Архив меток: гадавіна смерці

Аргенціна: святар-дыджэй зладзіў вечарыну ў гонар памерлага Папы Францішка

Гільерма Пейшото, партугальскі каталіцкі святар, які стаў знакамітасцю ў свеце электроннай музыкі, зладзіў рэйв-вечарыну ў Буэнас-Айрэсе ў гонар аргенцінскага Папы, які памёр 21 красавіка 2025 года. Маладыя і старыя, католікі і агностыкі танцавалі пад музыку, якую ствараў святар Пейшота са свайго дыджэйскага пульта, а на трох гіганцкіх экранах праецыраваліся выявы памерлых Папаў Францішка і Яна Паўла II, а таксама белых ...

Читать далее »

Год без Францішка: малітва і памяць у Санта-Марыя-Маджорэ

Рым рыхтуецца малітоўна адзначыць першую гадавіну адыходу ў вечнасць Папы Францішка. Урачыстасці пройдуць у любімай ім базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ, дзе спачывае цела Пантыфіка. У аўторак, 21 красавіка 2026 года, споўніцца роўна год з таго моманту, як у 7.35 раніцы сэрца Папы Францішка перастала біцца. Гэты дзень стане часам глыбокай удзячнасці за яго служэнне, а эпіцэнтрам памятных мерапрыемстваў абрана папская базіліка Санта-Марыя-Маджорэ. ...

Читать далее »

Аргенціна рыхтуецца да гадавіны смерці Папы Францішка

Каталіцкі Касцёл у Аргенціне рыхтуе маштабныя мерапрыемствы да першай гадавіны смерці Папы Францішка, каб ушанаваць яго духоўную спадчыну і шматгадовае служэнне. Біскупы Аргенціны абвясцілі пра планы малітоўнага ўшанавання памяці свайго славутага суайчынніка. Цэнтральнай падзеяй стане ўрачыстая святая Імша, якая пройдзе 21 красавіка 2026 года – непасрэдна ў дзень першай гадавіны смерці Пантыфіка. Месцам агульнанацыянальнай малітвы абрана знакавая Базіліка Маці Божай ...

Читать далее »

У Дзеркаўшчыне і Старых Васілішках памаліліся за кс. Леаніда Мозгеля ў пятую гадавіну яго смерці

8 лістапада ў 12.00 у Дзеркаўшчыне (Віцебская дыяцэзія) адбылася святая Імша з нагоды 5-й гадавіны смерці пробашча кс. Леаніда Мозгеля, на якой сабраліся парафіяне і святары з дэканату. Падчас Імшы былі праспяваныя Нешпары за памерлага. Жалобнае казанне падчас Эўхарыстыі прамовіў парафіянін памерлага ксёндз канонік Антон Казлоўскі, Вішнеўскі пробашч і Смаргонскі дэкан. У казанні святар распавёў пра асобу ксяндза Леаніда, з ...

Читать далее »

Прароцтва міру Папы Вайтылы: 20 гадоў пасля

У 20-ю гадавіну смерці святога Яна Паўла II галоўны рэдактар СМІ Святога Пасада разважае пра тое, што свет успамінае Пантыфіка як абаронцу жыцця і годнасці, але часта забывае на яго прароцкія заклікі супраць вайны. Мінула дваццаць гадоў з таго суботняга вечара 2 красавіка 2005 года, калі мільёны людзей па ўсім свеце аплаквалі смерць святога Яна Паўла II. У сваёй рэдактарскай ...

Читать далее »

У Дзеркаўшчыне і Старых Васілішках памоляцца за кс. Леаніда Мозгеля ў першую гадавіну смерці

9 лістапада ў касцёлах Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне (Глыбоцкі дэканат, Віцебская дыяцэзія) і Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Старых Васілішках (Шчучынскі дэканат, Гродзенская дыяцэзія) адбудуцца святыя Імшы ў інтэнцыі ксяндза Леаніда Мозгеля ў першую гадавіну яго смерці. Ксёндз Леанід паходзіў з тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі. Быў святаром Віцебскай дыяцэзіі і нёс служэнне ў Ветрыне, Фарынаве, Блізніцы, Бягомлі, Павяцці і Ідолце, ...

Читать далее »

У Навагрудку ўшанавалі сясцёр мучаніц у гадавіну іх расстрэлу

1 жніўня ў 4.30 раніцы ў навагрудскай Белай Фары адбылася св. Імша ўшанавання 11-ці сясцёр мучаніц. Гадзіна цэлебрацыі Імшы мае сімвалічны характар — менавіта ў гэтыя хвіліны семдзесят шэсць гадоў таму нямецкія фашысты расстралялі манахінь, якія аддалі сваё жыццё дзеля ўратавання 120-ці чалавек, мясцовых мужчын — айцоў сямей. У святыні сабраліся шматлікія святары, сёстры назарэтанкі, жыхары Навагрудка і пілігрымы з ...

Читать далее »