З кастрычніка 2016 года інтэрнэт захапіў чарговы флэшмоб, які праводзіцца з хэштэгам #mannequinchallenge. Сутнасць у наступным: удзельнікі новага забаўляльнага марафону нечакана заміраюць пасярод якога-небудзь дзеяння, а чалавек з камерай здымае сцэну з усіх бакоў. У выніку ствараецца эфект таго, што нібы час спыніўся. Вядома, што новую забаву прыдумалі школьнікі. Гэты флэшмоб яшчэ называюць «Эстафета Спыні Час» (#ЭстафетаОстановиВремя). Флэшмоб хутка набірае ...
Читать далее »Відэа
Святы Айцец віншуе на мове жэстаў. Відэафакт
Папа Францішак склаў святочныя віншаванні на мове жэстаў. Як інфармуе gosc.pl, кароткі відэаролік быў распаўсюджаны ў Інтэрнэце, у тым ліку сацыяльных сетках, з дапамогай сваіх супрацоўнікаў. Фільм доўжыцца каля 20 секунд. Ён таксама размешчаны на сайтах найбуйнейшых італьянскіх СМІ. На відэа Пантыфік паказвае жэст калыхання дзіцяці. Потым звяртаецца: «Маліцеся за мяне». Такой просьбай заканчваюцца многія з яго выступленняў падчас сустрэч з ...
Читать далее »Моладзь разам з гуртам «Рыбы» адзначыла «Андрэйкі» ў Глыбокім (+відэа)
У апошнюю суботу перад Адвэнтам, 26 лістапада ў Глыбокім сабралася моладзь на “Андрэйкі” з музычна-евангелізацыйнай праграмай “Святы любіць Бога”. Разам са сваімі святарамі і законнымі сёстрамі маладыя людзі прыбылі з Варапаева, Браслава, Мёраў, Чарневічаў, Полацка, Наваполацка, Друі, Ідолты, Мілашова, Шаркаўшчыны, Падсвілля, Дзеркаўшчыны, Удзела, ну і самі глыбачане. На “запусты” завітаў евангелізацыйны гурт “Рыбы”. Для такога незвычайнага мерапрыемства гасцінна расчыніў свае ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамант канфірмацыі вернікам у Пагошчы (+відэа)
Падзея адбылася ў сераду 16 лістапада ва ўрачыстасць Маці Божай Вастрабрамскай. На ўрачыстую Імшу, якая распачалася ў 18 гадзін, прыбылі біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, ксяндзы Эдвард Ахрамовіч і Вячаслаў Пялінак. Кіраўніка Віцебскай дыяцэзіі сустрэў пробашч парафіі ксёндз Славамір Самковіч. Святочную Імшу ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. У сваім уступным слове ён падзякаваў вернікам за ўрачысты прыём, падкрэсліўшы, што яму заўсёды ...
Читать далее »О Фатимских явлениях снимут анимационный фильм (+видео)
В сети появились фрагменты нового анимационного фильма «Не бойся. Я — Ангел Мира», который рассказывает о явлениях Божией Матери в Фатиме. Как сообщает канал Rome Reports, съемки мультфильма начались три года назад. — Фильм пока не полностью закончен и будет включать в себя рассказ о мероприятиях, посвященных 100-летнему юбилею откровения, в том числе о возможном визите Папы Франциска в Португалию в ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч наведаў з візітацыяй парафіі ў Барсуках, Порплішчы і Крулеўшчыне (+відэа)
Візіт біскупа адбыўся ў нядзелю 6 лістапада, нягледзячы на вельмі неспрыяльнае надвор’е. Біскуп Алег пажартаваў, што сённяшняе надвор’е больш падыходзіць да свята Божага Нараджэння, чым для актавы Усіх Святых. Парафія ў Барсуках, як адзначыў пробашч ксёндз Юрый Бараўнёў, невялікая, але жывая. Большасць жыхароў вёскі адносіцца да праваслаўнай канфесіі, католікамі ў асноўным з’яўляюцца тыя, хто пераехаў сюды з іншых мясцін. І ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч наведаў капліцу ў вёсцы Кіякова (+відэа)
Гэта святыня знаходзіцца ў Параф’янаўскай парафіі Докшыцкага дэканату. Падзея адбылася ў нядзелю 30 кастрычніка падчас візітацыі біскупа ў парафію Імя Панны Марыі ў Параф’янаве. Капліца на могілках у вёсцы Кіякова была пабудавана напачатку ХХ стагоддзя панамі Кіякоўскімі. Пад капліцай знаходзіўся сямейны склеп сям’і Кіякоўскіх. Нягледзячы на даволі малады для храма ўзрост, капліца зведала на сваім вяку шмат драматычных падзей. На самым ...
Читать далее »Кіраўнік Віцебскай дыяцэзіі наведаў парафію ў Параф’янаве, што ў Докшыцкім дэканаце (+відэа)
Візітацыя біскупа Алега Буткевіча адбылася ў нядзелю 30 кастрычніка. Гэта падзея адбываецца раз на пяць гадоў і з’яўляецца адной з найважнейшых для парафіі. Візітацыя біскупа ў дыяцэзіі з’яўляецца апостальскай дзейнасцю і паказвае, што біскуп з’яўляецца фундаментам і знакам еднасці дыяцэзіяльнага Касцёла. Як адзначыў пробашч парафіі ксёндз Раман Мурзіч, візітацыя важная для парафіі як з матэрыяльнага гледзішча, так і з духоўнага. ...
Читать далее »Альтэрнатыва Хэлоўіну: у Нясвіжы прайшоў баль Усіх Святых (відэа)
Каталіцкай альтэрнатывай Хэлоўіну стаў баль Усіх Святых для дзяцей і моладзі, які адбыўся ў Нясвіжы. Маладыя ўдзельнікі, пераапрануўшыся ў касцюмы святых, весела разам правялі час. “Д’яблу не месца ў жыцці хрысціяніна! Святыя – прыклад нам для наследавання”, – напісаў на сваёй старонцы ў Facebook ксёндз Пётр Шарко, пробашч парафіі Божага Цела ў Нясвіжы.
Читать далее »Акцыя “Мы разам” для людзей з абмежаванымі магчымасцямі прайшла ў Глыбокім (+відэа)
Мерапрыемства арганізавала дабрачынная каталіцкая арганізацыя “Карытас” пры парафіі Святой Тройцы. 22 кастрычніка сабраліся людзі з абмежаванымі магчымасцямі, іх бацькі, апекуны, сацыяльныя работнікі як з Глыбокага, так і з усёй Віцебскай вобласці (Шаркаўшчына, Ушачы, Лепель, Паставы, Мёры, Браслаў, Луначарскае, Петрунова). Па словах кіраўніка парафіяльнага “Карытас” у Глыбокім Генадзя Бервячонка, мэта акцыі – звярнуць увагу грамадства на праблемы людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!