Архив меток: батлейка

Карытас Віцебскай дыяцэзіі павіншаваў з Божым Нараджэннем дзяцей з парушэннем развіцця

Ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, 6 студзеня, маладыя валанцёры на чале з дырэктарам Карытас Віцебскай дыяцэзіі наведалі дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі ў спецыялізаваным доме дзіцяці і павіншавалі іх са святам Божага Нараджэння. Галоўным пунктам віншавальнай праграмы стала інтэрактыўная батлейка з выкарыстаннем роставых лялек, праз якую дзецям, іх родным і супрацоўнікам спецыялізаванага цэнтра нагадалі пра сэнс Божага Нараджэння. Пасля гэтага ўважлівыя гледачы ...

Читать далее »

Божае нараджэнне пад вадой? У Італіі можна убачыць самыя прыгожыя падводныя батлейкі

Вось самыя прыгожыя падводныя батлейкі Італіі. Ад Конка-дэі-Марыні, жамчужыны Амальфітанскага ўзбярэжжа, да Песк’ера-суль-Гарда, ад возера Больсена да Сполето. Вы можаце палюбавацца на іх, нырнуўшы пад ваду або прама са спецыяльных пляцовак, размешчаных над яслямі.   pl.aleteia.org пераклад Марыны Ткач

Читать далее »

Ватыкан здзіўляе пілігрымаў плывучай батлейкай

Калядная атмасфера зноў агарнула плошчу Святога Пятра. Італьянскія калектывы выконваюць традыцыйныя калядныя песні, радуючы турыстаў і мінакоў. Елка і батлейка, урачыстае адкрыццё якіх адбылося 7 снежня, сёлета будуць прыцягваць да сябе яшчэ больш увагі, чым звычайна. Сёлетняе свята Божага Нараджэння супадае з адкрыццём Святых Дзвярэй базылікі Святога Пятра, што азначае пачатак Юбілейнага года. Таму з гэтай нагоды калядную елку і ...

Читать далее »

У Ватыкане адкрываецца VII Міжнародная выстава батлеек

8 снежня 2024 года ў Ватыкане адкрываецца VII Міжнародная выстава «100 батлеек у Ватыкане». Сёлета яна прысвечана тэме «Надзея, якая не расчароўвае» – дэвізу Юбілейнага 2025 года. Традыцыйная выстава размесціцца пад левай часткай Каланады Берніні на Плошчы Святога Пятра. Экспазіцыя будзе даступная для наведвальнікаў з 8 снежня 2024 года па 6 студзеня 2025 года. «Сёлетняя выстава асабліва значная, бо яна ...

Читать далее »

Бэтлеемскія яслі – школа прастаты і крыніца радасці

Бэтлеемскія яслі ўзніклі, каб вярнуць нас да таго, што важнае: да Бога, які прыходзіць, каб пасяліцца сярод нас, — адзначыў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі, якую правёў 20 снежня 2023 года ў ватыканскай Зале Паўла VI. “800 гадоў таму, на Божае Нараджэнне 1223 года, святы Францішак Асізскі зрабіў у Грэча першую жывую стаенку. У той час калі ў дамах і ...

Читать далее »

Незвычайныя яслі Божага Нараджэння ў Ватыкане

Сёлетнія калядныя яслі на плошчы святога Пятра будуць па-сапраўднаму незвычайнымі. Дзіцятка Езуса будзе трымаць не Марыя і не Юзаф, а святы Францішак. Практычна паўторыцца тое, што адбылося 800 гадоў таму, калі Асізскі Бядняк пасля вяртання са Святой Зямлі вырашыў паставіць першыя ў гісторыі калядныя яслі, — распавёў Vatican News Энрыка Берсан, адказны за святочныя дэкарацыі на ватыканскай плошчы. Адкрыццё батлейкі ...

Читать далее »

Ватыкан: больш за 120 калядных сцэн з усяго свету на выставе

Сёлета ў Ватыкане зноў рыхтуецца выстава з больш чым 120 батлеек з усяго свету. Яна адкрыецца днём 8 снежня 2023 года ў каланадзе плошчы святога Пятра. Лейтматыў – святкаванне 800-годдзя першых калядных ясляў у італьянскім Грэча. Традыцыя гаворыць, што ў мясцовай пячоры святы Францішак Асізскі ва ўспамін нараджэння Езуса ў Бэтлееме падрыхтаваў першую жывую батлейку і такім чынам распачаў 800-гадовую ...

Читать далее »

У Навагрудку на гарадской плошчы адкрылі жывую стаенку ( +відэа)

У пятніцу 23 снежня на гарадской плошчы ў г. Навагрудак была ўрачыста адкрыта жывая батлейка. Ініцыятыва адкрыцця прыналежала мясцовым гарадскім уладам на чале са старшынёй Навагрудскага выканкама Сяргеем Сяргеевічам Чаркоўскім і навагрудскай парафіі Святога Арханёла Міхала ў Навагрудку. Урачыстае адкрыццё распачалося Эўхарыстыяй у касцёле Святога Арханёла Міхала, якую сваім прыгожым спевам аздобіў хор Гродзенскай дыяцэзіі “Cantate Domino”. Пасля святой Імшы ...

Читать далее »

На поўдні Іспаніі адкрылі самую вялікую ў свеце калядную батлейку

У іспанскім Алікантэ на адной з плошчаў знаходзяцца самыя вялікія калядныя яслі. Некаторыя фігуры там дасягаюць 20 метраў. У 2019 годзе іспанская батлейка трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінеса. З тых часоў ніхто не пабіў гэта дасягненне. Батлейка складаецца з фігур Святой Сям’і. Вышыня фігуры Дзіцятка Езуса складае 3,25 метра, Марыі — 10 метраў, а фігура Юзафа — 17 метраў у ...

Читать далее »

Дзеці з гродзенскай парафіі Святога Духа пабудавалі калядную батлейку

Будаванне бэтлеемскіх стаенак – адна з найпрыгажэйшых традыцый свята Божага Нараджэння. Таксама і ў парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) падчас зімовых канікул дзеці сабраліся, каб разам стварыць сваё асабістае бачанне батлейкі. Поўныя радасці і запалу, яны распачалі сваю працу. Будавалі цэлы Бэтлеем: замкі, дамы, млыны і стайні, адна з якіх і паслужыла месцам Нараджэння Збаўцы. Крэатыўны падыход дзяцей паспрыяў ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі