Авторские архивы: catholic_admin

“Сустрэлася Марыя Магдалена з любоўю ацаляючай Хрыста”. Парафіяльнае свята прайшло ў Новалукомлі

Новалукомль – самы малады горад у Беларусі, заснаваны дзякуючы будаўніцтву Лукомльскай ГРЭС у 1964 годзе. Каталіцкая супольнасць там таксама маладая. У 1996 годзе была адпраўлена першая святая Імша, а ў 1998 г. адбылася афіцыйная рэгістрацыя парафіі святой Марыі Магдалены. Цяжка паверыць, але цяперашні прыгожы храм у стылі постмадэрнізму калісьці быў перабудаваны са старой кацельнай. Сёння, дзякуючы намаганням пробашча ксяндза Мікалая ...

Читать далее »

Святы Айцец: кожны чалавек мае годнасць, дадзеную яму Богам

Пасля малітвы “Анёл Панскі” 27 ліпеня 2025 года Папа Леў XIV звярнуўся з заклікам да мірных перамоў і выказаў глыбокую заклапочанасць становішчам мірных жыхароў Газы, якія пакутуюць ад голаду і насілля. “Маё сэрца блізкае да ўсіх, хто пакутуе ад канфліктаў і гвалту ў свеце. У прыватнасці, я малюся за тых, хто пацярпеў у сутыкненнях на мяжы Тайланда і Камбоджы, асабліва ...

Читать далее »

У гродзенскай семінарыі прайшлі рэкалекцыі, прысвечаныя распазнанню паклікання

З 22 па 24 ліпеня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшлі рэкалекцыі, прысвечаныя распазнанню паклікання, пад назвай “Святыя Дамінік Савіо, Антоні Падуанскі, Ян Марыя Віянэй – людзі, якія сталі сябрамі Бога і з’яўляюцца сябрамі для нас”. Удзельнікамі рэкалекцый былі міністранты парафій Гродзенскай дыяцэзіі і іншых дыяцэзій Касцёла на Беларусі. Мэтай духоўных практыкаванняў было дапамагчы ўдзельнікам задумацца над сваім ...

Читать далее »

У Лучаі адзначылі парафіяльную ўрачыстасць

26 ліпеня, у свята святых Яўхіма і Ганны, у касцёле святога Юды Тадэвуша ў Лучаі адбыўся парафіяльны фэст. Згодна з традыцыяй, якая склалася, фэст тут адзначаецца менавіта 26 ліпеня ў гонар святой Ганны, бабулі Езуса, алтар каторай у касцёле можна знайсці з правага боку ад галоўнага алтара. На свята з’ехаліся госці з усёй Віцебскай дыяцэзіі, яны цалкам напоўнілі барочны касцёл ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Станеўскі віншуе з Днём пажылых людзей

У Сусветны дзень бабуль, дзядуль і пажылых людзей, які па ініцыятыве Папы Францішка адзначаецца ў кожную чацвёртую нядзелю ліпеня, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, звяртаецца з віншаваннямі.     «Шчаслівы той, хто не страціў надзею» (пар. Сір 14,2). Дарагія і любыя бабулі і дзядулі! Умілаваныя браты і сёстры! У нядзелю 27 ліпеня 2025 года ў ...

Читать далее »

Перуанскі кампазітар напісаў сімфонію ў гонар Папы Льва XIV

Кампазітар і музыказнаўца Хасэ Кесада Мак’явэла прысвяціў свой апошні твор Папу Льву XIV. Сімфонія № 3, «Аўгустынскі трыпціх», опус 32 стала музычным аповедам пра духоўнасць святога Аўгустына, паведпмляе беларуская рэдакцыя Vatican News. Як адзначыў Мак’явэла, ён прысвяціў свой твор Святому Айцу, таму што Льва XIV звязвае з перуанскай зямлёй цесная сувязь – шматгадовае місіянерскае служэнне. Як дадаў музыказнаўца, твор таксама ...

Читать далее »

Сузаснавальнік Вікіпедыі: ад філосафа-скептыка да хрысціяніна

Шляхі людзей да веры бываюць вельмі розныя. Для кагосьці гэты шлях гладкі і без значных падзеяў; для іншых ён больш складаны. Навяртанне Лары Сэнгера, пра якое ён сам падрабязна напісаў у сваім блогу, адносіцца да апошняй катэгорыі. Вы можаце не ведаць імя Лары Сэнгера, але кожны, хто калі-небудзь шукаў інфармацыю ў інтэрнэце, знаёмы з анлайн-энцыклапедыяй Вікіпедыя. Калісьці ў нас дома ...

Читать далее »

Разважанне на ХVІІ звычайную нядзелю. Год С

Евангелле Лк 11, 1–13 Калі Езус быў у пэўным месцы і маліўся, і калі перастаў, адзін з вучняў Ягоных сказаў Яму: Пане, навучы нас маліцца, як і Ян навучыў сваіх вучняў. Ён сказаў ім: Калі моліцеся, кажыце: Ойча, няхай свяціцца імя Тваё, няхай прыйдзе Валадарства Тваё. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусці нам грахі нашыя, бо і мы ...

Читать далее »

Часам варта вылучацца на нядзельнай св. Імшы. У гэтым пераканалася сям’я, якую заўважыў Папа Леў XIV

Яны проста хацелі ўбачыць Папу, а атрымалі значна больш. Папа Леў XIV не толькі заўважыў іх, але і падышоў да іх, пагутарыў і нават прыняў ад іх падарунак. Відэа сустрэчы Папы з сям’ёй Муньёс было размешчана на афіцыйным папскім акаўнце і хутка заваявала сацыяльныя сеткі. Як паведамляе CBS News, Марсэль і Эн Муньёс разам са сваімі дзецьмі прысутнічалі на святой ...

Читать далее »

Даследаванне: духоўны рэнесанс сярод пакалення Z

У васьмі краінах свету за апошнія пяць гадоў 50 працэнтаў маладых людзей заявілі пра рост цікавасці да духоўнасці. Новае даследаванне абвяргае тэорыю непазбежнай секулярызацыі грамадства. Група даследчыкаў “Footprints” прадставіла 24 ліпеня 2025 года ў Папскім універсітэце Святога Крыжа вынікі маштабнага даследавання рэлігійнасці моладзі. Апытанне ахапіла амаль 5 тысяч маладых людзей ва ўзросце 18-29 гадоў з Аргенціны, Бразіліі, Італіі, Кеніі, Мексікі, ...

Читать далее »