцай 3 жніўня 2025 года на вялікім полі Тор-Вергата на ўскраіне Рыма. Літургія стала кульмінацыйным момантам Юбілею моладзі. У гаміліі Пантыфік заклікаў юнакоў і дзяўчат сустрэць Хрыста, бо толькі Ён па-сапраўднаму змяняе жыццё, прасвятляе пачуцці, жаданні і думкі, а таксама можа задаволіць жаданне вялікага, якое кожны ...

Читать далее »

Разважанне на ХVІІІ звычайную нядзелю, год С

Евангелле Лк 12, 13–21 У той час: Нехта з натоўпу сказаў Езусу: Настаўнік, скажы брату майму, каб ён падзяліўся са мною спадчынай. Але Езус адказаў яму: Чалавеча, хто паставіў Мяне судзіць або раздзяляць вас? Пры гэтым сказаў ім: Глядзіце, сцеражыцеся ўсялякай прагнасці, бо нават калі хтосьці мае дастатак, жыццё яго не залежыць ад ягонай маёмасці. І расказаў ім прыпавесць: у ...

Читать далее »

Разважанне на ХVІІІ звычайную нядзелю — год С

Евангелле Лк 12, 13–21 Нехта з натоўпу сказаў Езусу: Настаўнік, скажы брату майму, каб ён падзяліўся са мною спадчынай. Але Езус адказаў яму: Чалавеча, хто паставіў Мяне судзіць або раздзяляць вас? Пры гэтым сказаў ім: Глядзіце, сцеражыцеся ўсялякай прагнасці, бо нават калі хтосьці мае дастатак, жыццё яго не залежыць ад ягонай маёмасці. І расказаў ім прыпавесць: у аднаго багатага чалавека ...

Читать далее »

У Навагрудку адзначылі 82-ю гадавіну мучаніцкай смерці благаслаўлёных назарэтанак

31 ліпеня – 1 жніўня ў Навагрудку адзначылі гадавіну мучаніцкай смерці благаслаўлёных сясцёр назарэтанак, якія загінулі ў час Другой сусветнай вайны – у 1943 годзе. Сёлета прайшло 82 гады з таго часу, як адзінаццаць назарэтанак, якія служылі ў Навагрудку, былі расстраляны нацыстамі. У касцёле Перамянення Пана, дзе знаходзяцца рэліквіі мучаніц, адбылася святая Імша, якую цэлебраваў біскуп эмерыт Аляксандр Кашкевіч. У ...

Читать далее »

Мінскі тэалагічны каледж iмя святога Яна Хрысціцеля аб’яўляе набор кандыдатаў для паслядыпломнай адукацыі на 2025-2026 навучальны год

З 1 жніўня па 1 верасня адбываецца рэгістрацыя кандыдатаў для паслядыпломнай адукацыі на 2025-2026 навучальны год у Мінскім тэалагічным каледжы iмя святога Яна Хрысціцеля. Паслядыпломная адукацыя прадугледжана для выпускнікоў каледжа (2013 – 2025 гг.), аднак навучэнцамі могуць быць таксама выпускнікі іншых касцёльных каледжаў (напрыклад, Катэхетычнага каледжа імя Зыгмунда Лазінскага ў Баранавічах або Гродзенскага тэалагічнага каледжа імя святога Казіміра). Паслядыпломная адукацыя ...

Читать далее »

Прамая трансляцыя ўрачыстасці з Браслава на беларускім тэлебачанні

Сёлета ўрачыстасці ў Дыяцэзіяльным санктуарыі Валадаркі Азёраў у Браславе пройдуць 22 і 23 жніўня пад дэвізам «З Марыяй да Бога – шлях надзеі».  Беларускае тэлебачанне плануе весці прамую трансляцыю ўрачыстай св. Імша з удзелам Апостальскага Нунцыя ў Рэспубліцы Беларусь арцыбіскупа Іньяцыё Чэффаліа, якая распачнецца 23 жніўня ў 11.30 на тэлеканале «Беларусь 3».

Читать далее »

Чаму вас так назвалі? Пагутарылі з жанчынамі, якія носяць імя Ганна

У канцы ліпеня Касцёл успамінае святых Яўхіма і Ганну – бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі. Менавіта гэтым людзям была даручаная важная і адказная місія – выхаванне жанчыны па-над усімі жанчынамі. І з гэтай місіяй, як мы ведаем, Яўхім і Ганна справіліся выдатна. 26 ліпеня прынята віншаваць з імянінамі асобаў, якія носяць адпаведныя імёны. У нашых рэаліях дастаткова складана сустрэць імя Яўхім, ...

Читать далее »