Мінскі тэалагічны каледж iмя святога Яна Хрысціцеля аб’яўляе набор кандыдатаў для паслядыпломнай адукацыі на 2025-2026 навучальны год

З 1 жніўня па 1 верасня адбываецца рэгістрацыя кандыдатаў для паслядыпломнай адукацыі на 2025-2026 навучальны год у Мінскім тэалагічным каледжы iмя святога Яна Хрысціцеля.

Паслядыпломная адукацыя прадугледжана для выпускнікоў каледжа (2013 – 2025 гг.), аднак навучэнцамі могуць быць таксама выпускнікі іншых касцёльных каледжаў (напрыклад, Катэхетычнага каледжа імя Зыгмунда Лазінскага ў Баранавічах або Гродзенскага тэалагічнага каледжа імя святога Казіміра).

Паслядыпломная адукацыя ў 2025-2026 навучальным годзе дае магчымасць атрымання наступных кваліфікацый:

  • куратар пілігрымак;
  • супрацоўнік каталіцкіх сродкаў масавай камунікацыі;
  • кантар;
  • катэхет.

Пасля заканчэння курса паслядыпломнай адукацыі навучэнцы атрымліваюць адпаведны сертыфікат з пазначэннем прысвоенай ім кваліфікацыі.

Анлайн-рэгістрацыя кандыдатаў для паслядыпломнай адукацыі будзе адбывацца да 1 верасня.

Зарэгістравацца можна па спасылцы.

Тэлефон для даведак: +375 (29) 616-08-72, e-mail: kaledzminsk@gmail.com

Дакументы, неабходныя для паступлення:

  • лічбавая рэгістрацыя кандыдата;
  • копiя пашпарта (старонкі 31-33);
  • копія дыплома.

Catholic.by

для друку для друку