Распачаліся пілігрымкі з розных куткоў нашай Бацькаўшчыны ў Будслаў на ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай, якія ў гэтым годзе адбудуцца 1-2 ліпеня.
26 чэрвеня распачалася пілігрымка з Браслава ў Будслаў. З групай „SALVATOR” вырушылі 75 чалавек, сярод іх 2 святары: кіраўнік групы кс. Уладзімір Шыдлоўскі SDS і кс. Лукаш Карасінскі SDS. Таксама разам крочаць: кл. Яўген Жукоўскі SDS, сёстры-эўхарысткі Таццяна і Ірына. Вырушылі ў пілігрымку з Браслава госці з Польшчы 5 чалавек.
26 чэрвеня вырушылі ў кірунку Будслава вернікі з Мёраў разам з пробашчам Кшыштафам Мянкінам.
Вернікі з парафій Полацка і Наваполацка 27 чэрвеня распачалі пілігрымку ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Душпастырам пілігрымкі цягам шляху будзе кс. Вячаслаў Пялінак.
Таксама сёння трэці дзень сваёй дарогі скончылі пілігрымы з Віцебска.
Праз два дні на шляхах да Будслава далучацца пілігрымкі з Глыбокага і Варапаева.
Па матэрыялах сайтаў waladarka.by, klich.by, krynica.info
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!






