25-годдзе манаскага жыцця адзначыць біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB

25-годдзе манаскага жыцця адзначыць біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці.

Святкаванне юбілею будзе праходзіць 20–23 мая ў Смаргоні, Магілёве, Мінску і Жупранах.

Праграма святкавання юбілею:

Субота, 20 мая

12.00. Урачыстая Эўхарыстыя ў касцёле св. Міхала Арханёла ў Смаргоні з абрадам аднаўлення манаскіх абяцанняў. Узначаліць біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB

15.00. Святочная салезіянская праграма ў амфітэатры ў гарадскім парку

17.00.   Завяршэнне святочнай праграмы словам біскупа-юбіляра і бласлаўленнем праз заступніцства Успамогі Хрысціянаў

Нядзеля, 21 мая

11.00.  Урачыстая Эўхарыстыя ў магілёўскай катэдры. Цэлебрацыю ўзначаліць біскуп-юбіляр

12.30. Святочны пачастунак для ўсіх і канцэрт

18.30.  Урачыстая Эўхарыстыя ў мінскай архікатэдры з удзелам Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Габара Пінтэра,  дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага

Панядзелак, 22 мая

18.00. Святая Імша ў Касцёле св. Апосталаў Пятра і Паўла ў Жупранах

Біскуп-юбіляр сардэчна запрашае ўсіх святароў, кансэкраваных асоб і вернікаў  на святкаванне юбілею!

для друку для друку