Авторские архивы: catholic_admin

Пантыфік заклікаў да малітвы з сірыйскімі дзецьмі

Папа Францішак заклікаў дзяцей з усяго свету духоўна далучыцца да малітвы аб міры, якую будуць праводзіць у Сірыі іх аднагодкі. З адмысловым запрашэннем Святы Айцец звярнуўся 29 мая  ў час сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. “У бліжэйшую сераду, 1 чэрвеня, з нагоды Міжнароднага дня дзіцяці, хрысціянскія супольнасці Сірыі, як каталіцкія, так і ...

Читать далее »

Біскуп Казімір Велікаселец узначаліў працэсію Божага Цела ў Гомелі

Католікі прайшлі па Гомелю з працэсіяй Божага Цела 29 мая. Узначаліў святочную Імшу і працэсію Божага Цела біскуп Казімір Велікаселец. Працэсія Божага Цела — гэта ўрачыстае шэсце з Найсвяцейшым Сакрамэнтам па вуліцах населенага пункта. Працэсія спявае, слухае чытанні з Евангелля і моліцца аб горадзе, аб краіне, аб усім свеце, аб дамах і працоўных месцах, аб тым, каб Бог зберагаў ад ...

Читать далее »

Fr. Pontifex — рэпер, які стаў святаром

У сучасным свеце многа ёсць таленавітых манахаў, якія, аддаючы сваё жыццё Богу, прысвячаюць гэтай місіі свой талент. Менавіта так адбылося ў жыцці кс. Клода Бернса, амерыканскага святара, які больш вядомы пад псеўданімам Fr. Pontifex (Брат мостабудаўнік, у прамым перакладзе). Святар чытае рэп і называе свае песні «і катэхізацыйнымі, і біяграфічнымі», бо такім чынам ён сведчыць пра дзеянне Бога ў яго жыцці ...

Читать далее »

800-годдзе дамініканскага ордэну адзначылі ў Віцебску

20 мая ў Віцебску адбыўся канцэрт гурта “TALITHA KUM” прысвечаны да 800-годдзя заснавання дамініканскага ордэну, паведамляе svbarbara.by. Хто ж такія дамінікане? Жартам іх называюць “людзі ў белым”. Кожны, хто прыйшоў, мог убачыць і пазнаёміцца з гэтымі цікавымі людзьмі. У зале сабралася шмат людзей рознага ўзросту, але, вядома, большую частку складала моладзь. Адны ўжо добра ведаюць гэты гурт, а хтосьці прыйшоў ...

Читать далее »

Расія мае новага Апостальскага Нунцыя

Папа Францішак прызначыў 28 мая 2016 года новым Апостальскім Нунцыем у Расійскай Федэрацыі арцыбіскупа Чэлесціна Мільёрэ, да гэтага Апостальскага Нунцыя ў Польшчы, паведамляе Ватыканскае радыё. Новы дыпламатычны прадстаўнік Святога Айца ў Расіі нарадзіўся 1 ліпеня 1952 года ў італьянскім Кунеа. Атрымаў святарскае пасвячэнне ў 1977 г. Вучыўся ў Цэнтры вывучэння тэалогіі ў Фасана, Папскім Латэранскім універсітэце і Папскай Касцёльнай акадэміі. Пачаў ...

Читать далее »

Папа сустрэў пасажыраў «Дзіцячага цягніку»

На чыгуначную станцыю ў Ватыканскіх садах 28 мая прыбыў спецыяльны цягнік: ён даставіў каля 500 дзяцей розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў з італьянскага рэгіёна Калабрыя. Штогадовая ініцыятыва “Дзіцячы цягнік” сёлета была прысвечана маленькім мігрантам, а таксама дзецям, якія прынялі іх у сваіх гарадах, школах і дамах.  Тэма ініцыятывы: “Прынесеныя на хвалях”, перадае якім чынам ўдзельнікі падзеі патрапілі ў Італію. Многія з ...

Читать далее »

29 мая – успамін святой Уршулі Ледухоўскай

Адна з кніг, прысвечаных святой Уршулі і сёстрам-уршулянкам, называецца “Амазонкі Бога”. Гэта назва добра адлюстроўвае жыццёвы настрой і дзейнасць будучай святой, а таксама ордэна, які яна заснавала. Народжаная ў арыстакратычнай сям’і Ледухоўскіх у другой палове XIX стагоддзя, Уршуля з маленства насычалася культурнымі, патрыятычнымі і велікасвецкімі традыцыямі, але перадусім ‒ духам служэння Богу і чалавеку. Сям’я Ледухоўскіх незвычайная. Старэйшая сястра Уршулі ...

Читать далее »

У Віцебску адбылася працэсія Божага Цела (+відэа)

Вернікі прайшлі па вуліцах горада ад катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага да касцёла Святога Духа. Падзея адбылася ў суботу 28 мая і была прымеркаваная да ўрачыстасці Божага Цела, якую Каталіцкі Касцёл у гэтым годзе адзначыў у чацвер 26 мая. Гэта свята лічыцца адным з найважнейшых у Касцёле, бо яно прысвечанае галоўнаму сакраманту Касцёла – Эўхарыстыі. Менавіта падчас Эўхарыстыі хлеб і віно ...

Читать далее »

9 звычайная нядзеля. 29.05.2016

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Калі Езус скончыў сваю прамову да народа, Ён увайшоў у Кафарнаум. У аднаго ж сотніка захварэў і быў пры смерці слуга, якім ён даражыў. Пачуўшы пра Езуса, сотнік паслаў да Яго юдэйскіх старэйшын, каб папрасілі Яго прыйсці і аздаравіць ягонага слугу. Тыя прыйшлі да Езуса і настойліва прасілі Яго, кажучы: Ён ...

Читать далее »