Відэа

Відэарэпартаж з асвячэння новай святыні ў Ваўкавыску

Парафія святога Станіслава Косткі ў Ваўкавыску 13 чэрвеня адзначыла вялікую ўрачыстасць: асвячэнне новага касцёла. Па запрашэнні біскупа Аляксандра Кашкевіча і пробашча ксяндза Алега Дуля вернікаў наведаў Апостальскі Нунцый у Беларусі Клаўдыё Гуджэроці, які і здзейсніў абрад асвячэння. Прадстаўляем Вашай увазе відэарэпартаж з гэтай падзеі.

Читать далее »

Новы выпуск тэлеперадачы «Вытокі». 25-годдзе аднаўлення святыні ў Дзеркаўшчыне

Біскуп Алег Буткевіч наведаў парафію Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне (Глыбоцкі дэканат). Візіт адбыўся 10 мая з нагоды знамянальнай даты: 25 гадоў таму касцёл перажыў свае другія народзіны. Выпуск тэлеперадачы «Вытокі» адбыўся 26 чэрвеня 2015 года. Запрашаем да прагляду!

Читать далее »

Працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Глыбокага (+відэа)

У нядзелю, 7 чэрвеня жыхары Глыбокага прайшлі па вуліцах роднага горада эўхарыстычнай працэсіяй. Удзел у працэсіі Божага Цела прыняў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Зміцер Лупач, фота Леанід Юрык, відэа

Читать далее »

Новы выпуск тэлеперадачы «Вытокі». Вялікдзень у Віцебску

Вялікдзень — самае вялікае хрысціянскае свята. Угэты дзень мы адзначаем перамогу Езуса хрыста над смерцю. Усе парафіі Віцебскай дыяцэзіі старанна рыхтаваліся да гэтага свята. Парафія Езуса Міласэрнага ў Віцебску — не выключэнне. Акрамя духоўнай падрыхтоўкі вернікаў неабходна было паклапаціцца пра ўнутранае ўбранства святыні. Касцёл Езуса Міласэрнага ў Віцебску з’яўляецца катэдрай, таму ва ўсім, што тычыцца Літургіі, ён мусіць даваць прыклад ...

Читать далее »

Папа Францішак гродзенскім пілігрымам пра візіт у Беларусь: «Калі дазволіць Пан Бог, то гэта будзе» (+відэа)

15 красавіка Папа Францішак скіраваў адмысловае прывітанне настаяцелям і навучэнцам семінарыі ў Гродне. Гэта адбылося падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра, на якой прысутнічалі гродзенскія пілігрымы ў рамках сваёй пілігрымкі ў Рым. Зварот Святога Айца прагучаў на ватыканскай плошчы ў перакладзе на беларускую мову, паведамляе Ватыканскае радыё. Звятаючыся да святароў і семінарыстаў, Папа сказаў: “Сардэчна вітаю настаяцеляў і семінарыстаў ...

Читать далее »