Сям’я і сэкс. Цяжкія пытанні

r-SyoDSK87U“Хвала Хрысту! Падкажыце, калi ласка, як быць у такой сiтуацыi. Нядаўна я прыступала да генеральнай споведзi. Калi падышоў час спавядацца нанова, раптам усвядомiла, што паўтараю адзiн i той жа грэх. Мы з мужам не карыстаемся натуральнымi метадамi распазнавання плоднасцi, а выкарыстоўваем штучныя сродкi. Ведаю, што нельга прыступаць да споведзi, калi дакладна ўсведамляеш, што грэх, з якога спавядаешся, будзеш свядома рабiць нанова. Зараз я займаюся асвойваннем натуральных метадаў, каб пачаць прымяняць iх. Але на асваенне патрэбна некалькi месяцаў, каб некаторы час весцi нагляд за сабой i пачаць правiльна прымяняць іх на практыцы. Вельмi пакутую ад таго, што не магу прыступiць да споведзi i прыняць удзел у Эўхарыстыi. Мужа не падпускаць да сябе я таксама не магу, бо ён як чалавек, каторы не з’яўляецца вернікам, мяне не зразумее. Цi магу я ўсё ж такi прыступiць да споведзi ў такой сiтуацыi?” Ірына

На пытанне адказвае кс. Кірыл Бардонаў:

– Атрыманне адпушчэння грахоў на споведзі магчыма толькі пры адначасовым выкананні ўсіх асноўных актаў пенітэнта. Навука Касцёла да такіх актаў залічвае: жаль за грахі, шчырае прызнанне ў грахах і экспіяцыя за іх (Катэхізіс Каталіцкага Касцёла, 1491). Шчырае прызнанне ў грахах немагчымае без усведамлення гэтых грахоў, якое адбываецца падчас рахунку сумлення. Экспіяцыя за грахі звязана з выкананнем актаў пакуты, якая вызначаецца святаром. Жаль жа за грахі звязаны з намерам зрабіць усё магчымае, каб яны не паўтараліся.

У надзвычайнах выпадках, напрыклад, у небяспецы смерці, адпушчэнне цяжкіх грахоў можна атрымаць без іх вызнання святару, тады іх трэба будзе назваць пры найбліжэйшай споведзі ў звычайнай форме. Ніхто не можа дазволіць не захоўваць істотныя ўмовы сакраманту споведзі, паколькі сакрамант споведзі ўстаноўлены самім Богам для тых, хто раскайваецца ў грахах.

“Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаныя, на кім пакінеце – на тых застануцца”, – гэтыя словы Хрыста не азначаюць права святароў адвольна вырашаць, каму адпускаць грахі, але абавязваюць чуваць над выкананнем усіх умоў сакраманту пакаяння і паяднання. Галоўная ўмова споведзі – раскаянне, жаль за грахі. Раскаянне – гэта разрыў з грахом і вяртанне да Бога.

Калі чалавек не робіць усяго магчымага, каб грэх не паўтараўся, гэта значыць, што ён не раскаяўся, не разарваў з грахом і не можа атрымаць адпушчэння грахоў.

У Вашай сітуацыі варта звярнуцца да духоўнага кіраўніка.

для друку для друку