У Кодэкс кананічнага права будзе ўведзены канон аб злачынствах, звязаных з сексуальным выкарыстаннем непаўналетніх. Пра гэта паведаміў сакратар Папскай рады па інтэрпрэтацыі заканадаўчых тэкстаў. У інтэрв’ю агенцтву Europa Press біскуп Хуан Ігнасіа Ар’ета Ачоа дэ Чынчэтру адзначыў, што асобны канон на гэтую тэму будзе ўключаны ў новую рэдакцыю VI Кнігі Кодэкса (Санкцыі ў Касцёле), якая рыхтуецца да выдання. Пасля раздзела ...
Читать далее »Ватыкан
Англікане і католікі працуюць над дакументам аб маралі
Англіканска-каталіцкая міжнародная камісія (ARCIC) 10 і 12 мая 2021 г. абмяркоўвала будучы дакумента «Цэрквы і маральнае распазнаванне – Падтрымка дыялогу для пабудовы камуніі». Другі год запар пасяджэнне праводзілася анлайн з прычыны абмежаванняў на перамяшчэнне, звязаных з пандэміяй. Праект дакумента прадставілі: Мірыям Війленс, сустаршыня рабочай групы і дарадца ARCIC, і доктар Дэвід Кірххофер, які адказвае за яго рэдагаванне. Англіканска-каталіцкая міжнародная камісія ...
Читать далее »Папа Францішак: куды прывядуць нянавісць і помста ў Святой Зямлі?
Рост нянавісці і насілля ў Святой Зямлі – гэта глыбокая рана для братэрства і мірнага суіснавання паміж грамадзянамі, якую будзе складана залячыць, калі неадкладна не распачаць дыялог, — лічыць Папа. “З глыбокай заклапочанасцю сачу за тым, што адбываецца ў Святой Зямлі. У гэтыя дні гвалтоўныя ўзброеныя сутыкненні паміж Сектарам Газа і Ізраілем узялі верх і рызыкуюць ператварыцца ў спіраль смерці ...
Читать далее »Беатыфікаваны заснавальнік сальватарыянаў
15 мая 2021 г. у Рыме прайшла беатыфікацыя кс. Францішка Марыя ад Крыжа (Ёгана Батысты Ёрдана), заснавальніка Таварыства Боскага Збаўцы і кангрэгацыі Сясцёр Боскага Збаўцы. “Харызматычная інтуіцыя благаслаўлёнага Францішка дапамагла шматлікім жанчынам і мужчынам розных нацыянальнасцей і моваў наследаваць Евангелле, а праз дзейнасць Сальватарыянскай сям’і, паспрыяла распаўсюджванню збаўчага паслання ў больш чым 50 краінах”, — заўважыў Папскі вікарый для Рымскай ...
Читать далее »“Молімся. Папа быў паранены”. 40-годдзе замаху на св. Яна Паўла ІІ
“Агджа ведаў як страляць, і страляў, несумненна, беспамылкова. Толькі што як бы “хтосьці” вёў гэтую кулю” — тлумачыў св. Ян Павел ІІ сваё цудоўнае ўратаванне падчас замаху, які адбыўся 40 гадоў таму. Сонечным рымскім вечарам 13 мая 1981 г. у Ватыкане распачыналася агульная аўдыенцыя з удзелам каля 20 тыс. чалавек. Амаль палову з іх складалі італьянскія і нямецкія рабочыя – ...
Читать далее »Святы Айцец: любоў і радасць – плёны прабывання з Езусам
Заставацца ў любові Езуса і ўзрастаць у любові да ўсіх, даючы сведчанне радасці ўваскрослага Пана, — заклікаў Пантыфік, каментуючы евангельскае чытанне на VI Велікодную нядзелю (Ян 15,9-17). Выкарыстоўваючы ключавы дзеяслоў “заставацца”, Езус тлумачыць які плён прыносяць тыя, хто застаецца ў еднасці з Ім: гэтым плёнам з’яўляецца любоў. “Езус заклікае нас заставацца ў Яго любові, каб Яго радасць была ў нас, ...
Читать далее »Касцёл і прэвентыўная медыцына: даўні саюз
Каталіцкі Касцёл з даўніх часоў меў прыхільныя адносіны да выкарыстання вакцыны для прадухілення распаўсюджвання захворванняў, звярнуў увагу галоўны рэдактар ватыканскіх СМІ. Андрэа Тарніелі нагадаў, што на мяжы XVIII-XIX стст., калі ў Еўропе бушавала эпідэмія натуральнай воспы, на тэрыторыі Папскай дзяржавы праводзілася кампанія па вакцынацыі. Яна была абвешчана адмысловым дэкрэтам за подпісам бліжэйшага супрацоўніка Пія VII, кардынала Эркале Кансальві, тагачаснага Дзяржаўнага ...
Читать далее »Папа Францішак афіцыйна ўстановіць у Касцёле служэнне катэхета
У Ватыкане будзе прадстаўлены новы Апостальскі ліст Францішка ў форме motu proprio аб інстытуцыяналізацыі ў Каталіцкім Касцёле служэння катэхета. Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што прэзентацыя новага дакумента Святога Айца пройдзе 11 мая 2021 г. Яго назва – Antiquum ministerium. Прадставяць motu proprio арцыбіскуп Рына Фізікела, старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі, і біскуп Франц-Пэтэр Тэбартц-ван Эльст, дэлегат па пытаннях катэхізацыі пры гэтай ...
Читать далее »Інтэнцыя Папы Францішка на май: маліцца за людзей, адказных за фінансы
Людзям, адказным за фінансы, прысвяціў Папа Францішак малітоўную інтэнцыю на май. Папа абвясціў і патлумачыў яе ў відэароліку, які 4 мая 2021 г. быў абнародаваны Сусветнай сеткай малітвы. “У той час як рэальная эканоміка, тая, якая стварае працоўныя месцы, перажывае крызіс, бо вельмі шмат людзей не маюць працы, фінансавыя рынкі яшчэ ніколі не былі настолькі гіпертрафіраванымі як цяпер. Як далёкі ...
Читать далее »Пантыфік да міністрантаў: будзь святым, будзь арыгінальным
Папа заахвоціў партугальскіх міністрантаў да «выпраменьвання святла і надзеі, якія паходзяць ад Бога». Ён скіраваў адмысловае пасланне, прымеркаванае да 25-га Нацыянальнай пілігрымкі службы алтара ў Фаціму. У духоўным вандраванні, якое праходзіла пад дэвізам «Будзь святым, будзь арыгінальным», узялі ўдзел каля тысячы падлеткаў з усёй Партугаліі. Святы Айцец звярнуў квагу на тое, што надзея, якую дае Бог, ніколі не знікае. З ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!