Курыя Віцебскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 9 лістапада па ўзнагароду да Пана святой памяці ксёндз Леанід Мозгель, святар Віцебскай дыяцэзіі, пробашч парафіі Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне (Глыбоцкі дэканат). 8 лістапада памерла маці кс. Леаніда — Станіслава Мозгель.
Кс. Леанід нарадзіўся 26 снежня 1968 года ў в. Карэвічы (Гродзенская дыяцэзія). Быў ахрышчаны 27.01.1969г. у Васілішках. Вышэйшую Духоўную Семінарыю ў Гродне скончыў у 2001 г. Пасвячэнні дыяканату прыняў 12 лістапада 2002 года ў Мёрах, пасвячэнні прэзбітэрату прыняў 1 мая 2003 года ў Віцебску з рук Яго Эксцэленцыі біскупа Уладзіслава Бліна. Працаваў у парафіях у Ветрыне, Фарынаве, Блізніцы, Бягомлі, Павяцці, Ідолце і Дзеркаўшчыне.
Духавенства і вернікі Віцебскай дыяцэзіі ведаюць кс. Леаніда, як пабожнага, сумленнага і добрага пастыра.
Падрабязнасці пахавання кс. Леаніда і яго мамы Станіславы.
10 лістапада, аўторак, Дзеркаўшчына – 18.00 — жалобныя малітвы ля трунаў кс. Леаніда Мозгеля і сп. Станіславы Мозгель.
11 лістапада, серада, Дзеркаўшчына – 11.00 — св. Імша ля трунаў з удзелам святароў і вернікаў Віцебскай дыяцэзіі.
11 лістапада, серада, Старыя Васілішкі (Гродзенская дыяцэзія) – 18.00 — жалобныя малітвы ля трунаў кс. Леаніда Мозгеля і сп. Станіславы Мозгель.
12 лістапада, чацвер, Старыя Васілішкі (Гродзенская дыяцэзія) – 12.00 — пахавальная св. Імша за кс. Леаніда Мозгеля і сп. Станіславу Мозгель.
Вечны адпачынак дай ім, Пане, а святло вечнае няхай ім свеціць. Няхай адпачываюць у супакоі вечным. Амэн.
для друку