Ватыкан

Сусветны дзень дзядуль, бабуль і пажылых людзей у Ватыкане

Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця паведаміла падрабязнасці правядзення ў Ватыкане Першага сусветнага дня дзядуль, бабуль і пажылых людзей, абвешчанага Папам Францішкам. Гэты Дзень будзе адзначацца штогод у чацвёртую нядзелю ліпеня ў непасрэднай блізкасці да літургічнага ўспаміну святых Яўхіма і Ганны, дзядулі і бабулі Езуса. У нядзелю 25 ліпеня 2021 г. у 10.00 у базыліцы св. Пятра пройдзе Імша, ...

Читать далее »

Папа Францішак распавёў пра любімыя фільмы

Пантыфік любіць фільмы італьянскіх рэжысёраў-нэарэалістаў, паколькі яны распавядаюць пра трагедыю Другой сусветнай вайны і вучаць «бачыць не толькі гісторыю, але і душу чалавека». У інтэрв’ю былому прэфекту Сакратарыята па камунікацыі, кс. Дарыё Вігано, апублікаваным у шэрагу італьянскіх выданняў, уключаючы La Repubblica і Corriere della Sera, Папа Францішак прызнаўся, што італьянскае кіно, як і оперу, для яго адкрылі бацькі, італьянскія эмігранты. ...

Читать далее »

Пантыфік увёў новыя нормы адносна цэлебрацыі старажытнай Імшы

Папа апублікаваў motu proprio, якім перагледзеў парадак выкарыстання перадсаборнага імшала. Цяпер большыя паўнамоцтвы ў гэтым пытанні будуць мець пастыры дыяцэзій. Францішак, параіўшыся з біскупамі, вырашыў змяніць правілы выкарыстання імшала 1962 г., уведзеныя чатырнаццаць гадоў таму Бэнэдыктам XVI. Пантыфік апублікаваў 16 ліпеня 2021 г. motu proprio Traditionis custodes, прысвечаны цэлебрацыі рымскай перадсаборнай літургіі, і суправадзіў яго лістом, у якім патлумачыў прычыны свайго ...

Читать далее »

Кардынал Паралін: мы не павінны баяцца праўды пра злоўжыванні

Францыя заслугоўвае візіту Папы. Ёсць такі праект, і я спадзяюся, што ён будзе рэалізаваны, — сказаў кардынал П’етра Паралін у інтэрв’ю французскай La Croix. Дзяржсакратара Яго Святасці спыталі, у прыватнасці, аб уплыве секулярызму на дзяржаўна-касцёльныя адносіны і аб будучай публікацыі дакладу незалежнай камісіі па злоўжываннях у Касцёле ў Францыі. Кіраўнік Дыпламатыі Святога Пасаду заўважыў, што публікацыя дакладу, магчыма, стане часам ...

Читать далее »

Римские бездомные помолились о Папе под окнами больницы

Вечером 9 июля группа римских бедных, которым помогает Община Св. Эгидия, молилась под окнами больницы, где все еще проходит лечение Папа Франциск. Около двух десятков человек пожелали таким образом поблагодарить Святейшего Отца за дом, который он подарил им осенью 2019 года – Палаццо Мильори. Директор этого приюта для бездомных Карло Санторо рассказал Vatican News, что сами гости структуры попросили об ...

Читать далее »

Святы Айцец паступова аднаўляецца пасля аперацыі

Дзень Папы Францішка прайшоў спакойна, з чаканым клінічным курсам. Аналізы крыві здавальняючыя, працягваецца прызначанае лячэнне. Ён паступова аднаўляе працу і працягвае шпацыраваць па калідоры. Як паведаміла Зала Друку Святога Пасаду, 9 ліпеня 2021 г. Пантыфік цэлебраваў св. Імшу ў прыватнай капліцы, а ўвечары абедаў з тымі, хто дапамагае яму ў гэтыя дні. “Папа, асабіста адчуўшы чалавечую адданасць медыцынскага і санітарнага ...

Читать далее »

Папа Францішак атрымаў незвычайны падарунак з Чылі

Архідыяцэзія Санцьяга ў Чылі падарыла Папе Францішку нагрудны крыж, зроблены з дрэва старажытнага касцёла, які быў разбураны падчас нядаўніх грамадскіх пратэстаў. Падарунак, як сцвердзіў дапаможны біскуп архідыяцэзіі Альберта Ларэнцэлі, вельмі ўзрушыў Пантыфіка, які ў той час рыхтаваўся да аперацыі. Крыж быў выкананы з рэшты бэлькі касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Санцьяга, падпаленага пратэстоўцамі ў кастрычніку 2019 года. Пратэсты выбухнулі ...

Читать далее »

Папа Францішак асудзіў забойства Прэзідэнта Гаіці

Папа Францішак асуджае насілле як сродак вырашэння крызісаў і канфліктаў. Аб гэтым гаворыцца ў папскай спачувальнай тэлеграме, скіраванай у сувязі з забойствам Прэзідэнта Гаіці Жавенеля Маіза. “Даведаўшыся пра жудаснае забойства, ахвярай якога стаў Прэзідэнт Гаіці Гаіці Жавенель Маіз, Яго Святасць Папа Францішак выказвае свае спачуванні гаіцянскаму народу і яго жонцы, таксама цяжка параненай, жыццё якой давярае Богу”, — гаворыцца ў ...

Читать далее »

Папа Францішак удзячны за блізкасць і малітву

7 ліпеня кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні падзяліўся актуальнай інфармацыяй аб стане здароўя Папы, які ў мінулую нядзелю перанёс планавую хірургічную аперацыю на кішэчніку. “Пасляаперацыйны перыяд Яго Святасці Папы Францішка задавальняючы і працягваецца належным чынам. Святы Айцец працягвае рэгулярна прымаць ежу і прыпыніў інфузійную тэрапію. Канчатковы гісталагічны аналіз пацвердзіў цяжкі дывертыкулярны стэноз з прыкметамі склерознага дывертыкуліту”, — паведаміў ...

Читать далее »

Папа Францішак правядзе ў шпіталі не менш за тыдзень

Хірургічная аперацыя, якую перанёс Святы Айцец, працягвалася каля трох гадзін. Папа правядзе ў шпіталі па меншай меры тыдзень, — паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні. “Яго Святасць Папа Францішак знаходзіцца ў добрым агульны стане, ён у прытомнасці і дыхае самастойна. Хірургічная аперацыя ў сувязі з дывертыкулярным стэнозам была праведзена вечарам 4 ліпеня, яна прадугледжвала левабаковую гемікалектамію і працягвалася ...

Читать далее »