Дзеці на відэа — парафіяне касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Баранавічах. Да Калядаў яны рыхтуюць незвычаны флэшмоб, рэпетыцыя якога патрапіла ў сетку. Пад музыку, што грае на відэа, дзеці таксама будуць спяваць калядную песню, вядома, па-беларуску. Глядзіце самі!
Читать далее »Відэа
Біскуп Алег Буткевіч урачыста адчыніў Браму Міласэрнасці ў Браславе (+відэа)
У нядзелю 13 снежня ў Дыяцэзіяльным Санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе біскуп Алег Буткевіч урачыста адчыніў Браму Міласэрнасці. Само набажэнства пачалося працэсіяй ад закрыстыі да галоўных дзвярэй. Уваходныя дзверы былі ўпрыгожаны вянком і кветкамі. А ўверсе над самой брамай віднеўся банэр з лагатыпам Года Міласэрнасці, які распачаўся ў Каталіцкім Касцёле 8 снежня. Прамаўляючы Божае слова да агромністай колькасці ...
Читать далее »Фермер трактарам на полі намаляваў Хрыста (відэа)
Італьянскі фермер Дарыё Гамбарыні намаляваў трактарам карціну, прысвечаную Году Божай Міласэрнасці, які пачаўся ў Каталіцкім Касцёле. Яго новая работа памерам 24 тыс. квадратных метраў паказвае пакуты Хрыста. Пад карцінай — тэкст з нагоды юбілейнага году — «Jubilaeum Misericordiae 2015-2016». Раней гэты «палявы мастак» ужо маляваў партрэты знакамітых людзей, у тым ліку Папы Францішка і Нэльсана Мандэлы, піша ўкраінскі Каталіцкі медыя-цэнтр. katolik-gomel.by
Читать далее »Канцэрт евангелізацыйнага праекта «Рыбы» (відэа)
28 лістапада ў Глыбокім падчас святкавання “Андрэек” ў канцэртнай зале адбыўся канцэрт евангелізацыйнага праекта «Рыбы». Прадастаўляем Вашай увазе відэа з выступлення.
Читать далее »«Святыя заступнікі». Апостал Андрэй
30 лістапада Каталіцкі Касцёл успамінае святога Апостала Андрэя. Святы з’яўляецца апекуном рыбакоў, плыўцоў, добрага сужэнства і дзяцей. Яго заступніцтва просяць ад артрыту і сутаргаў.
Читать далее »Кенія танчыць для Папы
Адзін са святароў — удзельнік сустрэчы са Святым Айцом Францішкам — запісаў на відэа, як кенійцы ў чаканні сустрэчы з Папам спяваюць і танчаць пад «легендарных каямба». Як інфармуе партал Credo, група «Каямба Афрыка» выкарыстоўвае гітарную музыку ў спалучэнні з танцам ндомбола. Атрымліваецца весела, танчаць усе — нават манахіні!
Читать далее »Анёлы і «Рыбы» зладзілі Андрэйкі ў Глыбокім (+відэа)
Андрэйкі – вясёлая забава перад Адвэнтам. Гэты час заўсёды вельмі любімы дзецьмі і моладдзю. У глыбоцкай парафіі такія «запусты» сталі традыцыяй. Але тое, што адбылося 28 лістапада, запомніцца ўсім удзельнікам на доўгі час. У апошнюю суботу перад Адвэнтам у Глыбокім сабралася разам са сваімі святарамі і законнымі сёстрамі моладзь з Паставаў, Браслава, Мёраў, Чарневічаў, Канстанцінава, Удзела, Празарокаў, ну і самі ...
Читать далее »“Святыя заступнікі”. Святая Альжбета Венгерская
17 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін святых Рыгора з Турса і Альжбету Венгерскую. Пра жыццё святой Альжбеты распавядае ксёндз Віталь Галец.
Читать далее »“Святыя заступнікі”. Святы Рыгор з Турса
17 лістапада Касцёл адзначае ўспамін святога Рыгора з Турса. Пра святога распавядае ксёндз Віталь Галец.
Читать далее »Як адкінуць страх перад споведдзю?
У сённяшнім відэасюжэце размова пойдзе пра сакрамант споведзі. Кс. Антон Лагунёнак адказвае на пытанне: “Хвала Хрысту! Адкажыце, калі ласка, як адкінуць страх перад споведдзю?”
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!