Заставацца ў любові Езуса і ўзрастаць у любові да ўсіх, даючы сведчанне радасці ўваскрослага Пана, — заклікаў Пантыфік, каментуючы евангельскае чытанне на VI Велікодную нядзелю (Ян 15,9-17). Выкарыстоўваючы ключавы дзеяслоў “заставацца”, Езус тлумачыць які плён прыносяць тыя, хто застаецца ў еднасці з Ім: гэтым плёнам з’яўляецца любоў. “Езус заклікае нас заставацца ў Яго любові, каб Яго радасць была ў нас, ...
Читать далее »Ватыкан
Касцёл і прэвентыўная медыцына: даўні саюз
Каталіцкі Касцёл з даўніх часоў меў прыхільныя адносіны да выкарыстання вакцыны для прадухілення распаўсюджвання захворванняў, звярнуў увагу галоўны рэдактар ватыканскіх СМІ. Андрэа Тарніелі нагадаў, што на мяжы XVIII-XIX стст., калі ў Еўропе бушавала эпідэмія натуральнай воспы, на тэрыторыі Папскай дзяржавы праводзілася кампанія па вакцынацыі. Яна была абвешчана адмысловым дэкрэтам за подпісам бліжэйшага супрацоўніка Пія VII, кардынала Эркале Кансальві, тагачаснага Дзяржаўнага ...
Читать далее »Папа Францішак афіцыйна ўстановіць у Касцёле служэнне катэхета
У Ватыкане будзе прадстаўлены новы Апостальскі ліст Францішка ў форме motu proprio аб інстытуцыяналізацыі ў Каталіцкім Касцёле служэння катэхета. Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што прэзентацыя новага дакумента Святога Айца пройдзе 11 мая 2021 г. Яго назва – Antiquum ministerium. Прадставяць motu proprio арцыбіскуп Рына Фізікела, старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі, і біскуп Франц-Пэтэр Тэбартц-ван Эльст, дэлегат па пытаннях катэхізацыі пры гэтай ...
Читать далее »Інтэнцыя Папы Францішка на май: маліцца за людзей, адказных за фінансы
Людзям, адказным за фінансы, прысвяціў Папа Францішак малітоўную інтэнцыю на май. Папа абвясціў і патлумачыў яе ў відэароліку, які 4 мая 2021 г. быў абнародаваны Сусветнай сеткай малітвы. “У той час як рэальная эканоміка, тая, якая стварае працоўныя месцы, перажывае крызіс, бо вельмі шмат людзей не маюць працы, фінансавыя рынкі яшчэ ніколі не былі настолькі гіпертрафіраванымі як цяпер. Як далёкі ...
Читать далее »Пантыфік да міністрантаў: будзь святым, будзь арыгінальным
Папа заахвоціў партугальскіх міністрантаў да «выпраменьвання святла і надзеі, якія паходзяць ад Бога». Ён скіраваў адмысловае пасланне, прымеркаванае да 25-га Нацыянальнай пілігрымкі службы алтара ў Фаціму. У духоўным вандраванні, якое праходзіла пад дэвізам «Будзь святым, будзь арыгінальным», узялі ўдзел каля тысячы падлеткаў з усёй Партугаліі. Святы Айцец звярнуў квагу на тое, што надзея, якую дае Бог, ніколі не знікае. З ...
Читать далее »Папа Францішак заахвочвае да ўдзелу ў малітоўным «марафоне» у інтэнцыі спынення пандэміі
Папа заахвочвае да ўдзелу ў малітоўным «марафоне» у інтэнцыі спынення пандэміі. Ён заклікае католікаў да штодзённай малітвы за мір у М’янме. «Мы ўступілі ў май, калі народная пабожнасць розным чынам выражае адданасць Найсвяцейшай Панне Марыі. У гэтым годзе ён будзе адзначаны малітоўным «марафонам», які пройдзе з удзелам важных марыйных санктуарыяў, у інтэнцыі спынення пандэміі. Учора вечарам я ўзначаліў першы этап ...
Читать далее »Святы Айцец павіншаваў вернікаў усходняй традыцыі з Пасхай
Папа Францішак перадаў свае велікодныя віншаванні праваслаўным і каталіцкім вернікам, якія карыстаюцца юліянскім календаром. “Накіроўваю мае найлепшыя пажаданні нашым братам і сёстрам з Праваслаўных і Каталіцкіх Усходніх і Лацінскіх Цэркваў, якія сёння святкуюць Вялікдзень па юліянскім календары. Няхай Уваскрослы Пан напоўніць іх святлом і мірам, няхай суцешыць супольнасці, якія жывуць у асабліва цяжкай сітуацыі”, — сказаў Пантыфік падчас сустрэчы на ...
Читать далее »У літанію да святога Юзафа дадаюцца новыя звароты
Папа Францішак вырашыў “абнавіць” літанію да св. Юзафа, зацверджаную Святым Пасадам у 1909 г., уключыўшы ў яе сем новых зваротаў, узятых з разважання Пантыфікаў над аспектамі асобы апекуна Паўсюднага Касцёла. Такім чынам у літаніі з’явяцца новыя звароты: Custos Redemptoris быў узяты з адгартацыі Redemptoris custos св. Яна Паўла II; Serve Christi – з гаміліі св. Паўла VI, прамоўленай 19 сакавіка ...
Читать далее »Кардынал-прэфект пра крытэрыі адбору кандыдатаў на біскупаў
Прэфект ватыканскай Кангрэгацыі па справах біскупаў, якая прапануе Пантыфіку кандыдатаў на новых дыяцэзіяльных і дапаможных пастыраў, назваў крытэрыі пошуку такіх асоб. “Мы не шукаем ідэальных і бездакорных біскупаў, якіх можна было б паставіць на п’едэстал і імі захапляцца. Мы шукаем людзей з чалавечымі і духоўнымі якасцямі, першай з якіх з’яўляецца разважлівасць”, — прызнаўся кардынал Марк Уэле. Ён патлумачыў, што разважлівасць ...
Читать далее »20 гадоў таму Ян Павел II стаў першым Папам, які наведаў мячэць
Гэтымі днямі адзначаецца 20-годдзе падарожжа Яна Паўла ІІ па слядах св. Паўла. Яго назвалі гістарычным, і прычынай таму стаў візіт Пантыфіка ў мячэць Амэядаў у Дамаску. У Вялікі юбілей 2000 года Ян Павел II меў намер прайсці ў якасці пілігрыма па слядах Святога Пісання: ад Майсеевай гары Сінай, праз месцы дзейнасці Езуса ў Святой Зямлі, да Дамаска, дзе адбылося станаўленне ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!