У грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі ўшанавалі новага святога Каталіцкага Касцёла — Станіслава Папчынскага. Пачынаючы з дня кананізацы ў Рыме заснавальніка Кангрэгацыі айцоў марыянаў айца Станіслава Папчынскага (5 чэрвеня 2016 года) у некаторых грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі прайшлі малітоўныя ўспаміны гэтага новага святога Касцёла. Малітоўную эстафету пачалі парафіі ў Івацэвічах і Лідзе, пазней далучыліся наступныя парафіі. Як руплівага душпастыра, выхавальніка моладзі і апекуна ...
Читать далее »Відэа
Моладзь прывітала Святога Айца (+відэа)
28 ліпеня 2016 года на Кракаўскіх Блонях адбылося ўрачыстае прывітанне Святога Айца, які прыбыў у Польшчу на Сусветныя дні моладзі. Трансляцыя на вялікіх экранах, устаноўленных на полі, распачалася з выхаду Папы Францішка з Дому Арцыбіскупаў у Кракаве. Затым Пантыфік увайшоў у трамвай, на якім разам з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі прыехаў на Блоні. Потым Папа Францішак перасеў на папамабіль, на ...
Читать далее »Катэхеза і танец ад біскупа Юзафа Станеўскага ў Кракаве (+відэа)
Сусветныя дні моладзі працягваюцца. 27 ліпеня беларуская моладзь сабралася ў касцёле на супольную малітву і першую катэхезу, якую правёў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Іерарх заклікаў хлопцаў і дзяўчат быць сапраўднай візітоўкай нашай краіны, якая б несла ў свет добрае сведчанне. “Гэта час міласэрнасці не толькі для ўсяго свету, але для мяне і цябе. Трэба стаяць перад Хрыстом у праўдзе, каб Ён учыніў ...
Читать далее »Святыня — месца сустрэчы чалавека з Богам. Урачыстасці ў Лучаі (+відэа)
23 ліпеня Лучайская парафія святога Юды Тадэвуша, Апостала, сабрала шматлікіх вернікаў, сяброў, гасцей, артыстаў, каб разам адсвяткаваць доўгачаканую падзею — 250-годдзе заснавання святыні і адпустовую ўрачыстасць святой Ганны. Варта нагадаць, што велічны мураваны гмах быў закладзеныў 1766 на месцы былой драўлянай святыні і з’яўляецца апошнім езуіцкім касцёлам на нашых землях. Храм пабудаваны італьянскім архітэктарам Карла Спампані ў стылі пераходным ад ...
Читать далее »У вёсцы Ідолта Мёрскага дэканату адбыўся фэст у гонар Маці Божай Шкаплернай (+відэа)
Падзея адбылася ў суботу 16 ліпеня. Парафія ў Ідолце вельмі адметная. Пакуль ні адзін раённы цэнтр нашай дыяцэзіі не можа пахваліцца тым, што мае два касцёлы. А вёска Ідолта мае. Прычым абодва храмы дзейнічаюць. “Гэта наша вялікае багацце для парафіі, – кажа пробашч парафіі ксёндз Вячаслаў Пялінак. – Гэта на сённяшні дзень наш галоўны парафіяльны касцёл, але кожную сераду ў ...
Читать далее »Відэа, як манахіні танчаць на пляжы, стала хітом у Facebook
Відэа з танцамі на пляжы сясцёр фаўстынак з Мыслібожа (Польшча) б’е рэкорды папулярнасці на Facebook. Сёстры запісалі відэа, як разам з дзецьмі танчаць каля абраза Езуса Міласэрнага. Яны такім чынам «ловяць вецер у ветразі» перад Сусветнымі днямі моладзі, якія пройдуць у Кракаве. Спачатку адна з сясцёр ставіць ля возера абраз Езуса, затым прыбягаюць другія законніцы. Некалькі фаўстынак пачынаюць танец, праз ...
Читать далее »Уладзімір Шчэпін: “Алкагалізм – хвароба невылечная, але з ёй можна і трэба жыць” (+відэа)
З 1 ліпеня ў пасёлку Бягомль Докшыцкага раёна пры каталіцкай парафіі працуе Цэнтр дапамогі залежным ад алкаголю і наркотыкаў “Светач”. Яго адметнасць у тым, што тут працуюць спецыялісты асветніцкага грамадскага аб’яднання “Цвярозая сіла”, якія маюць свой уласны досвед выздараўлення. Арганізаваўся гэты Цэнтр па ініцыятыве Уладзіміра і Таццяны Шчэпіных, якія ў свой час адмовіліся ад ужывання алкаголю. З мэтай прапаганды здаровага ...
Читать далее »Фатограф Віктар Ведзень: “Я як люстэрка, якое адлюстроўвае рэчаіснасць” (+відэа)
Мабільная фотавыстава Віктара Ведзеня прайшла падчас фэсту ў Будславе, які адбыўся 1-2 ліпеня. Прэзентацыя гэтай фотавыставы адбылася ў Чырвоным касцёле 12 чэрвеня. Фотамастак вырашыў прывезці яе ў Будслаў, каб яе пабачылі больш простых людзей. Прысвечана гэта фотавыстава цікавым момантам з пілігрымак 2013 і 2015 гадоў. Па словах Віктара, ён спачатку робіць здымак чалавека, вобраз якога яму падаўся цікавым, а ўжо ...
Читать далее »Моладзь з Масквы запісала версію гімна СДМ адразу на 19 мовах (+відэа)
Моладзь з каталіцкіх парафій Масквы запісала незвычайную версію гімна Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць у Кракаве 26-31 ліпеня 2016 года. Гімн выконваецца адразу на 19 мовах, сярод якіх ёсць і беларуская.
Читать далее »Моладзь у Будславе дзеліцца ўражаннямі ад пілігрымкі (+відэа)
1-2 ліпеня 2016 года ў Будславе Мядзельскага раёна прайшоў фэст у гонар Маці Божай Будслаўскай. У гэтым годзе ў Будслаў прыйшло больш за дзве з паловай тысячы пешых пілігрымаў. Маладыя людзі распавядаюць пра свае ўражанні ад гэтай дарогі. Леанід Юрык, відэа
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!