Урачыстасць святкавання юбілею Быстрыцы ўзначаліў біскуп Казімір Велікаселец, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі. Падчас святой Імшы іерарх удзяліў сакрамант бежмавання больш чым васьмідзесяці маладым вернікам. Напэўна таму яго казанне гучала, як настаўленне моладзі і яе бацькам. Прадстаўляем Вашай увазе відэарэпартаж «Каталіцкага Весніка» з гэтай падзеі. Запрашаем да прагляду!
Читать далее »Відэа
Відэарэпартаж з асвячэння новай святыні ў Ваўкавыску
Парафія святога Станіслава Косткі ў Ваўкавыску 13 чэрвеня адзначыла вялікую ўрачыстасць: асвячэнне новага касцёла. Па запрашэнні біскупа Аляксандра Кашкевіча і пробашча ксяндза Алега Дуля вернікаў наведаў Апостальскі Нунцый у Беларусі Клаўдыё Гуджэроці, які і здзейсніў абрад асвячэння. Прадстаўляем Вашай увазе відэарэпартаж з гэтай падзеі.
Читать далее »Новы выпуск тэлеперадачы «Вытокі». 25-годдзе аднаўлення святыні ў Дзеркаўшчыне
Біскуп Алег Буткевіч наведаў парафію Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне (Глыбоцкі дэканат). Візіт адбыўся 10 мая з нагоды знамянальнай даты: 25 гадоў таму касцёл перажыў свае другія народзіны. Выпуск тэлеперадачы «Вытокі» адбыўся 26 чэрвеня 2015 года. Запрашаем да прагляду!
Читать далее »Працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Глыбокага (+відэа)
У нядзелю, 7 чэрвеня жыхары Глыбокага прайшлі па вуліцах роднага горада эўхарыстычнай працэсіяй. Удзел у працэсіі Божага Цела прыняў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Зміцер Лупач, фота Леанід Юрык, відэа
Читать далее »Новы выпуск тэлеперадачы «Вытокі». Вялікдзень у Віцебску
Вялікдзень — самае вялікае хрысціянскае свята. Угэты дзень мы адзначаем перамогу Езуса хрыста над смерцю. Усе парафіі Віцебскай дыяцэзіі старанна рыхтаваліся да гэтага свята. Парафія Езуса Міласэрнага ў Віцебску — не выключэнне. Акрамя духоўнай падрыхтоўкі вернікаў неабходна было паклапаціцца пра ўнутранае ўбранства святыні. Касцёл Езуса Міласэрнага ў Віцебску з’яўляецца катэдрай, таму ва ўсім, што тычыцца Літургіі, ён мусіць даваць прыклад ...
Читать далее »Папа Францішак гродзенскім пілігрымам пра візіт у Беларусь: «Калі дазволіць Пан Бог, то гэта будзе» (+відэа)
15 красавіка Папа Францішак скіраваў адмысловае прывітанне настаяцелям і навучэнцам семінарыі ў Гродне. Гэта адбылося падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра, на якой прысутнічалі гродзенскія пілігрымы ў рамках сваёй пілігрымкі ў Рым. Зварот Святога Айца прагучаў на ватыканскай плошчы ў перакладзе на беларускую мову, паведамляе Ватыканскае радыё. Звятаючыся да святароў і семінарыстаў, Папа сказаў: “Сардэчна вітаю настаяцеляў і семінарыстаў ...
Читать далее »«Вытокі» пра юбілей парафіяльнага хору «Ave Maria» з Глыбокага
Пятнаццацігоддзе свайго існавання адзначыў 15 лютага хор “Ave Maria” пры парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім. Выпуск тэлеперадачы «Вытокі» адбыўся 13 сакавіка 2015 года. Запрашаем да прагляду!
Читать далее »Пасхальная Вігілія з Віцебскага катэдральнага касцёла. Відэа
Відэазапіс Пасхальнай Вігіліі ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Святочную Літургію ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч.
Читать далее »Відэавіншаванне з Вялікаднем ад біскупа Алега Буткевіча
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Читать далее »