Ксёндз Павел Новак з Брэмена тры дні і тры ночы ехаў на веласіпедзе з Хільдэсхайма ў Рым, каб падчас агульнай аўдыенцыі сустрэцца з Папам Львом XIV і ўручыць яму лісты і малюнкі ад хворых дзяцей. Дабрачынная спартыўная акцыя мела на мэце збор сродкаў на падтрымку дзіцячага хоспіса ў нямецкім горадзе Зыке. Пасля сустрэчы з Пантыфікам святар падзяліўся сваімі ўражаннямі і ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў Імшу ў межах урачыстасцяў у гонар Маці Божай Кангрэгацкай у гродзенскай катэдры
4-5 жніўня ў гродзенскай катэдры адбыліся ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Кангрэгацкай, цудадзейны абраз якой знаходзіцца там. Імшу, якой пачаліся ўрачыстасці, цэлебраваў арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч. Сёлета адзначаецца 320-годдзе з часу прыбыцця гэтага абраза ў гродзенскую катэдру і 20-годдзе з часу ўскладання на яго папскіх карон. На ўрачыстасці каранавання абраза ў 2005 г. прысутнічаў і прамовіў гамілію на беларускай мове ...
Читать далее »II Международный органный «баховский» фестиваль прошел в Новосибирске
С 9 по 31 июля 2025 года в Новосибирске состоялся II Международный органный фестиваль И. С. Баха имени И. Труммера. Музыкальный форум проходил под сводами Кафедрального собора Преображения Господня. Концерты звучали на новом духовом органе, установленном в храме летом 2023 года мастерами филиппинской органостроительной фирмы «Diego Cera». Завершение фестиваля неслучайно было приурочено к празднованию Дня святого Игнатия Лойолы (1491 – ...
Читать далее »Жаночыя манаскія супольнасці правядуць Дзень малітвы за мір
Міжнароднае аб’яднанне генеральных настаяцельніц (UISG) заклікае ўсе жаночыя манаскія супольнасці правесці 14 жніўня 2025 года Дзень посту і малітвы ў інтэнцыі міру. “Газа, Судан, Украіна, Гаіці, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Сірыя, М’янма. Раны свету – перад вачыма ўсіх. Абліччы, пазначаныя болем, разбураныя дамы, знішчаныя супольнасці. Найвышэйшы кошт часта плацяць жанчыны і дзеці. Таму Міжнароднае аб’яднанне генеральных настаяцельніц скіроўвае настойлівы заклік: 14 ...
Читать далее »Біскуп Аляксандр Кашкевіч цэлебраваў урачыстую Імшу ў Росі
2 жніўня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Езуса Журботнага ў Росі адбылася ўрачыстая Імша на чале з біскупам эмерытам Аляксандрам Кашкевічам для пілігрымаў, якія сабраліся там у гэты дзень. У старадаўнюю святыню, дзе знаходзіцца славутая ласкамі фігура Езуса Журботнага, прыйшлі наступныя пешыя пілігрымкі: з Гродна на чале з кс. канонікам Юрыем Марціновічам, якая адбылася ў 23-і раз, праходзіла пад дэвізам “Пілігрымы надзеі” ...
Читать далее »Разважанне на свята Перамянення Пана, 6 жніўня, год С
Евангелле Лк 9, 28b–36 У той час: Езус узяў з сабою Пятра, Яна і Якуба і ўзышоў на гару памаліцца. І калі Ён маліўся, выгляд твару Ягонага перамяніўся, і вопратка Ягоная стала бліскуча-белай. І вось два мужы размаўлялі з Ім, а былі гэта Майсей і Ілля. Яны з’явіліся ў славе і казалі пра Ягоны адыход, які Ён павінен здзейсніць у Ерузалеме. ...
Читать далее »Стала вядома дата СДМ-2027 у Карэі
Сусветныя дні моладзі ў Сеуле адбудуцца 3-8 жніўня 2027 года – абвясціў Папа Леў XIV напрыканцы Юбілею моладзі. Іх тэмай стануць словы Езуса з Евангелля паводле святога Яна: “Будзьце адважнымі: Я перамог свет”. Перад малітвай “Анёл Панскі”, якая прайшла 3 жніўня 2025 года на полі Тор-Вергата ў Рыме, Пантыфік нагадаў, што “пасля завяршэння гэтага Юбілею “пілігрымка надзеі” моладзі працягнецца і ...
Читать далее »Новы навучальны год: чаканні і падрыхтоўка
Час ляціць вельмі хутка. Здаецца, зусім нядаўна пачалося лета, а ўжо прайшла яго большая частка. Бацькоў чакае наступны важныя перыяд – новы навучальны год. Наперадзе шмат клопатаў і абавязкаў. Што рабіць бацькам школьнікаў, каб не пакінуць справы па падрыхтоўцы да першага верасня на апошні дзень? Разгледзім пяць простых парадаў. Таймінг-план Пакуль да верасня засталося яшчэ шмат часу, варта сесці і ...
Читать далее »“Маленькая кропелька свету”. Жнівеньскія ўрачыстасці ў гонар блаславёных айцоў марыянаў прайшлі ў Росіцы
“Росіца – маленькая кропелька гэтага свету, такая маленькая, што калі б раптам яна знікла з твару зямлі, то ці заўважыў бы гэта свет? Але ў гэтай маленькай кропельцы столькі душаў – загадкавых, непаўторных, прыгожых!” (І.Жарнасек “Будзь воля Твая”). Такой цытатай, прамоўленай пастырам Віцебскай дыяцэзіі Алегам Буткевічам, распачалася Імша для пілігрымаў у Росіцкай святыні. І хоць словы гэтыя ў кнізе мелі ...
Читать далее »Фэст у гонар святога Ігнацыя прайшоў у Віцебску
3 жніўня ў касцёле святога Ігнацыя ў Віцебску прайшоў парафіяльны фэст. Ужо ў трэці раз падобная падзея ў гонар святога, імя якога носіць касцёл у раёне Білева, збірае вернікаў з усіх парафій горада. На свята завітаў і біскуп Алег Буткевіч. Свята пачалося з выстаўлення Найсвяцейшага Сакраманту, падчас якога прысутныя маліліся літаніяй да Найсвяцейшага Імені Езус – менавіта гэтым Іменем св. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!