1-2 ліпеня 2016 года ў Будславе Мядзельскага раёна прайшоў фэст у гонар Маці Божай Будслаўскай. У гэтым годзе ў Будслаў прыйшло больш за дзве з паловай тысячы пешых пілігрымаў. Маладыя людзі распавядаюць пра свае ўражанні ад гэтай дарогі. Леанід Юрык, відэа
Читать далее »Відэа
Будслаў прывітаў другую пешую сямейную пілігрымку (+відэа)
Яе арганізаваў рух сужэнскай духоўнасці “Equipes Notre—Dame”. Пілігрымка пад кіраўніцтвам ксяндза Андрэя Сіповіча выйшла з вёскі Пузыры, што ў 15 кіламетрах ад Будслава, 1 ліпеня. У ёй прынялі ўдзел 59 сем’яў, а гэта 207 чалавек. Самаму малодшаму пілігрыму было ўсяго 35 дзён. Зміцер Лупач, фота Леанід Юрык, відэа
Читать далее »Уваход усіх пілігрымак у Будслаў (+відэа)
1 ліпеня Санктуарый у Будславе прывітаў 2600 пілігрымаў, якія прыбылі да Маці Божай пешшу і на роварах. Прадстаўляем відэа з момантаў уваходу пілігрымаў і прывітання Кусташам Санктуарыя а. Віктарам Бурлакам. Уваход пілігрымак з Ракава, Вілейкі, Свіра (скаўты), Ліды і Маладзечна можна паглядзець тут>>. Леанід Юрык і Зміцер Лупач, відэа
Читать далее »Будслаў прывітаў пілігрымаў (+відэарэпартаж)
Прадстаўляем Вашай увазе відэаролікі з уваходу пешых пілігрымак у Нацыянальны Санктуарый Маці Божай у Будславе. Ракаўская пілігрымка ўваходзіць у Будслаў Будслаў прывітаў пілігрымаў з Вілейкі Першая скаўтская пілігрымка таксама прыйшла да Маці Божай У Будслаў прыйшлі пілігрымы з Ліды, якія крочылі да Маці Божай Будслаўскай 9 дзён Адна з самых вялікіх пілігрымак з Маладзечна са спевамі ўвайшла ў Будслаўскі санктуарый. ...
Читать далее »Глыбоцкая парафія распачала пілігрымку да Маці Божай Будслаўскай (+відэа)
Сёння, 30 чэрвеня, пасля ранішняй св. Імшы вернікі парафіі св. Тройцы ў Глыбокім таксама далучыліся да шматлікіх пілігрымаў, якія ў гэтыя дні, амаль з усіх куточкаў Беларусі, крочаць у Будслаў. Леанід Юрык, фота і відэа
Читать далее »Полацкая пілігрымка працягвае свой шлях да Будслава (+відэа)
Раніцай, 30 чэрвеня, пілігрымы з Полацка развіталіся з гасціннымі парафіянамі города Глыбокае і, нягледзячы на спёку, далей крочаць да Маці Божай Будслаўскай. Леанід Юрык, відэа
Читать далее »У Мікалаеве адбылася Імша на магіле вязняў з Беразвечча, якія загінулі ў 1941 годзе (+відэа)
У вёсцы Мікалаева Шумілінскага раёна ўшанавалі памяць ахвяр, якія загінулі ад рук сталінскіх катаў 75 гадоў таму. Напачатку вайны з немцамі вязняў турмо ў Беразвеччы савецкія ўлады вырашылі эвакуяваць на ўсход. План прадугледжваў правядзенне гэтай эвакуацыі з дапамогай чыгуначнага транспарту. Але імклівае наступленне немцаў перашкодзіла ажыццяўленню гэтага плана: чыгунка была занятая вайсковымі эшалонамі, некаторыя станцыі захопнікі паспелі разбамбіць, цэнтральныя дарогі ...
Читать далее »У чым сакрэт папулярнасці Бібліі?
На пытанне “У чым сакрэт папулярнасці Бібліі?” адказвае айцец Андрэй Сідаровіч MIC.
Читать далее »Пілігрымка Смаргонь-Будслаў у дарозе. Відэа з вышыні
Салезіянская Моладзевая Евангелізацыйная пілігрымка (СМЕП) вырушыла са Смаргоні ў Будслаў 26 чэрвеня. Больш 130 маладых людзей крочаць да Маці Божай Будслаўскай. Відэа знята квадракоптэрам.
Читать далее »У Мосары адсвяткавалі ўрачыстасць святога Яна (+відэа)
Адпустовая ўрачыстасць ў парафіі святой Ганны адбылася 25 – 26 чэрвеня. З даўніх часоў на гэты фэст збіралася шмат вернікаў, прычым не толькі з мосарскай парафіі, але з усяго наваколля. Таццяна Пундзіс прыехала ў Мосар з Шаркаўшчыны, яна кажа: “Мы часта сюды прыязджаем, нашы бацькі, дзядулі, бабулі прывучылі нас да гэтага. Мы самі сюды прыязджаем, прывозім сваіх дзяцей, гэта ўжо ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!