Авторские архивы: catholic_admin

Папа падчас Анёл Панскі: дзяліцеся сваімі дарамі з іншымі

Скарб нашага жыцця лепш за ўсё “інвесціраваць” у справы міласэрнасці, — сказаў 10 жніўня 2025 года Папа падчас нядзельнай сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”. Каментуючы евангельскі ўрывак (Лк 12:32-48), Святы Айцец нагадаў словы Езуса: “Прадайце, што маеце, і дайце міласціну”. “Гэта значыць, Ён заклікае нас не захоўваць пры сабе дары, якія даў нам Бог, а выкарыстоўваць іх з ...

Читать далее »

Ва Уселюбе ў пяты раз прайшоў фестываль “Novafest”

2 жніўня ў парафіі св. Казіміра ва Уселюбе прайшоў фестываль-рэкалекцыі “Novafest”. Мерапрыемства адбылося ў пяты раз, сёлета пад назвай “За ўсё дзякуйце” (1 Тэс 5, 18). Фестываль традыцыйна распачаўся святой Імшой, цэлебраваў якую пробашч парафіі ва Уселюбе кс. Віталій Цыбульскі. Ганаровым госцем фестывалю стаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, ён прамовіў на Імшы гамілію. Традыцыйнымі момантамі праграмы фестывалю сталі ...

Читать далее »

Каталіцкая кінапрэм’ера ў сусветным пракаце: “Трыумф сэрца”

Фільм “Triumph of the Heart” (“Трыумф сэрца”) апавядае гісторыю святога Максімільяна Марыі Кольбэ, жыццё якога было звязана і з Беларуссю. Рэжысёр Энтані Д’Амброзіа распавёў гісторыю францішканіна, які ў часы Другой сусветнай вайны трапіў у нямецкі канцэнтрацыйны лагер і там дабравольна аддаў жыццё за іншага вязня. На думку аўтараў, гэтая стужка не толькі пра мінулае: гэта да глыбіні сучасная аповесць пра ...

Читать далее »

Разважанне на XIX звычайную нядзелю, год C

Евангелле Лк 12, 35–40 У той час: Езус сказаў сваім вучням: Няхай сцёгны вашыя будуць падперазаныя і светачы запаленыя, а вы — падобныя да людзей, якія чакаюць вяртання свайго гаспадара з вяселля, каб, калі прыйдзе і пастукаецца, адразу адчыніць яму. Шчаслівыя тыя слугі, якіх гаспадар знойдзе ў чуванні, калі прыйдзе. Сапраўды кажу вам, што ён падпяражацца, і пасадзіць іх і, падышоўшы, ...

Читать далее »

Разважанне на XIX звычайную нядзелю, год С

Евангелле Лк 12, 35–40 У той час: Езус сказаў сваім вучням: Няхай сцёгны вашыя будуць падперазаныя і светачы запаленыя, а вы – падобныя да людзей, якія чакаюць вяртання свайго гаспадара з вяселля, каб, калі прыйдзе і пастукаецца, адразу адчыніць яму. Шчаслівыя тыя слугі, якіх гаспадар знойдзе ў чуванні, калі прыйдзе. Сапраўды кажу вам, што ён падпяражацца, і пасадзіць іх і, падышоўшы, ...

Читать далее »

Разважанне на свята св. Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа (Эдыты Штайн), 9 жніўня

Евангелле Мц 25, 1–13 У той час: Езус расказаў сваім вучням такую прыпавесць: Валадарства Нябеснае будзе падобнае да дзесяці паннаў, якія, узяўшы свае светачы, выйшлі насустрач жаніху. Пяць з іх былі неразумныя, а пяць — мудрыя. Неразумныя, узяўшы свае светачы, не ўзялі з сабою алею. Мудрыя ж разам са светачамі сваімі ўзялі алей у пасудзіны свае. Калі жаніх спазняўся, то задрамалі ...

Читать далее »

Фільм “Артур, ты кароль” (Arthur the King)

Кінастужка, што пабачыла свет у 2024 годзе, – гэта экранізацыя дакументальнай кнігі Мікаэля Ліндарда “Артур: Сабака, які прайшоў джунглі, каб знайсці дом”. Кніга заснаваная на рэальных падзеях і распавядае пра чэмпіянат свету па прыгодніцкіх гонках, які праводзіліся ў Эквадоры. На ім у адной з камандаў здарылася нечаканая падзея: на пачатку выпрабаванняў да іх далучыўся сабака. Артур, такую мянушку атрымала жывёла, ...

Читать далее »

Фільм “Пыха і перадузятасць”

Раман Джэйн Осцін “Пыха і перадузятасць” быў і застаецца адным з найбольш вядомых і папулярных твораў англійскай і сусветнай літаратуры. Яго папулярнасць стала нагодай для дзясятка кіна- і тэлеадаптацый, а таксама спарадзіла цэлы шэраг пераасэнсаванняў, твораў па матывах і нават пародый. Аднак узорнай экранізацыяй застаецца вельмі набліжаны да тэксту рамана шасцісерыйны фільм BBC, які з часам набыў статус культавага. Сёлета ...

Читать далее »

Юргіта Пузанайце: «Паступленне ў каледж выратавала мне жыццё. І гэта не метафара»

Звычайная субота. Другая палова чэрвеня. Вакол сталічнага касцёла Святога Духа, што ў мікрараёне Чыжоўка, расквітнелі ружы. Аранжавыя, чырвоныя, ружовыя, белыя – ад разнастайнасці колераў стракаціць у вачах. Па дарожках да касцёла ідуць юнакі і дзяўчаты, мужчыны і жанчыны. Усе яны апранутыя па-святочнаму, а на іх тварах – прыязныя ўсмешкі. Паволі збіраюцца і святары. У гэты дзень навучэнцы Мінскага тэалагічнага каледжа ...

Читать далее »

Сем звязаных з Беларуссю асобаў могуць прызнаць бласлаўлёнымі

Архідыяцэзія Масквы афіцыйна закрыла дыяцэзіяльную стадыю працэсу беатыфікацыі дзесяці каталіцкіх навамучанікаў Расіі ХХ стагоддзя, сярод якіх вернікі лацінскага і ўсходняга абрадаў. Большасць з іх або нарадзіліся ў Беларусі, або сваім служэннем былі звязаныя з ёй. Праграму “Каталіцкія навамучанікі Расіі” Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Расіі зацвердзіла яшчэ 30 студзеня 2002 года. Яе задача – падрыхтоўка да праслаўлення расійскіх каталіцкіх пакутнікаў XX стагоддзя. ...

Читать далее »