З кастрычніка 2016 года інтэрнэт захапіў чарговы флэшмоб, які праводзіцца з хэштэгам #mannequinchallenge.
Сутнасць у наступным: удзельнікі новага забаўляльнага марафону нечакана заміраюць пасярод якога-небудзь дзеяння, а чалавек з камерай здымае сцэну з усіх бакоў. У выніку ствараецца эфект таго, што нібы час спыніўся.
Вядома, што новую забаву прыдумалі школьнікі. Гэты флэшмоб яшчэ называюць «Эстафета Спыні Час» (#ЭстафетаОстановиВремя).
Флэшмоб хутка набірае папулярнасць і ў ім удзельнічаюць не толькі школьнікі, моладзь, звычайныя і знакамітыя людзі, але нават манахі і манахіні з розных краін.
Вось відэа некаторых з іх:
Сярод беларускіх католікаў удзел у марафоне прыняў музычны гурт «Laudans».
для друку