Відэа

Віншаванне біскупа Алега Буткевіча на Вялікдзень-2023

“Не бойцеся! Ведаю, што вы шукаеце Езуса ўкрыжаванага. Яго тут няма, Ён уваскрос, як сказаў” (Мц 28, 5-6) Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, шаноўныя суайчыннікі! Напружанасць у міжлюдcкіх адносінах нярэдка абуджае пытанне светапогляду чалавека. Хто я, навошта жыву, які сэнс у тым, што адбываецца са мной і навокал, што мяне чакае ў будучым? Сярод гэтых пытанняў важнае месца займае ...

Читать далее »

Велікапосныя рэкалекцыі (аўдыё, відэа)

Шаноўныя чытачы, прапануем Вам аўдыё- і відэазапісы духоўных практыкаванняў. Для тых, хто не можа прымаць удзел у рэкалекцыях, запрашаем паслухаць навукі і разважанні Крыжовай дарогі. Няхай гэты час стане плённым перажываннем і падрыхтоўкай да свята Уваскрасення Пана. З 24 па 26 сакавіка кс. Мікалай Ціхановіч, пробашч з Глыбокага, экзарцыст Віцебскай дыяцэзіі, праводзіў велікапосныя рэкалекцыі ў мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля ...

Читать далее »

Размова з экзарцыстам Віцебскай дыяцэзіі выйшла на Youtube

30 сакавіка на Youtube-канале дабрачыннага фонду «Адкрытыя сэрцы» выйшла амаль гадзіннае інтэрв’ю з экзарцыстам Віцебскай дыяцэзіі кс. Мікалаем Ціхановічам, доктарам багаслоўя, пробашчам парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім. Гутарыў дырэктар фонду «Адкрытыя сэрцы» Уладзіслаў Валаховіч, таксама доктар багаслоўя. У інтэрв’ю размова ідзе пра служэнне экзарцыста, айцоўства ў жыцці святара, ушанаванне Эўхарыстыі, няспынная адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта і вяртанне жаноцкасці. Святар адказвае на ...

Читать далее »

Голас паклікання. Размова з біскупам Алегам Буткевічам

«Радыё Марыя» выпусціла інтэрв’ю з біскупам Віцебскай дыяцэзіі Алегам Буткевічам у рамках рубрыкі «Голас паклікання». У гэтай рубрыцы «Радыё Марыя» ужо некалькі год збірае вельмі розныя і цікавыя гісторыі паклікання. За гэты час сваімі асаблівымі гісторыямі падзяліліся больш за 40 святароў, у тым ліку і біскупы. Падчас бяседы біскуп Алег Буткевіч распавёў пра сваё дзяцінства, хрысціянскае выхаванне, важную ролю ў ...

Читать далее »

“У сэрцах ёсць Любоў”. Чарговы фестываль рэлігійнай песні прайшоў у Мёрах (+фота і відэа)

“Зорка Бэтлеема” – фестываль, які ў далёкім 2002 годзе першы раз адчыніў дзверы таленавітай моладзі. Гэтая моладзь прыязджала ў Мёры падзяліцца сваімі талентамі, каб праз спевы і вершы, праз танец і ігру на музычных інструментах праславіць Нованароджанага Збаўцу. Вось і 4 студзеня 2023 года маладыя выканаўцы з розных куточкаў Беларусі прыбылі ў Мёры, дзе чарговы раз праходзіла “Зорка Бэтлеема”. Напачатку ...

Читать далее »

Калядны выпуск тэлеперадачы «Вечерний Витебск» з удзелам біскупа Алега Буткевіча і с. Наталлі Арлянковіч

У святочныя дні тэлеканал «Беларусь 4 Віцебск» арганізаваў калядную сустрэчу з біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам і з сястрой Наталляй Арлянковіч. Прапануем запіс праграмы «Вечерний Витебск», у якой размова ішла пра: ролю жанчыны ў касцёле; прызначэнне жанчыны ў святле Святога Пісання; манастыр сясцёр-еўхарыстак у Браславе; абавязкі сясцёр у манастыры; жыццё ў манастыры; шлях да манастыра; роўнасць мужчыны і жанчыны; жанчыны і духоўны ...

Читать далее »

Віншаванне на Божае Нараджэнне біскупа Алега Буткевіча

Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, шаноўныя людзі добрай волі! “І нарадзіла Сына свайго першароднага. Спавіла Яго і паклала ў яслі, бо не было ім месца ў заездзе” (Лк 2,7). Такім простым сказам, радасным і адначасова сумным, перадае Святое Пісанне праўду пра выключную ў гісторыі падзею – нараджэнне Божага Сына. Радасным, бо нарадзіўся Першынец, Той, на Якім споўніліся старадаўнія прароцтвы, ...

Читать далее »

Рэліквіі бласлаўлёных мучаніц з Навагрудка ўнесены ў касцёл у Глыбокім

16 кастрычніка 2022 года ў парафіяльны касцёл Святой Тройцы былі ўнесены рэліквіі благаслаўлёнай сястры Марыі Стэлы і дзесяці яе паплечніц назарэтанак — мучаніц з Навагрудка, якія загінулі ад рук гітлераўцаў. Рэліквіі расстраляных нацыстамі сясцёр, якія былі абвешчаны благаслаўлёнымі, ад імя Кангрэгацыі Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта перадала Глыбоцкай парафіі сястра Лаўра Шукеловіч CSFN. Усіх прысутных прывітаў пробашч парафіі ксёндз Мікалай Ціхановіч, ініцыятар ...

Читать далее »

Святы Барнаба. Сябра апостала Пятра і апостал Кіпра

11 чэрвеня Каталіцкі Касцёл успамінае Святога апостала Барнабу. Кім быў гэты чалавек і чаму ён стаў адным з самых блізкіх сяброў апостала Пятра? Прапануем вам пазнаёіцца з гэтай гістарычнай асобай бліжэй. Барнаба, які Юзаф Святы апостал Барнаба нарадзіўся ў пачатку І ст. на Кіпры ў сям’і багатых габрэяў і быў названы Юзафам. Адукацыю ён атрымаў у Ерусаліме, выхоўваючыся разам са ...

Читать далее »