9 лістапада ў касцёле Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне вернікі разам са святарамі з Глыбоцкага, Пастаўскага і Мёрскага дэканатаў маліліся ў інтэнцыі папярэдняга пробашча Леаніда Мозгеля ў першую гадавіну яго смерці. Святую Імшу канцэлебраваў дэкан Пастаўскі і пробашч парафіі ў Дунілавічах кс. Павел Самсонаў, гамілію прамовіў дэкан і пробашч Мёрскі кс. Андрэй Кулік. Святар узгадаў жыццё і адданае служэнне Богу і ...
Читать далее »Архив меток: кс. Леанід Мозгель
У Дзеркаўшчыне і Старых Васілішках памоляцца за кс. Леаніда Мозгеля ў першую гадавіну смерці
9 лістапада ў касцёлах Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне (Глыбоцкі дэканат, Віцебская дыяцэзія) і Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Старых Васілішках (Шчучынскі дэканат, Гродзенская дыяцэзія) адбудуцца святыя Імшы ў інтэнцыі ксяндза Леаніда Мозгеля ў першую гадавіну яго смерці. Ксёндз Леанід паходзіў з тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі. Быў святаром Віцебскай дыяцэзіі і нёс служэнне ў Ветрыне, Фарынаве, Блізніцы, Бягомлі, Павяцці і Ідолце, ...
Читать далее »Спачылага ксяндза Леаніда Мозгеля пахавалі ў Старых Васілішках
12 лістапада ў парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Старых Васілішках (Шчучынскі дэканат) адбылося пахаванне кс. Леаніда Мозгеля, які паходзіў з гэтай парафіі, і яго маці Станіславы. Пахавальную Імшу ў інтэнцыі спачылага святара і яго мамы ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, яе канцэлебравалі Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі і святары. На малітве сабраліся вернікі мясцовай парафіі, якія ...
Читать далее »У Дзеркаўшчыне развіталіся з ксяндзом Леанідам Мозгелем
Пробашч парафіі Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне адышоў да Пана 9 лістапада, за дзень да гэтага памерла яго маці – спадарыня Станіслава Мозгель. На Глыбоччыне ксёндз служыў крыху больш года, да гэтага былі парафіі ў Ветрыне, Фарынаве, Блізніцы, Бягомлі, Павяцці і Ідолце. Меў 17 год святарства. 11 лістапада развітацца з сабратам прыехалі святары з Глыбоцкага дэканату, да якога апошні год спачылы ...
Читать далее »Адышоў у вечнасць ксёндз Леанід Мозгель (абноўлена)
Курыя Віцебскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 9 лістапада па ўзнагароду да Пана святой памяці ксёндз Леанід Мозгель, святар Віцебскай дыяцэзіі, пробашч парафіі Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне (Глыбоцкі дэканат). 8 лістапада памерла маці кс. Леаніда — Станіслава Мозгель. Кс. Леанід нарадзіўся 26 снежня 1968 года ў в. Карэвічы (Гродзенская дыяцэзія). Быў ахрышчаны 27.01.1969г. у Васілішках. Вышэйшую Духоўную Семінарыю ў Гродне ...
Читать далее »Адышла ў вечнасць маці кс. Леаніда Мозгеля
Курыя Віцебскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 8 лістапада адышла ў вечнасць Станіслава Мозгель, маці ксяндза Леаніда Мозгеля, пробашча парафіі Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне (Глыбоцкі дэканат). Вечны адпачынак дай ёй, Пане…
Читать далее »