Відэа

Біскуп Алег Буткевіч асвяціў крыж на месцы былога касцёла ў вёсцы Ураджайная

Асвячэнне адбылося ў нядзелю 19 мая пасля Імшы ў капліцы. Пяць гадоў таму, 17 мая 2014 года біскуп Алег здзейсніў асвячэнне самой капліцы. Хаця больш правільна назваць яе касцёлам, бо гэты храм вельмі прыгожы і даволі вялікі. Парафіяне разам з новым пробашчам кс. Віталём Бяленікам сустрэлі біскупа перад уваходам у святыню. У якасці госця на ўрачыстасць прыбыў пробашч суседняй парафіі ...

Читать далее »

Апостальскі Нунцый наведаў Дыяцэзіяльныя дні моладзі ў Шчучыне (відэа)

Прывітанне ад Святога Айца Францішка перадаў удзельнікам Дыяцэзіяльных дзён моладзі Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр. Іерарх прыбыў 7 мая ў Шчучын, каб узначаліць урачыстую св. Імшу. На пачатку арцыбіскуп выказаў сваю радасць бачыць столькі моладзі, з’яднанай у малітве і любові да Бога. Падчас Эўхарыстыі Апостальскі Нунцый маліўся за ўсіх маладых людзей дыяцэзіі, каб яны развівалі свае адносіны з ...

Читать далее »

Святая Імша ў Удзеле прайшла пад акампанемент польскіх дудароў (дадалося відэа)

Адбылося гэта ў нядзелю, 5 мая, у апошні дзень ІІІ Міжнароднага фэсту дударскіх рэгіёнаў “Дударскі рэй”, які праходзіў на Глыбоччыне з 3 па 5 мая. Стала ўжо добрай традыцыяй, што фэст завяршаецца ў касцёле Беззаганнага Зачацця Панны Марыі ў Удзеле. Арганізатар фэсту Віталь Воранаў лічыць Удзела сваёй малой радзімай, бо тут жылі яго дзядуля і бабуля, таму і завяршаецца святочная ...

Читать далее »

Парыжанін Алег Зямчонак стаў дыяканам у Віцебскай дыяцэзіі (+відэа)

28 красавіка 2019 года, у свята Божай Міласэрнасці ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылася вялікая ўрачыстасць. Вернікі адзначылі не толькі парафіяльны фэст, але і ў гэты дзень дыяканскае пасвячэнне з рук Яго Эксцэленцыі біскупа Алега Буткевіча атрымаў клерык Алег Зямчонак. Семінарыст паходзіць з аг. Парыж, што ў Пастаўскім дэканаце. Фармацыю праходзіў у духоўных семінарыях у Пінску і апошнія ...

Читать далее »

Фінальны этап дыяцэзіяльнага конкурсу па веданні Святога Пісання прайшоў у Віцебску (+відэа))

27 красавіка 2019 года ў Віцебскай катэдры Езуса Міласэрнага прайшоў фінальны этап Дыяцэзіяльнага конкурсу па веданні Святога Пісання. Конкурс быў абвешчаны ў снежні мінулага года, 23 сакавіка адбыўся яго першы парафіяльны этап, затым дэканальны і вось цяпер апошні — дыяцэзіяльны. Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 220 дзяцей з дзесяці дэканатаў Віцебскай дыяцэзіі, у дзвюх узроставых катэгорыях: 9-11 год (могуць быць ...

Читать далее »

Пасхальная Вігілія. Запіс тэлетрансляцыі з касцёла ў Віцебску

20 красавіка ўвечары вернікі-тэлегледачы, якія не змаглі прыняць удзел у святочнай Імшы ў сваім касцёле, мелі магчымасць паглядзець прамую трансляцыю Літургіі Вялікай Суботы з  катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Прапануем да прагляду запіс трансляцыі, якую паказваў тэлеканал «Віцебск».

Читать далее »

Велікодны выпуск перадачы «Вечерний Витебск» з удзелам біскупа Алега Буткевіча

Прапануем вашай увазе выпуск перадачы «Вечерний Витебск», які прысвечаны святу Вялікадня. Гісторыя, сімвалы і знакі свята Вялікадня, пра гэта і многае іншае вядуць размову вядучыя тэлеперадачы Сяргей Маркаў, Iван Паючэнка з гасцямі Алегам Буткевiчам, бiскупам Віцебскім і Андрэям Юхневiчам OMI, пробашчам парафii Мацi Божай Фацiмскай (г.п. Шумiлiна). Яшчэ адным госцем перадачы стаў гурт «Talitha Kum».

Читать далее »

Верніцы з Ушачаў робяць ружанцы, каб зарабіць грошы на рамонт храма (відэа)

Гэта акцыя трывае ў парафіі ўжо больш, чым год. Кожны з нас таксама можа зрабіць унёсак у справу рамонту храма ва Ушачах. Дастаткова толькі замовіць тут ружанец для сябе або для сваіх блізкіх. Звяртайцеся па тэл.: +375 29 598 45 17 (Ірына Вер’ясава), +375 29 291 41 63 (Ганна Струй) і +375 29 587 44 76 (кс. Віталь Галец). Зберажом ...

Читать далее »

“Б’юцца з крыжамі”. Андрусь Такінданг праспяваў у Курапатах (відэа)

Твор стаў рэакцыяй на знос крыжоў ва ўрочышчы на месцы масавых расстрэлаў рэпрэсаваных. Вядомы беларускі музыка і мастак, каталіцкі вернік Андрусь Такінданг запісаў у Курапатах відэа з новай песняй. Твор стаў рэакцыяй на сумныя падзеі ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам, дзе знеслі 70 крыжоў, усталяваных грамадскасцю на месцы масавых расстрэлаў рэпрэсаваных. – І вось, думаеш сабе, рабіць рафінаваную, модную музыку, ...

Читать далее »