9 лістапада ў касцёлах Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне (Глыбоцкі дэканат, Віцебская дыяцэзія) і Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Старых Васілішках (Шчучынскі дэканат, Гродзенская дыяцэзія) адбудуцца святыя Імшы ў інтэнцыі ксяндза Леаніда Мозгеля ў першую гадавіну яго смерці.
Ксёндз Леанід паходзіў з тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі. Быў святаром Віцебскай дыяцэзіі і нёс служэнне ў Ветрыне, Фарынаве, Блізніцы, Бягомлі, Павяцці і Ідолце, у апошні час быў пробашчам парафіі Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне.
Адышоў у вечнасць 9 лістапада 2020 года, днём раней памерла яго маці Станіслава. Пахаваны ў Старых Васілішках.
Святыя Імшы 9 лістапада:
— у Дзеркаўшчыне ў 15.00;
— у Старых Васілішках у 12.00.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!