26 мая, ва ўрачыстасць Божага Цела, вернікі парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім прайшлі Эўхарыстычнай працэсіяй па вуліцах роднага горада. Глыбачане прыйшлі на ўрачыстую святую Імшу, каб узмацніць сваю веру Божым Словам, накарміць сваю душу Божым Целам, а пасля прайсці вуліцамі горада за Езусам Эўхарыстычным, каб засведчыць аб сваёй веры і памаліцца за свой горад. Фотарэпатаж Марыны Сінкевіч
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Ці цяжка вучыцца ў семінарыі?
“Ці цяжка вучыцца ў семінарыі?” Андрэй На пытанне адказвае а. Аркадзь Куляха OCD: – Паважаны Андрэй! Дзякуй за вельмі важнае пытанне, якое, безумоўна, цікавіць многіх, перад усім маладых людзей. У духоўных семінарыях Хрыстос чакае тых, каго Сам выбірае і кліча ісці за Сабою. Семінарыі ў нашай краіне, як у Пінску, так і ў Гродне, маюць усе ўмовы, каб паспрыяць адпаведнай ...
Читать далее »У Віцебску адбылася ўрачыстасць Першай Святой Камуніі
22 мая, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, у віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага да Першай Святой Камуніі прыступілі 6 хлопчыкаў і 7 дзяўчынак. Якія ж яны былі прыгожыя ў сваім белым адзенні і з белымі свечкамі ў руках. У гэты дзень у касцёл разам з дзецьмі прыйшлі таксама іх бацькі і бабулі з дзядулямі, каб парадавацца за сваіх дзяцей і ўнукаў. Каб ...
Читать далее »Сусветная канферэнцыя аб веры і спорце пройдзе ў Ватыкане
“Спорт на службе чалавецтву” – так гучыць тэма першай міжнароднай канферэнцыі аб веры і спорце, якая пройдзе ў Ватыкане 5-7 кастрычніка 2016 г. па ініцыятыве Папскай рады па культуры. У адкрыцці форума прымуць удзел: Папа Францішак, Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун і старшыня Міжнароднага алімпійскага камітэту Томас Бах. Канферэнцыя мае на мэце сабраць разам спартыўных і рэлігійных лідэраў, каб ...
Читать далее »Аўтапрабег у абарону жыцця пройдзе ў Гомелі
У суботу, 28 мая, да Міжнароднага дня абароны дзяцей, у Гомелі пройдзе аўтапрабег. Каля дзесяці машын з надпісамі на сцягах і налепках «Аборты — адмова ад будучыні», «Падары жыццё», «Беларусь без абортаў» стартуюць з цэнтральнай плошчы Леніна ў 11.00, праедуць па некалькіх раёнах горада і вернуцца на плошчу, дзе мінакам будуць раздаваць інфармацыйныя брашуры пра наступствы абортаў , рэкамендацыі медыкаў ...
Читать далее »Эўхарыстычны кангрэс: што немагчыма для чалавека – магчыма для Бога (+відэа)
У сераду, 25 мая, у катэдральным касцёле ў Гродне арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прачытаў даклад: “Адраджэнне Касцёла ў Беларусі як дар Божай Міласэрнасці”. Гэта адбылося на Эўхарыстычным кангрэсе, які праходзіць у Гродне з 24 па 26 мая і прымеркаваны да святкавання 25-гадовага юбілею Гродзенскай дыяцэзіі. Іерарх адзначыў, што Каталіцкі Касцёл у Беларусі мае больш як тысячагадовую гісторыю. Гісторыя гэта была часам ...
Читать далее »Святы Айцец: малітва – не чарадзейная палачка
Пра значэнне трывалай малітвы, якая дазваляе спазнаць Божую спагаду і міласэрнасць, казаў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі 25 мая 2016 г. на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. У сваёй катэхезе Пантыфік спаслаўся на прыпавесць пра несумленнага суддзю і ўдаву, якая дамагалася справядлівасці (Лк 18,1-8). Паводле слоў Францішка, гэта евангельскае апавяданне ўтрымлівае важнае павучэнне: “трэба заўсёды маліцца і не падаць духам”. ...
Читать далее »В какие дни литургического года запрещено венчаться?
В какие дни литургического года запрещено венчаться? В прошлом существовало предписание Церкви, звучавшее так: «Не совершать торжественное бракосочетание в запрещенные времена». Это предписание запрещало не совершение Таинства как такового, а праздник, который устраивают по поводу бракосочетания, неподобающий в дни поста. Причины вполне понятны: свадьба всегда связана с достойным брачным пиром, и неуместно в день совершения Таинства Брака поститься. Но и ...
Читать далее »Римско-Католическая Церковь Латвии хочет создать в Латвийском университете факультет христианской теологии
Римско-Католическая Церковь Латвии ведет переговоры с Латвийским университетом о создании факультета христианской теологии. Об этой инициативе сообщил глава Римско-Католической Церкови Латвии (РКЦЛ) архиепископ-митрополит Збигнев Станкевич. Руководитель Информационного центра РКЦЛ Ингрида Лысенкова пояснила, что в 21-м пункте договора (конкордата) между Латвийским государством и Святым Престолом говорится о восстановлении в Латвийском университете факультета христианской теологии. Однако, как отметил Станкевич, речь идет не ...
Читать далее »Айцы піяры распачынаюць малітоўную акцыю «Духоўнае “ўсынаўленне” выпускнікоў»
У выпуснікоў сёлета пачынаецца выбар жыццёвага шляху і ўваходжанне ў дарослае жыццё, якому будуць папярэднічаць школьныя экзамены і цэнтралізаванае тэставанне. Айцы піяры ў гэтыя складаныя хвіліны не хочуць пакінуць выпускнікоў, таму прапануюць ім далучыцца да малітоўнай акцыі «Духоўнае “ўсынаўленне” выпускнікоў». Айцы піяры — законная супольнасць святароў і братоў, заснаваная ў Рыме св. Юзафам Каласансам. Ордэн мае дзейсны характар, г. зн. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!