Ватыкан здзіўляе пілігрымаў плывучай батлейкай

Калядная атмасфера зноў агарнула плошчу Святога Пятра. Італьянскія калектывы выконваюць традыцыйныя калядныя песні, радуючы турыстаў і мінакоў. Елка і батлейка, урачыстае адкрыццё якіх адбылося 7 снежня, сёлета будуць прыцягваць да сябе яшчэ больш увагі, чым звычайна.

Сёлетняе свята Божага Нараджэння супадае з адкрыццём Святых Дзвярэй базылікі Святога Пятра, што азначае пачатак Юбілейнага года. Таму з гэтай нагоды калядную елку і батлейку пабачыць яшчэ больш людзей — дзякуючы вялікай колькасці пілігрымаў, якую чакаюць з нагоды пачатку Святога Года.

Сёлетняя елка вышынёй 29 метраў родам з горада Ледро. Выбар гэтага дрэва, нягледзячы на ​​пратэсты экаактывістаў, на самай справе абумоўлены экалагічнай адказнасцю — у рэгіёне сочаць за тым, каб высечка дрэў забяспечвала натуральнае замяшчэнне лесу на дзесяцігоддзі наперад.

Батлейка паходзіць з Градо, міжземнаморскага горада, размешчанага на паўночным узбярэжжы Італіі. Яна ўяўляе сабой традыцыйную рыбацкую хаціну пачатку 20 стагоддзя, да якой на лодцы прыплываюць тры мудрацы.

Каб стварыць такі незвычайны твор, мясцовыя майстры працавалі дзень і ноч. Момант інаўгурацыі калядных упрыгожанняў напоўніў плошчу Святога Пятра святлом, а таксама хваляваннем у чаканні хуткага надыходу Божага Нараджэння.

Паводле credo.pro
пераклад Марыны Ткач

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі