Відэа

У Віцебску адбылася працэсія Божага Цела (дадалося відэа)

У суботу, 1 чэрвеня, вернікі Віцебскай дыяцэзіі разам са святарамі прайшлі працэсіяй па вуліцах горада. У мерапрыемстве ўдзельнічала каля паўтысячы вернікаў. Шэсце пачалося пасля святой Імшы ў катэдры Езуса Міласэрнага, тут жа ў двары катэдры быў зроблены першы алтар. Усяго, як вядома, у працэсіі Божага Цела арганізоўваюцца чатыры алтары. Як адзначыў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч “гэтая працэсія ёсць сведчаньнем нашай ...

Читать далее »

У Навагрyдку прайшоў IV Фестываль сям’і (відэа)

Ён быў арганізаваны парафіяй Святога Міхала Арханёла і адбыўся ў суботу, 18 мая. Як і ў мінулыя гады, фестываль сабраў шмат сем’яў рознага веравызнання і стаў для навагрудчан сапраўдным святам. Да пачатку фестывалю ў касцёле святога Міхала Арханёла адбылася святочная Імша ў інтэнцыі сем’яў. Затым у суправаджэнні аркестра і дзіцячага ансамбля “Жавароначкі” усе прысутныя прайшлі ад плошчы да гарадскога парку, дзе адбывалася асноўная частка фестывалю. ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч асвяціў крыж на месцы былога касцёла ў вёсцы Ураджайная

Асвячэнне адбылося ў нядзелю 19 мая пасля Імшы ў капліцы. Пяць гадоў таму, 17 мая 2014 года біскуп Алег здзейсніў асвячэнне самой капліцы. Хаця больш правільна назваць яе касцёлам, бо гэты храм вельмі прыгожы і даволі вялікі. Парафіяне разам з новым пробашчам кс. Віталём Бяленікам сустрэлі біскупа перад уваходам у святыню. У якасці госця на ўрачыстасць прыбыў пробашч суседняй парафіі ...

Читать далее »

Апостальскі Нунцый наведаў Дыяцэзіяльныя дні моладзі ў Шчучыне (відэа)

Прывітанне ад Святога Айца Францішка перадаў удзельнікам Дыяцэзіяльных дзён моладзі Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр. Іерарх прыбыў 7 мая ў Шчучын, каб узначаліць урачыстую св. Імшу. На пачатку арцыбіскуп выказаў сваю радасць бачыць столькі моладзі, з’яднанай у малітве і любові да Бога. Падчас Эўхарыстыі Апостальскі Нунцый маліўся за ўсіх маладых людзей дыяцэзіі, каб яны развівалі свае адносіны з ...

Читать далее »

Святая Імша ў Удзеле прайшла пад акампанемент польскіх дудароў (дадалося відэа)

Адбылося гэта ў нядзелю, 5 мая, у апошні дзень ІІІ Міжнароднага фэсту дударскіх рэгіёнаў “Дударскі рэй”, які праходзіў на Глыбоччыне з 3 па 5 мая. Стала ўжо добрай традыцыяй, што фэст завяршаецца ў касцёле Беззаганнага Зачацця Панны Марыі ў Удзеле. Арганізатар фэсту Віталь Воранаў лічыць Удзела сваёй малой радзімай, бо тут жылі яго дзядуля і бабуля, таму і завяршаецца святочная ...

Читать далее »

Парыжанін Алег Зямчонак стаў дыяканам у Віцебскай дыяцэзіі (+відэа)

28 красавіка 2019 года, у свята Божай Міласэрнасці ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылася вялікая ўрачыстасць. Вернікі адзначылі не толькі парафіяльны фэст, але і ў гэты дзень дыяканскае пасвячэнне з рук Яго Эксцэленцыі біскупа Алега Буткевіча атрымаў клерык Алег Зямчонак. Семінарыст паходзіць з аг. Парыж, што ў Пастаўскім дэканаце. Фармацыю праходзіў у духоўных семінарыях у Пінску і апошнія ...

Читать далее »

Фінальны этап дыяцэзіяльнага конкурсу па веданні Святога Пісання прайшоў у Віцебску (+відэа)

27 красавіка 2019 года ў Віцебскай катэдры Езуса Міласэрнага прайшоў фінальны этап Дыяцэзіяльнага конкурсу па веданні Святога Пісання. Конкурс быў абвешчаны ў снежні мінулага года, 23 сакавіка адбыўся яго першы парафіяльны этап, затым дэканальны і вось цяпер апошні — дыяцэзіяльны. Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 220 дзяцей з дзесяці дэканатаў Віцебскай дыяцэзіі, у дзвюх узроставых катэгорыях: 9-11 год (могуць быць ...

Читать далее »

Пасхальная Вігілія. Запіс тэлетрансляцыі з касцёла ў Віцебску

20 красавіка ўвечары вернікі-тэлегледачы, якія не змаглі прыняць удзел у святочнай Імшы ў сваім касцёле, мелі магчымасць паглядзець прамую трансляцыю Літургіі Вялікай Суботы з  катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Прапануем да прагляду запіс трансляцыі, якую паказваў тэлеканал «Віцебск».

Читать далее »

Велікодны выпуск перадачы «Вечерний Витебск» з удзелам біскупа Алега Буткевіча

Прапануем вашай увазе выпуск перадачы «Вечерний Витебск», які прысвечаны святу Вялікадня. Гісторыя, сімвалы і знакі свята Вялікадня, пра гэта і многае іншае вядуць размову вядучыя тэлеперадачы Сяргей Маркаў, Iван Паючэнка з гасцямі Алегам Буткевiчам, бiскупам Віцебскім і Андрэям Юхневiчам OMI, пробашчам парафii Мацi Божай Фацiмскай (г.п. Шумiлiна). Яшчэ адным госцем перадачы стаў гурт «Talitha Kum».

Читать далее »