Пантыфік да міністрантаў: будзь святым, будзь арыгінальным

Папа заахвоціў партугальскіх міністрантаў да «выпраменьвання святла і надзеі, якія паходзяць ад Бога». Ён скіраваў адмысловае пасланне, прымеркаванае да 25-га Нацыянальнай пілігрымкі службы алтара ў Фаціму.

У духоўным вандраванні, якое праходзіла пад дэвізам «Будзь святым, будзь арыгінальным», узялі ўдзел каля тысячы падлеткаў з усёй Партугаліі.

Святы Айцец звярнуў квагу на тое, што надзея, якую дае Бог, ніколі не знікае. З Ім нічога не страчана, і наадварот, без яго страчана ўсё. Францішак заклікаў моладзь не баяцца кінуцца ў абдымкі нябеснага Айца і давяраць Яму, бо Ён робіць кожнага з нас адзіным і непаўторным святым. Папа заахвоціў міністрантаў не ўпадаць у пасрэднасць, і гэтаму павінны дапамагчы вялікія ідэалы, які Езус ставіць перад намі.

Пантыфік запрасіў удзельнікаў пілігрымкі выкарыстаць увесь энтузіязм свайго ўзросту для пошуку сустрэчы з Езусам, прысутным у Эўхарыстыі, прапанаваць Яму свае рукі, думкі і час. Ён дасць сапраўдную радасць і дазволіць адчуць, дзе самае поўнае шчасце.

«Не будзеш святым, не рэалізуеш сябе, пераймаючы іншых; табе трэба зразумець, хто ты, і выпрацаваць уласны спосаб святасці”, — заярнуўся Папа Францішак да міністрантаў, падкрэсліваючы, што Езус жадае нашай арыгінальнасці.

Папа таксама ўказаў на св. Юзафа як прыклад “святога і арыгінальнага слугі Езуса”. Ён заахвоціў прадстаўнікоў службы алтара заўсёды годна служыць цуду сашэсця Езуса на зямлю, які кожны дзень здзяйсняецца на нашых алтарах.

Кс. Аляксандр Амяльчэня, Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку